Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.

Дзве аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пад'язджаючы да маёнтка, партызаны ўбачылі каля брамы вялізны натоўп людзей. У пярэдніх радах стаялі ўзброеныя хлопцы з атрада Салаўя i Драпезы, а за імі — карпілаўскія дзяды, кабеты i пранырлівыя хлапчукі — усім хацелася паглядзець, «як партызаны будуць выганяць немцаў».

Брама адчынілася, i абоз уехаў на прасторны дзядзінец. Усавы хлопцы паадвязвалі кароў, i тыя, нібы з разніцы, памчаліся да аборы.

Павыпрагалі коней. Перад ганкам стаяла чалавек пятнаццаць партызан. Тут былі Ляўкоў, Лявон Адзінец, Пракоп Малаковіч, Нічыпар Званковіч. Да каменданта туліліся чатыры афіцэры, насупраць ix стаяў Аляксандр Салавей.

Ліза, у чорным палітончыку i ў клятчастай хусцінцы, умасцілася на сярэдняй прыступцы, паміж Салаўём i камендантам.

— Па ўмове, заключанай Савецкім урадам, вы павінны былі ачысціць усю занятаю тэрыторыю к пачатку кастрычніка,— гаварыў Салавей.— Сёння дваццаць чацвёртае лістапада, а вы не думаеце выязджаць. Забіраеце наш хлеб, вывозіце кароў. Гэта — рабаўніцтва, пан камендант. Мы не хочам праліваць ні вашай, ні сваёй крыві. A ў нас дастаткова зброі i людзей, каб прагнаць вас сілаю.

Ліза таропка, каб нічога не прапусціць, усё пераказвала каменданту. Той стаяў прама, як тычка, хмурыў бровы i варушыў закручанымі ледзь не да самых вушэй вусамі.

— Я — салдат i падпарадкуюся толькі свайму камандаванню. Будзе загад адступіць — адступім, не — не,— адсек камендант.

— У вас ужо няма камандавання. Вы павінны выконваць загады рэвалюцыйнай Германіі i Савецкага ўрада,— парнуў у самае балючае месца Салавей. Камендант аж затупаў нагамі.

— Гэта правакацыя! Вы сваімі паганымі лісткамі разлажылі маіх салдат.

— Вашых салдат чакаюць дома. Тут ім няма чаго рабіць,— спакойна адказаў Салавей.— Рэвалюцыйны камітэт катэгарычна патрабуе сёння ж вывесці ўсе войскі з маёнтка i з усіх вёсак воласці. Мы катэгарычна забараняем рабаваць народнае дабро. Любая спроба што-небудзь вывезці будзе спынена зброяю партызан.

Як толькі Ліза пераклала, твар каменданта скрывіўся ад лютай нянавісці i бяссільнай злоеці. Ён ужо не верыў у сваіх салдат: яны, як тыя ягняты, здаваліся нартызанам без адзінага стрэлу, дрыжалі за сваю скуру. Але i яму яна была дарагая. Што за сэнс гінуць ад мужычае кулі ў дзікай лясной старане. I адразу згадзіцца з гэтым спакойным i ўпэўненым «камісарам» не дазваляла афіцэрская фанабэрыя. Камендант мармытаў, што павінен узгадніць з камандаваннем, даводзіў, што ўрад Беларускай народнай рады просіць нямецкія войскі ахоўваць парадак на занятай ім тэрыторыі.

— У нас ёсць адзін урад, Савецкі. Ад яго імя мы i патрабуем сёння ж к пяці гадзінам вечара ачысціць Рудабельскую воласць. Партызанскія атрады не скрануцца з месца, пакуль не выйдзе апошні нямецкі салдат. Ідзіце. Ніхто вас i пальцам не кране. Не паслухаецеся, прымусім сілаю.

Салавей дачакаўся, пакуль Ліза пераклала яго апошнія словы i, не слухаючы адказу каменданта, павайсковаму павярнуўся i пайшоў да брамы. Следам рушылі яго таварышы.

Каля свірна хлопцы згружалі з фурманак мяхі з жытам i лаяліся.

— Хай бы гэтыя бугаі i цягалі.

— Бач ты, панасыпалі, як завязаць.

— Памажы, а то чаго добрага кіла выскачыць.

Тут жа круціўся i Цярэшка, прытрымліваючы сваю шаблю.

— Скінуў бы, дзед, бо пяты ўсе пааббіваеш,— жартавалі хлопцы.

— От як пойдуць гэтыя ірады, бабе аддам падпалку шчапаць. А пакуль не маю права.

Ён спрытна паддаваў на плечы вялікія мяхі, падсабляў узыходзіць на прыступкі, насіў доўгія скруткі дываноў.

— Ці не хочаш ты, дзед, ключнікам прыстроіцца? — запытаў Максім Ус.

— А чаму б i не? Якраз служба па маіх гадах.

Калі Салавей выйшаў з двара, уздоўж даглянай сцяны стаялі, пастроіўшыся, атрады Ляўкова, Званковіча i Уса. Не разыходзіўся i натоўп сялян.

— Ну як? Што ён там нагергетаў? — наперабой пыталіся ў Салаўя i ў тых, што разам з ім выйшлі з двара.

— Недзе дзенуцца. Будуць вымятацца,—коратка адказаў старшыня рэўкома.

Да яго праціснулася расчырванелая Параска i горача зашаптала на вуха:

— Сцяг у мяне ў скрыні схаваны. Можа, няхай мужчыны павесяць.

— Ой i малайчына ж ты, Параска. Скажы Івану Кавалевічу. Хлопец ён спрытны. Бяжы, даражэнькая, не мерзні.

— От каб ты так заўсёды казаў,— шапнула яна i пабегла.

Аляксандру зрабілася шкода гэтую маладую прыгожую ўдаву. Горнецца яна, бы дзіця, што чэзне без цяпла i ласкі. Але цяпер i думаць нельга пра свае справы, i ёй галаву няма чаго тлуміць. Трэба спярша адваявацца, жыць пачаць па-новаму, а там — відаць будзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Дзве аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x