Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ага, у час падпольнай работы з Мікалаем, напэўна, сустракалася Белая.

— А што з Варанцовай, Косця?

Замест Будніка адказаў польскі генерал:

— Немцы расстралялі.

— I яе?!

— А чаму яна мела быць выключэннем? Гінулі тады і прыгажуні.

— Косця, а з гэтым Ліх... Ліх... трымаеш сувязь?

— Палкоўнікам? Леанід Іванавіч жыў у Маскве. Зрэдку перапісваліся. Нядаўна атрымаў ад яго жонкі пісьмо — памёр, хварэў на рак...

Вось і напішы — з-пад ног знікала зямля.

Гэтым часам Косця з палякамі і Цыганам пачалі ўспамінаць пра нешта сваё, пакідаючы мяне аднаго са сваімі перажываннямі.

Я ўсё думаў.

Даставалася салдатам на франтах. Яшчэ цяжэй было дзейнічаць партызанам у тылу ворага, хавацца пад кустамі ад немцаў і прадажнікаў. Але як было Мікалаю ў зяпе фашыстаў? Якімі словамі, фарбамі, дэталямі выразіць подзвіг гэтага чалавека? А я, наіўны, паверыў шмэндрыкам — утануў прадажнік, туды яму і дарога!

Божа, якую плату, які ордэн прыдумаць, каб узнагародзіць такіх людзей?!

Стала няёмка за свой крыж. Ні перад кім не хаваючыся, зняў я бліскучую жоўтую цацку з грудзей ды апусціў яе ў кішэню.

...У настунны дзень пісаць пра Мікалая я ўжо лічыў сваім абавязкам. Трэ было дасканала вывучыць умовы, у якіх дзейнічаў старэйшы Буднік, знайсці ўсіх яго знаёмых і кожнага распытаць.

З чаго пачаць, з Цымермана?

Цэлы альбом злачынстваў гэтага фашыста апублікаваў мой польскі сябра — Аляксандр Амільяновіч. Гэта з ім мы пасля вызвалення Заходняй Беларусі жылі ў інтэрнаце на вуліцы Вялікай у Вільні, а Олек даводзіў, што Вільнюс трэба аддаць Польшчы, бо ў ім бываў Адам Міцкевіч ды правіў свае казані Пётр Скарга. Зараз Олек жыў у Беластоку, і вечарам я заказаў з ім тэлефонную размову. Толькі перад ёю я вымушаны анісаць адзін выпадак, каб стала зразумелым, што хвалявала Амільяновіча.

3.

Мясцовасць мая пад акупацыяй апынулася раптоўна. Са спазненнем праз яе адступала аддзяленне нашай пяхоты.

Спякотным летнім днём чырвонаармейцы неслі раненую медсястру і лейтэнанта. Яшчэ яны валаклі станкавы кулямёт, і з імі крочыў «чужы» палітрук. Якой часці былі тыя байцы, якой — палітрук, дзе раней яны займалі абарону, чаму адступалі так позна, ніхто не ведае. Па стратэгічнай артэрыі Беласток — Ваўкавыск якраз валіла лавіна войск фельдмаршала фон Бока, таму жменька стомленых байцоў прабіралася кустамі і лагчынамі.

Паказалася вёска Баброўнікі. Лясы ля шашы скончыліся, да сяла Цецяроўка і чыгуначнай станцыі Бераставіцы ляжала тры кіламетры адкрытай, як далонь, мясцовасці. Апрача таго, дарогу аддзяленню перасякала рэчка Свіслач з адзіным на ўсю акругу мостам. Каб дабрацца да Бераставіцы, трэба было вылезці на загрувашчаную фашыстамі шашу ды бегчы па мосце.

«Чужы» палітрук вырашыў рызыкнуць.

Каля Баброўнікаў ён падпоўз да шашы, залез пад абгарэлую танкетку і ўстанавіў кулямёт.

Ап'янелыя ад поспехаў ворагі валілі па шашы машынамі, не вельмі пазіралі з кузаваў на бакі — былі ўсе агорнутыя ўздымам, бытта на Усходзе іх чакала штосьці вельмі прыемнае. Калі ж схлынуў паток машын, а на грэбені бліжэйшага ўзгорка з'явілася калона салдат, палітрук прыпаў да «максіма».

У бок палітрука якраз крочыў цэлы батальён. Фашысты ў калоне па тры маршыравалі з поўнай выкладкай, пілоткі мелі засунутыя пад пагоны, па локці ўсе закасалі рукавы ды зладжана, як на вучэнні, цягнулі: «Фор дэн казэрне, фор дэн гросэн то-ор...» [ 4 4 Перад казармай, перад варотамі... (Ням.) ]

Палітрук падпусціў немцаў зусім блізка і агонь адкрыў адно тады. Салдаты раптоўна змоўклі, на секунду здранцвелі, а затым ламанулі назад, усцілаючы поле целамі.

Кулямётчык даўно перастаў страляць, а на шашы ўсё царыла паніка. Дарога цяпер апусцела да самай бераставіцкай станцыі, а фашысты з ямаў і кюветаў палілі хто куды. Скарыстаўшы гэта, аддзяленне са сваёй ношай перабегла па мосце ды ўпала ў Цецяроўку. Там з затворам «максіма» ў руках дагнаў іх і кулямётчык.

Сяляне байцоў накармілі, а лейтэнанту і медсястры наладзілі фурманку. Аддзяленне праводзілі за Бераставіцу, а палітрука — у Белавежскую пушчу, бо ён не верыў, што можна прабіцца цераз лінію фронту, і надумаў ваяваць з немцамі тут.

Салдаты ў той дзень доўга падбіралі ў барознах ды кюветах сваіх раненых — іх было каля двухсот.

Да вечара на горцы за Баброўнікамі выраслі і цэлыя могілкі. Радочкі 64 магіл са стальнымі каскамі на бярозавых крыжах былі разбіты акуратна і роўна, бытта іх вымералі лінейкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x