Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.

Дзве аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ са станцыі Бярэзіна не адышоў апошні эталон з нямецкімі салдатамі, яшчэ афіцэры мітусіліся на пероне, крычалі i пагражалі дзяжурнаму, каб не марудзіў з адпраўкаю, як на вакзале з'явіліся Платон Равінскі, Барыс Найман, толькі што вызвалены з турмы Балашоў, ужо апрануты ў чорнае паліто i кепку Густаў Шульц.

Старшыня рэўкома ўскочыў на скрынку i падняў руку. Заціхлі ў вагонах губныя гармонікі, замоўкла гамана на пероне. Салдаты пасталі паўкругам каля прамоўцы. Афіцэры загадвалі разыходзіцца па вагонах, але салдаты стаялі як глухія.

— Таварышы нямецкія салдаты, рабочыя i сяляне свабоднай Германіі! Бабруйскі рэвалюцыйны камітэт бальшавікоў віншуе вас з рэвалюцыяй у вашай краіне. Вяртайцеся на радзіму, скіньце абрыдлыя шынялі i кайзераўскія каскі, хутчэй завяршыце пралетарскую рэвалюцыю i стварыце сваю рабоча-сялянскую дзяржаву.

Кожнае яго слова перакладаў Густаў Шульц i закончыў ад сябе:

— Es lebe die deutsche Revolution! Glücklicke Reise, Genossen! [ 17 17 Няхай жыве нямецкая рэвалюцыя! Шчаслівай дарогі, таварышы! (ням.) ]

Натоўп салдат, нібы па камандзе, сотнямі глотак крыкнуў «ура!», замахаў рукамі i шапкамі, павольна пачаў разыходзіцца па вагонах. Рэўкомаўцы стаялі на пероне, пакуль не крануўся цягнік. З незачыненых дзвярэй i вокан цяплушак выглядалі пасвятлелыя твары салдат, яны махалі рукамі i нешта крычалі, ужо заглушанае пыхканне паравоза i грукатам вагонаў. З апошняга вагона вытыркнуўся i затрапятаў маленькі чырвоны сцяжок.

Горад, здавалася, пасвятлеў i павесялеў. Над ганкам беленькага аднапявярховага доміка на Пушкінскай вуліцы вісеў чырвоны сцяг, а на кавалку фанеры на дзвярах сінім чарнілам было напісана адно слова «Рэўком».

Па вуліцах хадзілі барадатыя i проста даўно не голеныя партызаны з Нямецкімі карабінамі i трохлінейкамі, з драбавікамі i двухстволкамі; на папружках, як бляшаныя таўкачыкі, целяпаліся гранаты. Апрануты былі хто ў што. Світкі, лапці, кажушкі, аўчынныя i заечыя шапкі. Следам хадзілі хлапчукі, забягалі напора д, каб паглядзець на тых, што прагналі немцаў.

На ўсіх скрыжаваннях вуліц, каля рынку i ў гарадскім садзе збіраліся натоўпы гараджан, у многіх на грудзях былі чырвоныя банты. Людзі віншавалі адзін аднаго, паціскалі рукі партызанам, запрашалі ў госці. То там, то тут пачыналіся стыхійныя мітынгі — людзям хацелася нагаварыцца, хацелася, каб пра ix думкі i пачуцці ведалі ўсе.

Хоць дзьмуў халодны колкі вецер, гонячы пачарнелае лісце i крупінкі першага снегу, натоўпы не разыходзіліся. Усе нечага чакалі, сустракаліся з даўнімі знаёмымі, якіх не бачылі ўсю акупацыю, i гаварылі, гаварылі на поўны голас, не баючыся i не азіраючыся.

Па Мураўёўскай i Скобелеўскай вуліцах беглі расхлістаныя, расчырванелыя i мурзатыя хлапчукі i на ўсю сілу крычалі: «Ідзе Чырвоная Армія», «Чырвонаармейцы ідуць». Натоўпы рушылі на Мінскую вуліцу. Людзі строіліся ў калоны, аднекуль з'явілася некалькі чырвоных сцягоў, зробленых на скорую руку. Над галовамі заблішчалі медзяныя, даўно не чышчаныя трубы, завухкаў вялікі турэцкі барабан i забразгалі звонкія літаўры. Невялічкі аркестр пажарнікаў, збіваючыся ў рознагалосіцы, зайграў «Варшавянку». Людзі падхапілі песню. У натоўп гараджан уліваліся партызаны.

Перад аркестрам ішлі члены рэўкома, учарашнія падпольшчыкі i толькі што вызваленыя з крэпасці бальшавікі. Наперадзе калоны з'віўся партрэт Карла Маркса, нацягнуты на вялікі ліст фанеры. Яго нёс слесар з завода Вітушэўскага Гарасім Адзярыха.

А насустрач па Мінскай вуліцы, глуха тупаючы стаптанымі ботамі, пабліскваючы цьмянымі штыкамі, у горад уваходзіў сто пяцьдзесят трэці полк Чырвонай Арміі. Паперадзе ехаў на кані невялічкі камандзір, у кубанцы, сіняй венгерцы i чырвоных галіфэ з хромавымі леямі. Над калонаю калыхаўся вялікі сцяг палка. На ім паўкругам жоўтымі ніткамі было вышыта: «Лучше погибнуть в неравной борьбе, чем гибнуть, покорно отдавшись судьбе». A ў сярэдзіне круга — «Да здравствует власть Советов!»

Салдаты былі апрануты ў шынялі, у зацухмоленыя ватоўкі, папахі, кубанкі., зялёныя шапкі. У пярэдніх радах ішлі абутыя ў боты i чаравікі з абмоткамі, а далей шлёпалі ў лапцях i атопках.

На рагу Мураёўскай i Мінскай вуліц ад імя рэўкома чырвонаармейцаў вітаў Пётр Міхайлавіч Серабракоў. Многія яго ведалі i раней як Паўла Балашова.

Салдат павялі ў толькі што вызваленыя казармы бабруйскай крэпасці. Нават па абліччах было відно, што ў палку сабраны людзі самых розных нацыянальнасцей. Былі прыгожыя чарнавокія венгры i маленькія, нібыта сонныя, кітайцы, чубатыя казакі i рослыя бялявыя латышы. Да самых варот крэпасці побач з камандзірам беглі хлапчукі — у матчыных жакеціках i безрукаўках, у вялікіх шапках, што спаўзалі на вочы i кірпатыя насы, у атопках з a ci на вы м i падэшвамі i ў бацькоўскіх вялізных ботах. Хлапчукі прайшлі дзесяткі вёрст, сустракаючы з паходаў i праводзячы ў бой Чырвоныя палкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Дзве аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x