Да ўсяго ж паміж Зеляневічамі і Гута-Міхалінскай пушчай пралягала шаша. Дарога вяла да ружанскага аэрадрома бамбардзіроўшчыкаў далёкага вылету — па шашы безупынна снавалі патрульныя браневікі і танкеткі, па ёй часта перабягалі групы партызан, таму на дарозе амаль ніколі не сціхала пера-стрэлка.
Такім чынам, сувязь з Буднікам была не з лёгкіх. Кантакты з сям'ёй патрыёта група трымала цераз цэлую сістэму сувязных і тайнікоў — прымушалі абставіны.
Аднойчы Мікалай дамогся асабістай сустрэчы з камандзірам. Як назло, Ліхайвана якраз хапіў радыкуліт. Аднак палкоўнік усё роўна вырашыў ісці. Армянін узяў з сабой намесніка — Віктара Лукашыка, узяў аўтаматчыкаў, у тым ліку і Агурцова.
4.
У пачатку дарогі радыкуліт у камандзіра абвастрыўся. Падпалкоўнік ужо ледзьве перастаўляў ногі, але ні за што не хацеў перадавяраць сустрэчу каму-небудзь другому,— Мікалай быў надта каштоўным для камандавання, а патрабаванне разведчыка камандзіра ўстрывожыла. Цераз шашу Ружаны — ІІружаны камандзіра давялося пераносіць на руках. На шчасце, усё абышлося: немцы адкрылі страляніну, калі хлопцы нырнулі ў кусты.
Хвароба скруціла камандзіра так, што ён не мог ужо і разагнуцца, а толькі па скрыўленым твары ды па цяжкім і няроўным дыханні дэсантнікі бачылі, што ён церпіць. Ісці Ліхайван не мог аніяк, а несці грузнага мужчыну — цяжкая ноша для такога пераходу, трэба было штосьці рабіць.
Неўзабаве разведчыкі раздабылі на хутары канягу, пасадзілі на яе згорбленага камандзіра, наўючылі цяжкія рэчавыя мяшкі і гэтакім караванам адправіліся далей, клапатліва падтрымліваючы хворага з бакоў.
Хлопцы валакліся цэлую ноч. Агурцоў памятаў, што ён, каб не згубіцца, увесь час трымаўся за хвост каня.
Світанне застала іх у невялікай вёсачцы: сувязны павёў групу дняваць на званіцу. Увесь час на дашчанай падлозе варочаўся ды прыглушана стагнаў Ліхайван — армянін аніяк не мог выбраць месца, каб улегчыся,— а яго хлопцы гэтым часам разглядваліся.
З верхатуры добра было відаць, як па двары гарнізона крочылі ў чорных шынялях ды з шэрымі нарукаўнікамі паліцаі, як старэйшы паліцай развучваў з імі прыёмы — вінтоўку к назе, на плячо, паварот — кругом...
Трое з гэтых чорнашынельнікаў прагаварыліся па п'янцы на хрэсьбінах, што яны бытта ведаюць, хто такія на самай справе Буднікі, і толькі маўчаць да пары. Браты адразу праінфармавалі Мікалая, а той устрывожыўся ды патрабаваў спаткання з камандзірам. Але дэсантнікі пра ўсё гэта даведа-ліся пазней, цяпер жа праз шчыліны ў дашчаных сценах звані-цы з ліхаманкавай насцярожанасцю — бо было небяспечна — разглядалі ўнізе цёмныя фігуркі ворагаў ды вельмі шкадавалі, што нельга гадаў узяць на мушку ды перакасіць з аўтаматаў.
Мясцовы свяшчэннік быў заадно з партызанамі.
Неўзабаве матухна з вёдрамі падышла да каланчы і на вяроўцы, якой б'юць у званы, падала дэсантнікам суп, затым бульбу з мясам. Пад'еўшы, Агурцоў да вечара з хлопцамі праспаў і нічога больш не бачыў.
Ад гэтай вёскі было зусім недалёка да Зеляневіч, але чамусьці ў наступны дзень разведчыкі туды не пайшлі, чакалі Будніка яшчэ цэлыя суткі. Лукашык толькі памяняў месца днёўкі.
Потым яны сядзелі ў нейкім склепе. Быў склеп надта малы, нават не гарэла свечка — не хапала ў ім кіслароду. У цемры ды халоднай сырасці толькі чуваць было цяжкае, з перарывамі дыханне камандзіра. Астатнія сябе падбадзёрвалі. Хлопцы час ад часу аж давіліся ад прыглушанага рогату, калі ўспаміналі, як пры сустрэчы са свяшчэннікам Сярожа Панін не ведаў, як да папа загаварыць, і звяртаўся да яго са словамі — «таварыш бацюшка».
Сустрэча з Буднікам, паводле слоў Агурцова, выглядала інакш, чым яна апісана ў кнізе. Мяне гэта не здзівіла, бо даўно пераканаўся, што кожны чалавек тую самую падзею бачыць па-свойму. Калі мы часамі сыдземся з братам Валодзькам ды пачынаем успамінаць які-небудзь выпадак з часоў вайны, Ва-лодзька апавядае зусім не тое, што апавядаю я, а той, хто слухае нас у гэты момант, напэўна, успрымае расказы як дзве розныя гісторыі.
5.
На світанні наступнага дня дэсантнікі ўжо былі ў Зеляневічах. Старэйшы з Буднікаў, Міхась, прывёў лясных гасцей да сябе ў дом.
Мікалая яшчэ не было.
Маці братоў — жылістая і рухавая сялянка — адразу заня-лася Марцірасянам, а кожнаму дэсантніку выдала па пары бялізны ды паказала на пліце пузатыя саганы з гарачай вадой, падала нямецкага мыла.
Хлопцы пачалі сябе прыводзіць у парадак.
Читать дальше