У праграмнай дэклярацыі ды іншых афіцыйных дакумэнтах ІСР былі патрабаваньні “права грамадзян на працу” й “удзел працоўных у кіраваньні прадпрыемствам”. У дэклярацыі зьмяшчаліся заклікі абараняць прыватную ўласнасьць з боку дзяржавы, “аднавіць аўтарытэт улады” й скасаваць “надзвычайнае заканадаўства”.
Унутры ІСР пачынаецца барацьба “памяркоўнай” і “радыкальнай” плыняў. Па першым часе пераважаў уплыў прадстаўнікоў апошняй на чале з кіраўніком партыі Альмірантэ. У 1950 годзе верх узялі “памяркоўныя” й Альмірантэ сышоў у адстаўку. Генэральным сакратаром ІСР стаў былы намесьнік міністра сувязі ва ўрадзе Б. Мусаліні А. Марсані — прыхільнік “легальнай дзейнасьці”.
Як вынік, ужо на пачатку 50-х гадоў кіраўніцтва ІСР паведамляла, што ў шэрагах партыі налічваецца да 600 тыс. чалавек.
У той час ІСР выдаваў каля 30 газэт і часопісаў, якія ў асноўным займаліся рэабілітацыяй італійскай гісторыі. ІСР была заснавана “Італійская нацыянальная канфэдэрацыя прафсуполак працоўных”. Прыкметных вынікаў удалося дасягнуць “Унівэрсытэцкаму фронту нацыянальнае дзеі”, які разгарнуў шырокую й актыўную дзейнасьць у вышніх навучальных установах краіны. Ягонай рабоце спрыяла тое, што выкладчыкі прытрымліваліся пераважна нацыянальна-кансэрватыўных поглядаў.
“Італійскі сацыяльны рух” шукаў узмацненьня свайго палітычнага ўплыву й на шляху парляманцкай дзейнасьці. На выбарах у італійскі парлямант 1953 г. ІСР сабраў 1,5 мільёна галасоў (5%), атрымаўшы 29 дэпутатскіх мандатаў у палаце дэпутатаў і ў сэнаце.
Пад канец 50-х гадоў у ІСР актывізаваліся групоўкі, якія патрабавалі пераходу ад чыста легальнай дзейнасьці да больш рашучых акцый, скіраваных перадусім супраць камуністычных арганізацый і “пятай калёны”. У 1957 г. узьнікла група “Нацыянальны юнацкі авангард”. І, хоць гэтыя групоўкі існавалі незалежна ад ІСР, крытыкуючы яго за “недастатковую рашучасьць”, усе гэтыя арганізацыі ўзаемна дапаўнялі адна адну.
Напрыканцы 60-х у Італіі абвастраецца палітычная сытуацыя, нарастае эканамічны й палітычны крызіс. У гэты час Генэральным сакратаром ІСР зноў стаў Альмірантэ, які эаявіў, што ІСР — адзіная нацыянальная сіла, здатная супрацьстаяць чырвонаму тэрору, які пагражае краіне.
У гэты час актывізуюцца й іншыя радыкальныя арганізацыі. Асаблівы рэзананс набыў “Нацыянальны Фронт”, заснаваны князем Баргезэ. “Мы — патрыёты, мы — змагары. Мы змагаемся за моцнае кіраўніцтва. Няма свабоды ў краіне, дзе не паважаюць законы, а ў Італіі вось ужо дваццаць гадоў не ўдаецца дабіцца павагі да законаў...”, — казаў ён. Жаданьне кіраўніцтва ІСР аб’яднаць правыя антыкамуністычныя сілы знайшло сваё выяўленьне ў збліжэньні з манархістамі. У 1972 г. гэтыя дзьве партыі аб’ядналіся пад назвай “Італійскі сацыяльны рух — Нацыянальныя правыя сілы” (ІСР-НПС). Гэты крок спрыяў узрастаньню шэрагаў ІСР яшчэ прыблізна на 100 тысяч новых чальцоў, значная частка якіх была вайскоўцамі. Для вядзеньня работы сярод розных груп насельніцтва ІСР стварыў шэраг дапаможных арганізацый. Самая вялікая з іх — прафсаюзнае аб’яднаньне. “Маладзёвы Фронт”, які дзейнічае пры ІСР, вядзе нацыянальную прапаганду сярод школьнай моладзі. На пачатку 70-х гадоў у яго ўваходзіла каля 120 тысяч юнакоў. Значны ўплыў у вышніх навучальных установах мае студэнцкая арганізацыя ФУАН, якая ў 70-х гадах налічвала ў сваіх шэрагах каля 20 тысяч чальцоў. Акрамя таго, былі сфармаваны ўдарныя маладзёвыя падраздзяленьні, адным з абавязкаў якіх была ахова сходаў і акцый ІСР.
Кіраўніцтва ІСР вядзе даволі актыўную парляманцкую дзейнасьць. Так, на парляманцкіх выбарах 1983 году блёк ІСР-НПС атрымаў каля 2 млн. галасоў, або 7,3% галасоў супраць 5,3% у 1979 годзе.
Акрамя гэтага трэба сказаць пра ўдзел у выбарах у мясцовыя ворганы ўлады. У 1972 годзе ІСР меў сваіх прадстаўнікоў у 19 рэгіянальных парлямантах, амаль ва ўсіх правінцыйных радах, а таксама ў радах 1500 гарадоў і абшчын.
У красавіку 1978 году ў Рыме адбылася сустрэча лідараў ІСР-НПС, французкай “Партыі новых сіл” ды гішпанскай арганізацыі “Новая сіла”. Удзельнікі сходу абвясьцілі стварэньне арганізацыі “Правыя сілы Эўропы”(ПСЭ), якую Альмірантэ назваў “першым ядром значна шырэйшага аб’яднаньня”. Яны прынялі дэклярацыю, у якой заклікалі нацыянальныя правыя сілы Эўропы да стварэньня блёку. Размова ішла ў першую чаргу пра кансалідацыю напярэдадні чарговых выбараў у Эўрапарлямант, на якіх ІСР-НПС удалося здабыць 4 мандаты.
Читать дальше