Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вось насталі для нашай мясцовасці цяжкія дні акупацыі. На працягу трох год было ўсяго: то партызаны пускалі пад адхон удала поезд, то лётчыкі разбівалі беластоцкую станцыю, то з валілскага лагера вырываліся на волю партыі палонных, то даляталі часамі весткі аб паражэнні фашыстаў на далёкім фронце, але менавіта першы той дзёрзкі ўчынак невядомага нашага воіна, які расстраляў батальён, запаў у сэрцы маім землякам больш за ўсё. Не адна жонка ці маці, сына якога ці мужа забіралі ў турму альбо вывозілі ў Германію дачку, у адчаі кідала нацысту проста ў твар:

— Бачыў, нягоднік, як на бярозавых крыжах ля Баброўнікаў сядзяць вароны? Хутка і на тваім будуць яны так дзюбы чысціць!..

— Я, я-а, матка, я-а! — згадясаўся часамі з такой цёткай немец, не разумеючы, што яна кажа.

Цяпер паміж Цецяроўкай і Баброўнікамі пралягае дзяржаўная граніца, а запаветнай рысай служыць рэчка Свіслач. Гэтыя дзве, беларускую і польскую, вёскі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны выбралі сабе для сустрэч. Кожны год ля вогнішча яны ўспамінаюць баявыя эпізоды ды абавязкова гавораць пра незнаёмага кулямётчыка. Як на нашым баку, так і па вёсках Польшчы пра яго ходзяць легенды, але толкам ніхто пра яго нічога не ведае.

4.

Нарэшце тэлефаністка дала міжгорад.

— Цымермана? — пачуў я ў трубцы маладжавы голас энергічнага паляка.— Сам на яго палюю! Ніякіх мемуараў ён пакуль што не выдаў! Спадзяюся неўзабаве спаткацца з ім, тады пацікаўлюся і пра нашага Будніка! Памятаю яго добра з Вільні! Потым не раз задаваў сабе пытанне — дзе ён і што рабіў у вайну!.. Холера ясна, чалавек такога лёсу!..

— Олечак, мілы, пацікаўся ў беластачан, хто шчэ яго памятае, мо хто цікавае раскажа!

— Абавязкова! Разведаю ўсё! Толькі паслуга за паслугу! Збіраю кніжку пра Сібірака. Такі псеўданім меў палітрук, што расстраляў нямецкі батальён пад Баброўнікамі, напэўна, ведаеш гэты выпадак? Сапраўднае прозвішча смельчака — Мікалаеў, запомні! Я дакладна ўжо даведаўся, што пад танк засеў тады з «максімам» менавіта ён. У нашым Беластоку потым кіраваў падполлем! Мажліва, спатыкаўся і з нашым Буднікам! Калі ты сядзеў у турме, не памятаеш такога «ўсходніка»? [ 5 5 Так на Гродзеншчыне называлі ўсіх, хто прыехаў з усходніх абласцей СССР. ] Зусім магло быць, што з ім ты спатыкаўся — фігура каларытная! Прыкідваўся настаўнікам, іграў на хлеб у шахматы!.. Меў за трыцдаць пяць гадоў, адзін час называў сябе Варанцовым!..

— Быў адзін такі, Олек! — спахапіўся я.— Настаўнік! Пры мне вывезлі на расстрэл! Але той, Олек, напэўна, не Сібірак! Стары інтэлігент, бацька артысткі Белай, і мне цяжка ўявіць кулямёт у яго руках!

— А ты папытай яшчэ каго са сваіх, мо яны лепш ведаюць! Чэсць!..

Гм, ці толькі адзін Варанцоў зарабляў на хлеб шахматамі? Мог дабываць гэтак сабе на пражыццё і другі Варанцоў-Сібірак, такіх прозвішчаў у рускіх шмат! — разважыў я пасля тэлефоннай размовы ды пачаў варушыць матэрыялы пра Цымермана ў нашых архівах.

5.

З дакументаў я вычытаў наступнае.

У часы акупацыі мая мясцовасць уваходзіла ў склад Беластоцкага «бецырка», які з'яўляўся часткай Усходняй Прусіі. Наш «бецырк» падпарадкоўваўся Эрыху Коху.

Але Кох не толькі ўзначальваў «Бецырк Бялішток», як ён гучыць у нямецкім вымаўленні. Кох лічыўся яшчэ генеральным камісарам Украіны і прыступіў да каланізацыі плануемай жытніцы вялікага рэйха.

З каласальным штатам экспертаў генеральны камісар разбіў радзіму Тараса Шаўчэнкі на маёнткі, дзе збіраліся абсталявацца пераможцы. На ватманах узніклі чатыры лініі сталёвай магістралі Данбас — Рур з шырокай каляёй у тры метры, па якой меліся хадзіць паравозы — вялікія і магутныя, як марскія дрэдноуты.

Карацей кажучы, Коху не было часу, ён даручыў правіць «бецыркам» ляндрату (старасце) Тыльзіта — доктару Брыксу.

У сваю чаргу доктар Брыкс перадаў уладу над сваім паўднёвым абшарам шэфу гестапа тайнай паліцыі, якой кіраваў у нас штурмбанфюрэр войск СС доктар Вільгельм Альтэнлог, а Цымерман быў у яго намеснікам.

Паліцыя і эсэсаўцы Альтэнлога нішчылі камуністаў і палонных, да смерці катавалі людзей на допытах, абкладвалі сялян налогамі, аднак Цымерман лічыў, што Альтэнлог занадта мяккі, ды пачаў засыпаць шэфа гестапа трэцяга рэйха Генрыха Гімлера даносамі аб лібералізме Альтэнлога.

Нарэшце Гімлер звярнуў увагу на даносы. Спецыяльная камісія даследавала дзейнасць Вільгельма Альтэнлога і адразу зняла начальніка з пасады.

Такім чынам шэфам «Бецырк Бялішток» з таго часу, калі ў немцаў ужо замацаваўся Буднік, стаў оберштурмбанфюрэр (падпалкоўнік) войск СС, доктар юрыдычных навук Герберт Цымерман, а тры мільёны жыхароў «бецырка» паступілі ў яго распараджэнне. За рэзідэнцыю Цымерман абраў сабе палац Браніцкіх ды паказаў, на што здольны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x