Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вельмі важная інфармацыя, вельмі важная! — Ліхайван разгарнуў карту ды пачаў наносіць на ёй знакі.— Ну, ну, прадаўжайце, я слухаю!

— Дык вось. Еўропа па Урал маецца належаць Германіі. Уся Азія — Японіі. А Злучаныя Штаты, пасля таго як яўрэяў ды неграў вывезуць адтуль на Мадагаскар, таксама паступяць пад упраўленне Германіі ды Японіі. Афрыка стане пратэктаратам Італіі. Каб жыхары Аўстрыі ды Тыроля не дражнілі італьянцаў пагранічнымі інцыдэнтамі, іх перасяліць у Крым, ачысціўшы паўвостраў ад туземных татар.

— Подэлылы шкуру незабытага мэдвэдзя! — паківаў галавой Ліхайван.— А-яй, яй, і гэта — пасля Сталінграда!..

Скінуўшы з сябе коўдру, армянін пачаў паспешліва разгортваць другую карту, не могучы ўтаймаваць у сабе ўсходніх эмоцый.

— Вельмі важная размова, дарагі таварыш, вельмі!.. Толькі з-за яе варта было вам прыязджаць!.. Слухаю!

— Шмідт захроп, і гэты тып з гонарам ад таго, што быў у стаўцы самога фюрэра, усю дарогу апавядаў мне аднаму. Часамі ўспомніць пра будаўнічыя брыгады і архітэктараў, пабурчыць нешта на арганізацыю «Тодта»[ 9 9 Міністэрства працы. ] ды зноў апавядае пра нараду. Дык вось, каля 30 мільёнаў славян вызначана ўжо ў газкамеры як непаўнавартасны чалавечы матэрыял. Усе астатнія застаюцца нявольнікамі.

На нарадзе так і гаварылася — славяне, што будуць пакінуты ў жывых, пераўтвараюцца ў такіх дакладна нявольнікаў, якія былі ў старажытным Вавілоне ды Егіпце. Галоўныя славянскія гарады зраўняюцца з зямлёй. Каб не пакідаць ніякіх ілюзій у людзей, на месцы Масквы і Ленінграда, Варшавы і Кіева запланаваны штучныя азёры. Максімум асветы для славян — крыху ведання нямецкай мовы, па геаграфіі — ведаць, як называецца сталіца вялікага рэйха ды разбірацца ў дарожных знаках. Умець пісаць ім зусім неабавязкова. Славяне могуць сабе выміраць, прафілактычныя прывіўкі ды лякарствы ім — лішняя раскоша. У славян адбіраюць лепшыя землі — нібы ў амерыканскіх індзейцаў. Землі гэтыя засяляюць немцамі і «германцамі» з усяго свету. У лік гэтых самых «германцаў» трапляюць нарвегі, шведы і нават — «расава поўнавартасцёвыя» амерыканцы. Кожны з іх на абшарах Расіі і Украіны атрымлівае па некалькі соцень гектараў зямлі...

Слухаючы ўсё гэта, Агурцоў з сябрамі не вытрывалі ды пачалі лаяцца. Ліхайван прызваў іх к парадку.

Мікалай прадоўжыў:

— У Германіі пачынаюць ствараць установы, у якіх будуць гадаваць «пародзістых немцаў».

— Як у зеляневіцкім калгасе перад вайной — племянных бычкоў на ферме! — пакпіў Міхась.— Мо і са штучным асемяненнем?

— А ты не смейся! — заўважыў брат.— Племеннікамі будуць эсэсманы, і ім ужо ў канцлагерах падбіраюць дзябёлых бабаў — неабавязкова немак. Дзяцей у мацярок такіх потым забяруць ды выхаваюць у эсэсаўскіх школах. Для немак плануюцца вышэйшыя школы «мудрасці і культуры». Дыпла-манткі атрымаюць тытул «высокай дамы» (hohe Fraunen) і будуць вызначацца ў жонкі для «пародзістых шлюбаў». Заслужаныя гітлераўцы і салдаты будуць мець права на дзве-тры жонкі. Першая атрымае тытул «домны», яна стане лічыцца галоўнай, будзе камандаваць усімі дзецьмі, домам ды мецьме права на развод, калі другая ці трэцяя жонка ёй нечым не спадабаецца.

Антон Васільевіч тады надта здзівіўся, што да гэтай пары ворага так упрошчваў. Пачутае ад Мікалая абудзіла ў Агурцова думкі, напомніла аналогіі.

У юнацтве Агурцоў многа чытаў аб жудасным перыядзе Чынгісхана — Атылы, калі дзікія орды, пусціўшы гарады і сёлы з дымам, звязвалі паланянак, славянскіх жанчын косамі і гналі на поўдзень у гарэмы. Агурцоў уяўляў сабе тых захопнікаў не то вялізнымі чародамі чалавекападобных малпаў, не то грандыёз-ным табуном конепадобных істот — тупых, лютых, брудных ды смярдзючых, зусім без звілін у галаве і агорнутых спантанным выбухам якойсьці звярынай крыважэрнасці, істот тых стыхія раптоўна зрывала з наседжаных мясцін, і яны нерліся па краінах, змятаючы, як саранча, на сваім шляху ўсё падчыстую. Ён радаваўся, што тыя часы беспаваротна адышлі ў нябыт, а да няшчасных ахвяр, якім выпала нарадзіцца пакаленняў семдзесят — восемдзесят таму назад ды пераносіць такія жахі, адчуваў спагаду.

А вось і самому давялося бачыць, чуць і перажываць падобнае.

Правёўшы аналогію паміж эпохамі, Агурцоў зрабіў сабе адкрыццё: а што, калі і ў тых выпадках быў не стыхійны разгул дзікай азіятчыны, а — праява цэлай сістэмы са сваімі тэарэтыкамі ды філасофскай базай?!

Гэтым часам Буднік працягваў сваё:

— Гімлер на тым самым інструктажы-нарадзе аб'явіў, што пачынае арганізоўваць ордэн з немцаў, першым чынам з эсэсманаў — падобны на сярэдневяковы ордэн «крыжаносцаў». Замкі для іх Гімлер збіраецца будаваць на Каўказе, Урале, а потым — па ўсёй «сусветнай імперыі трэцяга рэйху», але галоў-ным чынам — на Усходзе. Жыццё ў гэтых замках будзе «цвёрдым ды суровым». Выхаванцы маюць там не толькі «піць малако дзікай кабылы». Яны павінны будуць так сябе загартаваць, каб потым, не міргнуўшы вокам, не пачуўшы ніякай жаласці і пакут сумлення, умець усадзіць кінжал у сэрца і старому, і малому, і прыгажуні-палюбоўніцы з племені «непаў-навартасных пародаў». Кандыдатаў для такой «гартоўкі» будуць пастаўляць спецыяльныя каманды. Адно прайшоўшы «загар-тоўку» ва ўсходніх замках, члены ордэна змогуць бытта б вярнуцца да дабрабыту і раскошы Германіі, а гэта стане лёсам толькі «гэрэнфолька». Цэнтрам эсэсаўскага ордэна, пупам гітле-раўскага свету, як яго называлі на інструктажы-нарадзе, павінен стаць замак у Вавэльбургу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x