Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ты, Мішка, нагаворваеш на старога чалавека, царства яму нябеснае! — пакрыўдзілася маці.— Хіба Іван кепскае каму зрабіў? Дзяцей не меў, то і бегаў, апавядаў байкі, а жонка патурала, бы малому!

— Мам, я ж і не гавару нічога благога!.. Такі сабе бяскрыўдны балбатун! На вёсцы Івана празвалі Палітыкам, мянушка так і прырасла.

— I вось у мінулым годзе вяртаецца дзядзька з Ружан дамоў. У Гута-Міхаліне з'явіліся першыя партызаны — падпалілі немцам бранявік. Чалавек наслухаўся ў горадзе навін, яго аж разрывала ад вестак, а расказаць няма каму. Каля рэчкі бачыць — купаюцца загарэлыя хлопцы. Старые людзі хлапцоў пазнаюць па падабенстве з бацькамі. Іван вызначыў, што перад ім — юнакі з суседняй вёскі, і засемяніў да іх. «А-а, Іван-Палітыка! — адразу тыя закрычалі да яго.— Ну, як там вайна?» Дзівак і давай бяспечна прысачыняць, бытта на шашы партызаны спалілі немцам тры танкі, пусцілі пад адхон на брэсцкай каляі эшалон, забілі двух афіцэраў... Бачыць раптам, а у кустах — вінтоўкі ды ровары. Стары язык прыкусіў, ды позна. «А-а, так тваю растак, ты радуешся бандытам?! Бальшавік, жыдоўскі парабак!..» Паліцаі на старога напалі, збілі яго і здалі ў камендатуру.

— Так і прапаў, бедны, а яго Юлька вочы выплакала! — уздыхнула маці ды патэпала на кухню.

— Цяпер мне ўсё ясна! — прыняў рашэнне Ліхайван.

Камандзір шэптам растлумачыў Мікалаю, што той павінен цяпер рабіць.

7.

Калі ўляглося першае ўражанне ад непрыемнай размовы, Ліхайван пацікавіўся, ці добра Мікалай замаскіраваў свой ад'езд з Беластока.

— Надзейна, таварыш камандзір! — запэўніў яго развед-чык.— Цымерман паслаў мяне на тыдзень у ваўкавыскі лагер ды заадно дазволіў заехаць да хворай маці ў Зеляневічы.

Потым Ліхайван пацікавіўся, ці не паправіліся ў Мікалая адносіны з намеснікам шэфа «бецырка», са Шмідтам. Ці з-за таго, што Цымерман выказваў сімпатыю да Мікалая, ці Шмідт нешта падазраваў, намеснік адносіўся да разведчыка варожа, ад чаго некалькі разоў паміж імі выбухалі вострыя сутычкі.

На жаль, у адносінах паміж імі нічога не змянілася і цяпер.

На мінулым тыдні Мікалай са Шмідтам адправіўся ў Аўгустоўскі лагер ваеннапалонных. Былі яны ў купэ ўдвух. Селі выпіваць. Пілі спачатку моўчкі. Потым Мікалай паспрабаваў спадарожніка ўцягнуць у гутарку і выклікаць давер.

Калі чалавек шчыры? Калі шчыры перад ім ты.

Мікалай пачаў апавядаць Шмідту, як у інстытуце закахаў у сябе студэнтку родам з Аўгустова, з якой не супроць спаткац-ца і цяпер, толькі невядома — ці засталася жывая. У вайну Мікалай яшчэ ні разу там не быў. У Будніка так атрымалася гладка, што ён і сам з сябе здзівіўся. Аднак немец панура маўчаў ды адводзіў вочы ўбок.

Неўзабаве надышоў момант, калі Мікалай інтуітыўна адчуў, што Шмідт яго разгадаў і не верыць ніводнаму яго слову.

Мікалая агарнула трывога. Першым жаданнем было — забіць немца, ірвануць стоп-кран, а калі поезд сцішыць ход, нырнуць у кусты і бегчы, бегчы з усіх ног да Гута-Міхаліна, адчуваючы дзікую радасць, што скончылася нарэшце гэтая гульня з агнём і раздвоенасць.

Мікалай ледзьве стрымаўся. Узяўшы сябе ў рукі, пачаў спойваць немца.

У Сувалках да іх нечакана падсеў памочнік старасты Тыльзіта доктара Брыка — Ота Вінц, які вяртаўся з «Вольфшанцэ» [ 8 8 Цэнтральны бункер у Кеншыне (Усходняя Прусія), дзе знаходзіўся Гітлер са сваім штабам. ]. Мікалай пачаставаў і Вінца, балазе марак на такую справу хапала, пра гэта клапаціўся Лукашык.

Падвыпіўшы, Ота Вінц пахваліўся, што прысутнічаў са сваім шэфам на інструктажы, дзе гаварылася пра тое, як немцы будуць распараджацца занятымі тэрыторыямі.

«Оу, оу-у, абэр грандыёз!» — Ота яшчэ не мог прыйсці ў сябе ад пачутага.

Гэта цяпер, шмат гадоў пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі з'явілася маса літаратуры аб планах гітлераўцаў, калі ведаем, чым гэтыя планы скончыліся, мы пачынаем да іх пры-выкаць ды пакрысе лекцэважыць. Калі ж пра іх гаварылася ў зеляневіцкай хаце, вясной 1943 года, а наперадзе была яшчэ большая палавіна вайны і немцы стаялі пад Ленінградам, Вязьмай, Курскам і Арлом, праекты тыя таілі ў сабе смяротную пагрозу для народаў, а вестка пра іх для нашай разведкі мела немаведама якую цану. Мажліва, якраз праз радыстку Ліхайвана — Олю Міхайлаву — наш штаб у Маскве ўпершыню меўся і даведацца аб гэтых людаедскіх пражэктах. Таму не дзіва, што камандзір дэсантнікаў адразу насцярожыўся.

— Ну, ну, што ж гэты немец вам расказаў? — падагнаў ён разведчыка.

— Выяўляецца, Леанід Іванавіч, усё ўжо ў іх падзелена, спланавана ды вызначана. Берлін перайменоўваецца ў Герма-нію. Другім горадам Нямеччыны становіцца Кёнігсберг, у ім загадана будаваць оперу і Усходні музей. Ландарт Брыкс тэрмінова павінен скалаціць брыгады архітэктараў і будаўні-коў. Доктар Брыкс атрымаў заданне — усе прадметы мастац-тва Беластоцкага «бецырка» накіраваць туды і покуль што накопліваць экспанаты ў каталіцкім касцёле. У праваслаўны сабор будуць накіраваны вагоны з музейнымі каштоўнасцямі Мінска, Кіева...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x