— Дзе, дзе гэта?— уражаны Ліхайван нахіліўся над картай.
— Ва ўсходняй Вестфаліі, Леанід Іванавіч! Я ўжо глядзеў па карце,— паказаў адразу Мікалай.— Вось тут, на захад ад Кэсэля, каля Падэборна. У рэстаўрацыю замка ўкладзена ўжо 20 мільёнаў марак. Гаварылася, што там і цяпер ёсць на што паўзірацца. Кожны накой абсталяваны ў іншым стылі. Пабуда-ваны апартаменты для Гітлера і яго блізкіх, а 50 пакояў — для «hohe Fraunen». У адным памяшканні замуравана пліта з чыстага золата — яна сімвалізуе цэнтр «сусветнага германскага руху».
— У Вавэльбургу будуць кананізаваць галавароў ордэна. А пасля вайны там збіраюцца паставіць 12 каласальных помнікаў з граніту — самым выдатным героям трэцяга рэйху. Адным словам, ствараюць нешта падобнае на новы Мальбург, толькі з куды большым размахам. Гранітныя брускі для помнікаў каманды «Тодта» ўжо высякаюць у каменяломнях Фінляндыі.
— Няхай высякаюць. Нічога, нічога, дачакаюцца і другога Грунвальда!..— прамовіў усхваляваны Ліхайван над картай.— Эх, было б бліжэй да гэтага Вавэльбурга, каб наша авіяцыя магла яго накрыць!.. Мікалай Восіпавіч, калі надарыцца выпадак, загадваю,— абавязкова паспрабуйце там пабываць! Абавязкова! Дамовіліся?
8.
Мікалай са Шмідтам прыбылі да Аўгустова набіраць у лагеры ваеннапалонных добраахвотнікаў у шпіёнскую школу. Трэба было выбраць самых здольных, якіх потым меліся паслаць у партызанскія атрады лазутчыкамі.
Толькі зрабіць гэта аказалася не так лёгка.
Спачатку паспрабавалі яны адабраць, як выразіўся Шмідт, здаровы і «прызваіты» матэрыял візуальна і потым гадзінамі «фільтравалі» яго ў канцылярыі. Затым заглянулі ў лазарэт для палонных, дзе на голай падлозе валялася па трыццаць—сорак чалавек у адным пакоі.
Падбіраць «матэрыял» у лазарэце — ідэя Шмідта,— апавядаў далей Буднік.— Яму здавалася аксіёмай: ранены, хворы, без ніякай медыцынскай дапамогі і лякарстваў «фэрфлюхтэ руссэ» павінен з удзячнасцю прыняць яго, гада, прапанову ды ратавацца ад немінучай смерці. Аднак нашы раненыя часцей за ўсё цвярдзілі: «Ну, што ж,— загіну, такі ўжо лёс. А ратаваць шкуру не хачу. Хай будзе так, як усім!» Трапляліся маўчуны — такія, што ніводнага слова ад іх не дабіліся! Трапляліся і феномены — такія і не думалі хаваць сваёй нянавісці. Чаго толькі не наслухаўся ад гэтых залатых хлопцаў — і «прадажны сабака» і «гітлераўскі найміт»!.. Такая мяне брала крыўда, што і намёкам і маеш права паказаць сваё захапленне яго паставай! Ой, Леанід Іванавіч, пасля вайны трэба будзе гэтым шматпакутным героям паставіць залатыя помнікі на кожным скрыжаванні дарог!
Шмідт такім чынам мала «нашкроб» кандыдатаў для дыверсійнай школы і вырашыў да палонных падступіцца з іншага боку. Загадаў выстраіць на «апельпляцы» худых — адно скура ды косці — істот у шэрых шынялях ды звярнуўся да іх, палонных, з прамовай. Мікалай пачаў тлумачыць.
— Рускія! — крычаў ім немец.— Настаў той запаветны час, калі кожны індывід мусіць выбраць, з кім ён! Неперамож-ныя кагорты вермахта на сваіх сцягах нясуць краінам Еўропы новы парадак і лад! Кожны больш-менш разумны чалавек павінен далучыцца да велікадушна арганізаваных немцамі для вас вайсковых часцей, і такім зараз жа будзе выдана смачная ежа, добрае адзенне, цёплая казарма з асобным ложкам для кожнага чалавека і на адны суткі па пачку цыгарэт «Юньён»!
У такім высакапарным стылі Шмідт гаварыў доўга.
I з гэткай агітацыі, вядома, у немцаў нічога не выйшла. Палонныя ўсяго Аўгустоўскага лагера моўчкі сціснуліся плячо к плячу, а каб ніхто з іх не паддаўся спакусе ды не выйшаў «тры крокі наперад», тысячы шынельнікаў моцна счапіліся ззаду рукамі. Шмідту давялося здаволіцца тымі кандыдатамі, якіх камендант лагера падабраў яшчэ да прыезду беластоцкіх гасцей і трымаў ужо іх у асобным бараку.
Мікалай даў сабе зарок — не прапусціць ні аднаго добраахвотніка. Немец жа не валодаў рускай мовай і без перакладчыка абысціся не мог.
Праз нейкі час Буднік заўважыў, што Шмідт узяў лагер-нага перакладчыка ды пачаў падбіраць групу сам. Доўга не думаючы, Мікалай загадаў каменданту выклікаць прадажнікаў другі раз і хутчэй перапісаў іхнія прозвішчы сабе ў сшытак.
Буднік скончыў перапіску, калі да яго ўляцеў ашалелы Шмідт.
— Хто вам даў права дапытваць рускіх? — залямантаваў, як уджалены.— Я ж ужо гаварыў з імі!
— Чаму вы мяне не папярэдзілі? — Мікалай разыграў перад немцам здзіўленне.— Гэтыя людзі, гэр Шмідт, нечым прыглянуліся і мне.
Читать дальше