Уладзімір Караткевіч - Артыкулы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Артыкулы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Артыкулы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Артыкулы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артыкулы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Артыкулы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- І ў выніку адлічы ад свайго жыцця два гады: адзін інтэлектуальны, другі — тыя пяць кіло, што не скінула, — сказаў я.

- Ці паліш? — замяла размову жонка. — Адлічвай, калі ніжэй дваццаці папярос у дзень — два гады, калі 20–40 — ад трох да сямі, больш, чым сорак — восем-дванаццаць год.

- Гэта як калі. Часам 20. А калі выклічуць куды ці ты пачынаеш біць у пастронкі, то й пяцьдзесят. Сячы галовы дванаццаці маім гадкам.

- "Ці п'еш? — пытае са значэннем, бы на дыване ў начальніка, анкета. — Калі трохі і ад часу да часу — далічы (!) тры гады. Калі горкі п'янчуга — адлічы восем".

- Што такое горкі п'яніца? — спытаў я.

- Ну той, хто адпівае, — сказаў друг. Хто адсёрбвае, прысёрбвае, распівае, папівае, прыхлёбтвае, цягне, смокча, дудоліць, пацягвае, хвошча, глытае, дзьме, глокча, залівае, зашыбае, прыкладаецца, прымае, закладвае, прыкладаецца да бутэлькі, залівае за каўнер, трымаецца шклянкі, п'е без просыпу, мяртвецкі, горкую, п'яны як бэля, як бочка, п'е як конь. Той, хто алкаголік, алкаш, хто набіраецца, як жаба гразі, хто прапойца, не дурань выпіць, хто запівоха, пітух, півар, бражнік, паклоннік Бахуса і зялёнага змія. Хто нецвярозы, хмяльны, у стане ап'янення, касы, падгулялы, хто языком не варочае, у каго заплятык языкаецца.

- Ты што, мне слоўнік сінонімаў чытаеш?

- Не. А ўвогуле, я чытаў, што алкаголю, сухога віна, можна выпіць палову літра на год. Акадэмік адзін пісаў. Філосаф-медык. Здаецца, Кайгародскі. Ці ў "Літаратурцы", ці ў "Навуцы і жыцці".

- І я чытаў, - уздыхнуў я. — А што рабіць? Тут адных свят на год — сем, не лічачы рэлігійных, якія не святкуеш, але… Ды дзён нараджэння ў адной сям'і тры. Ды ў сяброў лепшых дзесяткі тры. Ды сваякоў паўсюль. Ды публікацыя ці кніга, ды… не, тут у паўлітру сухога не ўлезеш. Цяжкае жыццё, і спачынку няма. І таму я языком не варочаю, у куражы, лыка не вяжу, п'яны, як зюзя, падшафэ і ўвогуле гатоў.

Махнуў рукою:

- Не ўлезеш у акадэмікаву норму. Пішы, горкі. Пі маю кроў. Адбірай восем год. Адзінае суцяшэнне, што ў абстынентаў, у поўных цвярознікаў, адзін год адбіраецца. Таму што калі горкае п'янства прычына хвароб, то невялікая колькасць гарэлкі дапамагае перажыць стрэсы, дазваляе расслабіцца, а абстынент у выпадку стрэсу хаваецца за свае парашкі, а яны шкаднейшыя, чым чарка гарэлкі. Добра, што я хаця не абстынент.

- І я тое ж думаю, — з палёгкаю сказаў сябар. — Ну а далей.

- Далей, — драпежна кажа жонка, — гады, што залежаць ад цябе. Ці дбаеш аб форме? Рэжым, спорт, плаванне, пешы турызм, бег па інф… цьфу, па здароўе — далічы тры гады.

- З часу да часу. Нерэгулярна. Галоўным чынам у выглядзе пікнікоў.

- Не лічыцца. Ці клапоціцеся аб здароўі? Ці кантралюеце ціск і сэрца?

- Прымусова, — сказаў я. — У нас лекары такія — душу вымуць. Хоць бы Н. Д. Трапіш у кіпцюры — не вырвешся. Пра лечкамісію і не кажы. Гразіліся пяць метраў вантробы выразаць. А чаго мне тады вылічаць па чатырох папярэдніх пунктах?

- Плюс два.

- Ці любіш спаць?

- Люблю. Хаця і не заўсёды.

- Мінус чатыры.

"Ці ездзіш аўтамабілем? Ці ліхач, ці бравіруеш? Калі так — адлічы 2".

- Чужымі — езджу. Адлічаю — у сябе. Ім асалода без двух гадоў, а мне — страх без двух.

- Ці жанаты?

- Так.

- Далічвай тры гады.

- Да-ліч-вай? — абурыўся я. — Я б гэтыя тры — адлічваў. Ад-ліч-ваў. Толькі працаваць сядзеш (а жонка на работу ідзе): "Пойдзеш сёння свежым паветрам падыхаць?" — "Гадзіны праз чатыры хвілін на дзесяць". — "То ты за гэтыя хвіліны паглядзі, што ў рыбным, малака купі, хлеба, якія бра ў электрычным і лямпачак купі, папярос сабе, два кіло цукру, масла, а пасля пады хай, а пасля яшчэ папрацуй". Ідзеш, як ішак. Жанчына за год цягае 20 тон прыпасаў, мужчына — мінімум пяцьсот. Толькі сеў працаваць: "Прынясі мне кніжку". "А колькі зараз часу?" "А што табе па тэлефоне Аля казала?". "А нехта званіў". І як знак вышэйшага клопату ў момант натхнення: "Ці не з'еў бы ты чаго?" Колькі яны ў нас, у кожнага, жыцця ад'ядаюць? Мінімум дзесяць год… Ну ладна, прыпісвай паўтара гады. Слабае, але суцяшэнне.

"Ці спакойны характар? — спытала анкета. — Ураўнаважаны? Цярплівы? Калі так, то дапішыце па тры гады на кожную якасць. Калі агрэсіўны, запальчывы, поўны непакою — адлічыце па пяць год".

- Адлічвай пятнаццаць, — сказаў я. — Адкуль з такім жыццём быць ураўнаважаным? Спакойным? Цярплівым? Не!!! Я запальчывы, я неспакойны, я агрэсіўны. На ўсіх, а асабліва на гэты часопіс, і на вас, што ўцягнулі мяне ў гэтую гульню. Я… вельмі-вельмі страшны! Я… кусацца буду!

- У вялікім месцы жывеш ці на вёсцы? Плюс-мінус адзін год.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Артыкулы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Артыкулы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Артыкулы»

Обсуждение, отзывы о книге «Артыкулы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x