Уладзімір Караткевіч - Артыкулы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Артыкулы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Артыкулы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Артыкулы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артыкулы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Артыкулы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пра маю прафесію нічога. А хто я, сапраўды. І адвакат, і настаўнік, і архітэктар, і з музеямі звязаны, і з музыкай. Шматстаночнік. Як казаў адзін дзед: "Во ў мяне быў зяць дык зяць! Ён табе і сталяр, ён табе і цесля, ён табе і бондар, ён табе і брыгадзір, ён табе і злодзей, ён табе і старшыня мясцкома".

Прыбаўляў, адбаўляў. Адбаўляў — прыбаўляў. Урэшце з уздыхам паставіў сабе два гады. З плюсам.

"Колькі зарабляеш?! — як фінінспектар, грозна пытае анкета. — Калі ацэньваеш свой заробак як вельмі добры — адліч два гады".

- А-а чаму адлічаць, калі добры заробак?

- Таму, што ў такіх часцей стрэсы, і ядуць яны зашмат і нерацыянальна, — павучальна, як быццам раней ведаў, сказаў я.

- А я ж і гаварыў, - сказаў сябар. — А раней казалі тут жа пра вышэйшую асвету, заробак і веданне, як харчавацца добра, а як дрэнна. Дзе логіка?

- Асвета — гэта яшчэ не заробак, — паўтарыў я. — І веданне яшчэ не ўсё. Ведае чалавек, што вячэру трэба аддаць ворагу, а сам павячэрае такой яешняй, што і сучка не пераскочыць, ды яшчэ і набярэцца, як жаба гразі.

- Фу, — сказала жонка. — Як ты, урэшце, выражаешся?

- На чыстай беларускай, — раздражнена сказаў я. — Вось ты? Ведаеш, што каву нанач піць дрэнна? Ведаеш. А ўжо трэцюю п'еш. А з вышэйшай асветай і з добрым заробкам.

- Не добры ён у мяне. Нават горшы, чым у цябе.

- Першы раз прызналася. Звычайна наадварот пілуеш. Усе вушы аб'ела… эмансіпіраваная жанчына. Феміністка.

- Ведаеш, — уздыхнула жонка, — я, як амаль усе жанчыны, з ахвотаю б назад разэмансіпіравалася.

- Не трэба было ланцугамі да лавы ў парламенце прыкоўвацца. І кіслату ў паштовыя скрынкі ліць. Дазмагаліся, кабеткі.

- Нашы дазмагаліся, — уздыхнуў сябар. — Сядзяць па кавярнях, а мужыкі ім на вячэру гатуюць эсцюржон а ля рюс.

- Ой, а што гэта такое? — спытала жонка. — А ты мне згатуеш?

- І ў ложак падам, — сказаў я. — Гэта асятрына па-руску. Толькі, пакуль я жывы, у нашай, у маёй краіне такога не будзе. Ніякая канстытуцыя яшчэ не забяспечвала мужчыне роўных правоў з жанчынай. І наша, мая таксама.

Стала мне маркотна:

"Дурацкая анкета. Мела рацыю жонка. Няма такога чалавека, які ацэньваў бы свой заробак як вельмі добры. І хаця я ем мала, але стрэсаў у мяне на цэлы Кітай хапае. Але паколькі людзі некаторыя кажуць і табе так хочацца — ладна, адкінем два гады. Нам не шкада".

"Ці вымагае ваша праца безупыннага руху? — пранырліва і подла пытае анкета. — Ці, наадварот, вы праседжваеце за сталом з раніцы да вечара? У першым выпадку тры з плюсам, у другім — шэсць з мінусам".

- Ну што мне тут сказаць? — жаласна разгубіўся я. — Спачатку сяджу за сталом з раніцы да вечара. А пасля, як скончыш, пачынаецца ўжо і нястомны рух з раніцы да вечара. На дні, месяцы, гады. А пасля зноў сядзенне за сталом з раніцы да вечара. З патрэбнымі і зычлівымі людзьмі. А пасля зноў сядзенне за сталом з раніцы да вечара. А пасля зноў рух безупынны.

- Які гэта рух? — спытала жонка.

- А рэдакцыі. Тут толькі і адпачываеш. У Польшчы. Сёння аглядзеў Віланаў, пасля да Лазенак, пасля пешшу да Старога Мяста, пасля па трох музеях, пасля пешшу на Руткаўскега, былую Хмельную. І так прыемна адпачываюць ногі. Не тое што ў Дом друку, пасля да машыністкі (восьмы паверх з сапсутым ліфтам), пасля пешшу на кінастудыю (гадзіны пік), пасля ў адну рэдакцыю, пасля ў оперны, пасля ў другую рэдакцыю, пасля… Ногі вы мае, ногі…

- Але сядзець больш даводзіцца? — спытаў сябар. — За сталом. І спачатку, і пасля.

- Твая праўда. Рэж тры гады. Ну, усё адно, мабыць, жыць будзем з усімі надбаўкамі год восемдзесят дзевяць — дзевяноста. Недзе гэтак да 2019 года. Эфектна, халера на яго! А мо паднапружымся на тры месяцы, і — уяўляеш, жонка? — 2020 год. Ф-ф-фу-у!

- Э-э не-е, — з нейкай незразумелай хцівасцю кажа жонка. — Тут вось далей раздзел: "Гады, якія самі сабе адлічваем".

- Ну нашто, нашто іх адлічваць? — Дужа мне спадабалася ідэя жыць у трэцім тысячагоддзі. Хаця б фізічна. Бо абяцаная на зямлі вечная слава канчаецца, часцей за ўсё, з апошнім, хто пайшоў дадому з цвінтара.

- Не-е, трэба па закону.

- Няхай. Я люблю закон… Без узаемнасці.

- За кожны кілаграм вагі звыш меры — адлічвай адзін год, — прачытала жонка.

- Ужо адлічыў, - сумна сказаў я. — Год. Год, за які я, можа, "Магілу льва" напісаў бы.

- Глупства, — сказала жонка. — Па-першае, не напісаў бы, я цябе ведаю. Па-другое, я год змагалася, каб пахудзець на пяць кіло, і за гэты час ні пра якія кнігі не думала, а толькі пра патэльню смажанай бульбы са скваркамі. І ў выніку…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Артыкулы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Артыкулы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Артыкулы»

Обсуждение, отзывы о книге «Артыкулы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x