Уладзімір Караткевіч - Артыкулы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Артыкулы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Артыкулы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Артыкулы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артыкулы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Артыкулы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ведаю, што гэтым "падпісаным" артыкулам прыдбаю сабе шмат "ананімных", невядомых мне ворагаў. Нічога, суцяшае тое, што я прыдбаю ім яшчэ болей невядомых мне сяброў. Часам, вядома, шкада, што з табою гавораць ананімы. А вось у вышэйпамянёным выпадку — не. Каб сам так думаў, то "ананімовасць" была б дабротай Божай. Як і шчыт "антымарксізм", якім часцей за ўсё прыкрываюцца якраз бесхрыбетныя, то-бок той матэрыял, з якога марксіста не збудуеш.

Шчыт мяшчанства, якое нічога не ведае і, галоўнае, нічога не хоча ведаць. І, сапраўды, вось такія "вырашаюць": "быць ці не быць" беларускай мове?

Думайце пра свае бранзалеты, а мову пакіньце ў спакоі. Ёй, з гэтай прычыны, нават лепей будзе.

Вось толькі вашы дзеці? Але вы іх і так сапсулі прагнасцю і філасофіяй "хлебаеда". Дык псуйце ўжо да канца, калі не знойдзецца на іхняй дарозе добрых і мудрых людзей. А яны, хочацца думаць, знойдуцца.

Горкая праўда, вядома (с.79), што ёсць "радетели", якія часам "радеют на публике". Ну, а ты, прапагандыст "каля 50 гадоў", за што "радеешь" ты? "Беларус", а нянавісць да крывадушнікаў распаўсюджваеш на мову маці сваёй. Як той унцер, які, вярнуўшыся з арміі на вёску, ішоў паўз матчыну хату і на заклік: "Сыночак, дык, можа, зайшоў бы" — адказаў:

— А чьёрт вас знает, игде вы тут живьёте.

Затое ўжо як сустрэнеш чалавека (с.61–72), дык гэта чалавек. І не таму, што сям-там прыхільна кажа пра маю асобу. Гэта справа дзесятая. А проста відаць чалавека, які шмат адчуваў, шмат думаў і думае і шмат пакутаваў. Нават каб не гісторыя з яе маленькім, ад якой у мяне аж усё сціснула.

Можа, вось ёй бы не ў гідрабіёлагі, а ў пісьменнікі. Мала, праўда, сапраўдных пісьменнікаў жанчын. Не іхняя гэта справа. Іхняя справа жыць, быць шчаслівымі. Але як шмат цярпела, то тады з яе атрымоўваецца, як І.Франко пра Лесю Украінку сказаў: "Адзіны мужчына на ўсю навачасную саборную Украіну".

І менавіта не з той яна інтэлігенцыі, пра якую так правільна сказала.

І, як завяршэнне, два фрагменты.

Студэнтка 21 года: …Лёс мовы?..

Будзе не так, як гісторыя захоча…
Будзе так, як мы зробім!..

І радкі Пімена Панчанкі:

…пакуль сонца не згасне,
Пакуль свецяцца зоры,
Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь!..

А пад імі дата "1941".

Калі тады так думалі, то цяпер іначай думаць — Сорам!

Ці, можа, мы можам думаць па-сапраўднаму толькі тады, калі нам зальюць гарачага сала за скуру?

Не, з усёй адказнасцю думаю і кажу, што не.

І маю права на гэта.

Таму што сам вярнуўся да сваёй мовы. Ведаючы і іншыя, як сваю (некаторыя, можа, на самым пачатку, нават у нечым лепей), аднойчы зразумеў, што сапраўды свая сярод іх толькі адна.

Як я распарадзіўся гэтым разуменнем — хай судзяць людзі.

Наш агульны клопат

У рэспублiцы ствараецца музей народнай архітэктуры і быту

У канцы мінулага года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову "Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і быту". Рашэнне гэта — адно з красамоўных сведчанняў клопатаў нашай партыі і ўрада аб далейшым развіцці беларускай нацыянальнай культуры.

Што будзе ўяўляць сабой будучы музей, музей пад адкрытым небам? З усёй тэрыторыі рэспублікі мяркуецца звезці і паставіць у адным месцы, у маляўнічай мясцовасці пад Мінскам, найбольш старыя і найбольш тыповыя сялянскія і местачковыя пабудовы: хаты, пуні, гумны, адрыны, дрывотні, млыны, іншыя жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы.

Вырасце як бы вялікае паселішча, і наведвальнікі яго здолеюць за досыць кароткі час убачыць, як жылі сяляне і местачкоўцы розных этнаграфічных раёнаў Беларусі трыста, дзвесце, сто гадоў назад, учора.

Дзеля чаго гэта трэба? Ну, перш за ўсё, — гэта гісторыя народа. І праз гісторыю музей павінен яшчэ больш умацаваць у нашых людзях, і ў першую чаргу ў моладзі, пачуццё патрыятызму (а значыць, і інтэрнацыяналізму), пачуццё высокай адказнасці за сваю Радзіму, пачуццё павагі да працоўнага чалавека і кроўнай роднасці з ім.

І яшчэ: музей пад адкрытым небам — гэта Веданне. Веданне матэрыяльнай і духоўнай гісторыі народа.

Якой наша краіна стала за гады Савецкай улады — гэта ўсе мы добра ведаем (відавочныя таму прыклады будуць трапляцца ўжо на кожным кроку па дарозе з Мінска да музея). А вось якой была наша краіна, якой была яе культура да рэвалюцыі, з чаго мы выраслі — уяўленне аб гэтым і павінен будзе даць музей народнай архітэктуры і быту.

Міністэрствам культуры БССР зараз ствараецца арганізацыйная група. Яна будзе працаваць пакуль што пры міністэрстве, але як самастойная адзінка. Разам з зацікаўленымі арганізацыямі гэта група зоймецца зборам экспанатаў, выяўленнем і адборам помнікаў народнага дойлідства, грамадскіх і бытавых пабудоў, збіраннем даўніх прылад земляробства, рамяства, побыту, а таксама твораў народнага мастацтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Артыкулы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Артыкулы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Артыкулы»

Обсуждение, отзывы о книге «Артыкулы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x