Уладзімір Караткевіч - Артыкулы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Артыкулы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Артыкулы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Артыкулы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артыкулы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Артыкулы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ой, цікавасць якая! — сказала жонка. — Давай паварожым.

- Гэ-эх, а яшчэ член прафсаюза. Ну ладна ўжо я. А вы? Шэрасць вы былі, шэрасць і засталіся, як сказаў малады чалавек акадэміку Паўлаву, калі той хрысціўся на храм… Ну, вось твая лічба. Маеш шансы дажыць да 77,4 год. Хопіць яшчэ з цябе… Хочаш — паваражы, няхай…

- А ты? Раней ты.

- Гэта ўсё адно як у Назарэі піраміду будаваць збіраліся, то тыя сказалі: "Паспрабуем раней у Егіпце"… Дзівачка! То размовы аб страхоўцы, то — колькі пражыву.

- Ды не. Вось, шукай сваю лічбу.

Узяў я "Кабету". (Шчаслівец мой польскі друг, яму рэдка калі выпадае на яе падпісацца, не тое што ў нас. Віншую яго.)

Адшукаў свае лічбы. Мне 46. Я мужчына.

- Ну вось, — кажу. — Пражыву 72,7 гады. Калі, вядома, на мяне цэгла з мура не ўпадзе.

- А ты трымайся далей ад новых дамоў.

- Далей ад дамоў — вуліца. А там — аўтамабілі.

- А ты хадзі толькі па тратуарах, — з чароўнай жаночай логікай заяўляе яна. — Ну, хопіць. Ты не да канца прачытаў. Там яшчэ трэба плюсаваць або мінусаваць.

- Чаго?

- Розныя рэчы.

Тут я адразу засумаваў. Плюсаваць — гэта не па маёй частцы (мінусаваць хаця сяк-так навучыўся). Гэта жонка майстар: "Адзін пішам, два на вум кладзем". А я, сорам прызнацца, нават табліцу множання збіваюся, і няма мне ў гэтым памочніка, як раней. (Раней яна друкавалася на апошняй вокладцы сшытка, а цяпер… А яшчэ кажуць, ракаліі і паршыўцы, што свет ідзе да лепшага, калі ніякага клопату аб чалавеку і яго мазгах).

А што, калi кепскае наварожыш? I не паспееш — на шчасце чытачоў, на гора сабе — кнiгу скончыць?

Чытаю першы раздзел.

Гады, якія наследуем. Ці ёсць твая даўгавечнасць якасцю сямейнай?

- Ці дажылі дзяды да васьмідзесяці?

- Ну, дзед дажыў. І невядома, колькі б пражыў, каб не вайна, на якой столькі іх ляжыць, патэнцыяльных стогадовых.

Адразу ў мяне настрой сапсуўся. Пабывалі б вы, доктар Дыяна, на вайне. Але плюсую сабе два гады. Малайчына дзед. А вось бабка падвяла. Памерла рана ад хваробы, якая цяпер не страшней катару. Мінусуем два, і застаюся я пры сваіх інтарэсах.

- Ці мае твая матка 80 год?

- Так. Нават 84. Дай Бог ёй здароўя. Маю ў плюсе паўтара гады.

- Бацька?

- Нуль я тут маю. Пражыў 72 гады. Не піў, не курыў, перажыў удала шэсць войнаў і дзве рэвалюцыі. Пражыць павінен быў бы, па табліцы, сама меней 79. І чаго ён так?

- Ці хварэў хто са сваякоў перад шасцюдзесяццю на сэрца? Не. На дыябет? Так, адзін, — мінус тры ачкі. На жалезы ўнутранай сакрэцыі? Не. На пухліны? Не. На астму? Не.

Ну вось. Не хварэлі, ані дэбету, ані крэдыту. Чатыры нулі. Добра, што хаця не аднялі ў мяне гэтыя нулі дванаццаці гадоў. Ну і, вядома, сваякам добра.

Разумніца анкета.

Наступны яе раздзел. Гады, якія прапрацавалі.

- Якая асвета? Калі пачатковая — дадаем адзін год. Сярэдняя — два. Вышэйшая — тры.

- Дзіўна, — сказаў сябар, — я думаў, наадварот.

- Тут сказана, што павышаецца тады ўзровень жыцця, — сказала жонка. — І веды пра рацыянальнае харчаванне і вобраз гэтага жыцця.

- А калі асвета царкоўна-парафіяльная, а ўзровень жыцця на дзесяць універсітэтаў? — спытаў я.

- Выключаецца, — сказала жонка.

- А калі шафёр зарабляе больш за кандыдата? — спытаў сябар.

- Не можа гэтага быць, — сказала жонка.

- Адзін — малатабоец і сала есць, — змрочна сказаў я. — Другі — аперацыі робіць, усё пра рацыянальнасць ведае, у анатоміі з фізіялогіяй дока, ведае, якое жыццё самае нармальнае, часам інстытутам геранталогіі кіруе, а глядзіш — за яго труною, сярод іншых, ідуць пяцьдзесят чорнарабочых з ніжэйшай асветай. А пасля, за ўспамін душанькі, сала ядуць і чаркай запіваюць.

- І, па-мойму, — сказаў сябра, — ад добрага заробку і вышэйшай асветы (калі ўжо такое спалучаецца) толькі лішняя вага ды стрэсы. Во, і ў табліцы далей так сказана. То каму на свеце пасля такога верыць?

Спрачацца пачалі. Набаўлялі. Прыбаўлялі. Аж пакуль крыху не заблыталіся, як той чалавек, у якога пляменнік (а быў ён старэйшы за далёкага дзядзьку) ажаніўся з траюраднай сястрой дзядзькі, а яе дачка пайшла замуж за дзядзькавага сына, а брат сына… Словам, урэшце выявілася, што дзядзька сам сабе бабуля. І да таго часу ён разбіраўся ў гэтым сваім сваяцтве, аж пакуль яго ледзь не звезлі ў Навінкі.

- Досыць, — перарваў я. — Тры вышэйшыя асветы ў мяне. Дзевяць год ганіце.

- Пра тры нічога не сказана, — зайздрасна сказала жонка.

- Няхай, няхай адна. Давайце мае тры гады.

"Прафесія? — пытае анкета далей. — Калі твая прафесія звязана з тым ВНУ, якую ты скончыў, - дабаў 2 гады. Адвакат, настаўнік — дадай тры. Архітэктар, музыкант, фармацэўт, лекар — 1 год".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Артыкулы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Артыкулы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Артыкулы»

Обсуждение, отзывы о книге «Артыкулы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x