Уладзімір Караткевіч - Артыкулы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Артыкулы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Артыкулы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Артыкулы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артыкулы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Артыкулы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Мінусь, — узроў я.

- Ці шчаслівыя вы? Калі адкажаце "так" без вагання — прыбаўце тры гады.

- А хто можа адказаць з пэўнасцю і без вагання, што ён шчаслівы?! Халера на ўсё. Лепшыя розумы, лепшыя філосафы свету, і тыя. А калі адказвалі так, то хлусілі.

"А калі ў вас клопаты, нязмерныя псіхічныя нагрузкі, пачуццё віны, — кінула анкета апошнюю саломінку, што зламіла вярблюду спіну, — то адкіньце тры гады".

- А ў каго няма клопатаў? У каго не перагружана псіхіка? А хто не мае пачуцця віны перад усімі людзьмі? Падлюгі хіба? — Я ўжо быў у ашалелай раз'юшанасці, амаль непрытомны.

А тыя пачалі ўжо сваю італьянскую бухгалтэрыю. Лічылі, вылічалі, адбаўлялі і прыбаўлялі, а матэматыкі з іх былі, як з мяне.

- Бі іх, — роў я. — Бі дактароў навук! Бі друкароў! Бі пісьменнікаў! Анархія — маці парадку! Рэж, Янка, Бога няма!

- Ты не можаш нас рэзаць, — станоўча сказала жонка.

- Чаму не магу?!

- Ды ты ж дзевятнаццаць год назад памёр, — ахнула жонка.

- Як?

- Ну так. У 1958 годзе. Тут усё сказана. Па табліцы.

- Я ж тады толькі першую кнігу выпусціў! А астатнія дзевятнаццаць?!

- Падумаць толькі, - здзівілася жонка. — Ніколі б не паверыла ў такое. Мёртвы! Аж дзевятнаццаць!

Я затужыў. Праверыў. Сапраўды, так. І, як кожны мужчына, прызнаў рацыю жонкі і жаночага часопіса. Заўсёды яны ўсё ведаюць, заўсёды маюць рацыю. Вось хоць бы жонку ўзяць. Сядзім у тэатры. І раптам яна на ўсю залу сказала:

- Пабач, пабач, унь у першым радзе Дунін-Марцінкевіч сядзіць.

- Цс-с-с, — засычэў я. — Што за… Ён жа даўно памёр.

- Глядзі-і ты… А зусім як жывы…

Я толькі рукой махнуў. Махнуў і на гэты раз. Заставайся пры сваім. Суцэльны дэбет пасіву.

А ўсё клятыя анкеты, каб ім згарэць.

І вось людзі жывуць, смяюцца, кнігі пішуць, а я ўжо дзевятнаццаць год мёртвы. Такі яшчэ малады, прыгожы, халодны.

І праз месяц мой дзень нараджэння. Стукне мне сорак сем. І, значыцца, ужо дваццаць год буду я парыць родную зямельку-маці.

Кнігі адтуль буду пісаць, закахаюся няўдала, з жонкай пазнаёмлюся, убачу многіх людзей, добрых і благіх. І ў Варшаву паеду адтуль.

Што ж мне рабіць? Хто ўратуе?

Калі надрукуюць гэтае маё пасмяротнае рыданне — ганарар за яго прашу пераслаць у пекла, рад апошні, квартал пяцьдзесят восем. Люцыпаровічу. Можа, хоць менш дроваў падкіне пад злашчасны, перадчасны мой кацёл.

…Ратуйце, людзі…

Примечания

1

Указанне імя Георгій у дачыненні да Скарыны ў пазнейшых публікацыях У. Караткевіча, у тым ліку і ў пераробленым артыкуле ў "Ніве" за 6 жніўня 1967 г., адсутнічае. Сустракаецца толькі навукова даказанае імя — Францыск (Францішак).

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Артыкулы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Артыкулы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Артыкулы»

Обсуждение, отзывы о книге «Артыкулы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x