Уладзімір Караткевіч - Артыкулы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Артыкулы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Артыкулы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Артыкулы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артыкулы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Артыкулы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна вечная, бо ўся яна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. І, як быццам дамогшыся свайго, б'е, як перапёлка ў жытах — мякка, а за тры вярсты чуваць. "Эль" — як салодкае віно, "дзе" — як шкляной палачкай па крышталю, мяккае "с", як соннае ціўканне сінічкі ў гнязде. І побач "р", як гарошына ў свістку, і доўга, спявуча, адкрыта гучаць галосныя. А "г" прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзецку, каб перастаў сніць дрэнны сон.

Дык што ж лепей за цябе, мова мая, мова наша?! За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўміручая?!

І ў тым, што жывая ты, што неўміручая ты, павінны ўсе мы. Сялянка, што спявае, варушачы сена, — і чалавек, які складае слоўнік, дзеці, што гуляюць у "піва", — і дзяды, што баюць аб даўнім, паэты і вучоныя. Але яшчэ — і гэта ледзь не самае важнае — у тым, што ты неўміручая — шмат заслугі першай настаўніцы школьнай і выкладача літаратуры ў выпускным класе.

Iхняму таленту, няўрымслiвасцi, працавiтасцi i любовi мы павiнны дзякаваць за тое, што ты моцна, уладна i назаўсёды пасяляешся ў душах дзяцей, якiя потым стануць дарослымi i самi будуць мець дзяцей i ўнукаў. А ў гэтых дзяцей i ўнукаў таксама будуць настаўнiкi — праваднiкi вялiкiх iдэй чалавецтва ў дзiцячыя душы.

Праваднікі вялікіх ідэй на вялікай роднай мове і таму самі вялікія людзі.

Цi дажывем да ста год, або пасмяротнае рыданне

Пану Ф. Н., якi быў сведкам гэтай праўдзівай і журботнай гісторыі

Цярпець не магу анкет, апытанняў і тэстаў. Па-мойму, гэта толькі задурванне галавы добраму чалавеку. А пайшла ж на іх за апошнія гады нейкая паскудная мода!

"Колькі год было вашай стрыечнай бабцы, калі яна трэці раз выйшла замуж?" (А колькі тыдняў было пазалеташняму снегу?) "Як вы ставіцеся да знешняй і ўнутранай палітыкі прэзідэнта Хрэніі Бумба Юмба?" (Так я вам і сказаў бы, нават калі б ведаў.) "Якой вы думкі аб творчасці NN?" (Мог бы і праўду сказаць, але ён жыве са мною ў адным квартале.) "Ці знаходзіцеся вы ў сваяцтве з Радзівіламі? У якім?" (Не. Ні ў якім. З адной Радзівіловай аднойчы выпіў пару-другую кяліхаў. Ёй шэсцьдзесят год. І яна харошы чалавек, лепшы, чым многія мае сучаснікі.) "Што штурхнула вас на напісанне таго і таго?" (Вось бы суцешыліся, калі б сказаў: "Грошы".)

Або пытанні ад шаноўных даследчых інстытутаў у акадэміях навук. "Якія каляровыя асацыяцыі выклікае ў вас знак "0"? (Ніякіх. Нуль, ён і ёсць нуль. Нуль хлеба, нуль віна, нуль заробкаў.) "Ці бачыце вы колеры, слухаючы музыку? З якімі колерамі асацыіруецца ў вас творчасць Чайкоўскага? Вячасава Адамчыка? Брамса? Рыгора Барадуліна?" (Божа, каб я ведаў, з якімі!)

Назолы страшэнныя — і я ведаю чаму. Апытаюць 50 чалавек — і гатова дысертацыя, толькі склеіць трэба. Але да клею ім не прывыкаць. І каб хоць запісваў са слоў, а тое намагаецца, каб лягчэй, атрымаць адказы пісьмовыя.

Але асабліва я цярпець не магу анкет, апытанняў і тэстаў польскіх. Сырцом бы іх з'еў! Нахабства неверагоднае. Ненавіджу! Чаму? А вось чаму… і няхай пасля майго апавядання нехта са мной не згодзіцца…

…Сядзім неяк у віруючай Варшаве, у інтэлігентнай прафесарскай кватэры. Я, жонка і гаспадар хаты, мой друг. Мы з гаспадаром каву п'ем, а жонка, як Юлі Цэзар, займаецца адразу трыма справамі: п'е каву, чытае "Kobieta i zycie" ("Кабета, значыцца, і жыццё") і меле языком бесперапынку.

- Слухай, — кажа раптам. — Ці не хацеў бы ты застрахаваць жыццё?

- Тваё?

- Не, сваё.

Адкуль у яе раптам такія тагасветныя ідэі з'явіліся? Хоць і жанчына, але няма ж і ў іх дыму без агню.

- А колькі? — пытаецца ўва мне загартаваны матар'яліст.

- Чатырыста рублёў праз тры гады?

- А што мне трэба рабіць праз тры гады?

- Атрымаць грошы.

- Ламіць нічога не трэба? Руку? Нагу? Шыю?

- Можна і такое.

Адчуў я за гэтым нешта падступнае. Усё адно як сабрат па пяру цябе пытае аб тым, што ты пішаш. Але змаўчаў. А яна раптам:

- Ой, як цікава! Гляньце, што ў часопісе.

А там тлустая назва: "Ці дажывём да ста год?" А зверху лозунг: "Варажэнне з… навыкаў". І словы, што некалі варажылі на картах ці на кававай гушчы (цяпер верны быў бы спосаб вылецець у трубу), а мы — на сямейных дадзеных і найпрасцейшых прывычках чалавека. І табліца, колькі яшчэ год перад табою, смяротны. І подпіс. Нейкая доктар псіхалагічных навук Diana S. Woodruff. А ніжэй таблічка. Калі табе зараз 21 год і ты мужчына (а хто з мужчын на добрую ахвоту прызнаецца ў адваротным?), то жыць табе 70,6 года, калі жанчына — 76,4 гады. Ну і гэтак далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Артыкулы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Артыкулы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Артыкулы»

Обсуждение, отзывы о книге «Артыкулы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x