Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А навёў, навёў — хто? Свой — вось крыўда! Прывёў іх ізабэлінскі бобік, Буднік Мікалай!

— Во-во! — падхапілі іншыя жанчыны. Спачатку мне здалося, што я дрэнна пачуў.

— Хто-о? — жахнуўся я праз хвіліну.

Смірнова загаварыла з лютай нянавісцю і як пра даўно вядомае:

— У Ізабэліне служыў паліцай з Зеляневіч. Доўгі, як тэлеграфны слуп, і хмуры. Звер, а не чалавек! Сам напрош-ваўся мужыкоў вадзіць на расстрэл. Знішчыў ізабэлінскага мазура Юткевіча. Потым калі служыў у Беластоку, прыехаў у сваю вёску і расстраляў трох паліцаяў за тое, што яму не аддавалі почасцей. А ў Біскупцы ўздумалася яму прывесці немцаў гарэлку тады якраз піць!

— Яны тады і не пілі зусім...— нясмела запярэчыла Ніна Гаўрылаўна, якая любіла дакладнасць.

— Як «не пі-ілі»?! — з маладым запалам абурылася на яе літаратарша.— Так сабе, па-вашаму, папрыязджалі сюды?! Панапіваліся, як свінні, нажэрліся і давай бузіць па вуліцы! Павыстрэльвалі ўсіх сабак у вёсцы!.. Падвярнуўся ім пад руку чалавек, то — бах! — застрэлілі і яго!

— А маці гэтага паліцая яшчэ жыве і цяпер у Зеляневічах! — з асуджэннем уставіла Марыя Аляксандраўна.— Пасля вайны Галя спаткала яе ў Ружанах каля царквы, дык нават плюнула Буднічысе ў твар!

— Гэтага мала старой сцерве! — уся аж кіпела ад абурэння Смірнова.— Я б усіх мацярок, каторыя нарадзілі такіх вылюдкаў, перавешала б!

* * *

Калі нас размяркоўвалі пасля інстытута на работу і мне выпалі Біскупцы, я нават узрадаваўся. У гэтай мясцовасці, хоць і ў голадзе, холадзе ды небяспецы, аднак і ў рамантычных абставінах прайшла частка маёй маладосці. Мне здавалася, працаваць тут будзе надта цікава.

Тым часам да мясцовасці я хутка прызвычаіўся. Неўзабаве яна ўжо ва мне не выклікала ніякіх асацыяцый мінулага. I я тады адкрыў для сябе старую, як свет, ісціну: так як нельга па той самай вадзе перайсці два разы раку, так нельга і другі раз жыць у мінулым. Мне здавалася, што з былым даўно скончана. Выходзіць — не.

Потым я не раз мяняў работу. Пераязджаў з месца на месца, і мяне грунтоўна заматала жыццё. Часта які-небудзь выпадак выклікаў у памяці вучобу ў Вільні ці эпізод з вайны.

Толькі пра Буднікаў мне нічога не напамінала.

Але на душы недзе я не забываў трывогу. Са шкадаван-нем, з горыччу і прыкрасцю я часта ўспамінаў Мікалая, бо вельмі ж моцныя захапленні і вельмі ж устойлівыя аўтарытэты нашай маладосці.

Закрыўшы вочы на ваенны час, я часамі выразна ўяўляў сабе, які Мікалай быў у Вільні, захапляўся яго паставай, ладнай фігурай ды ўменнем валодаць сабой, поспехам у жанчын, пасля чаго сябе лаяў:

«Пігмей! Падхалімнічаеш перад вылюдкам толькі з-за таго, што ён быў высокі ды меў добра падвешаны язык, бытта заслуга ў гэтым яго асабістая, а не — прыроды!»

А час ішоў і нагрувашчваў на мяне новыя абавязкі ды клопаты. Так прайшло яшчэ з пяць гадоў. Уражанні юнацтва памалу сцерліся. Я ўжо нават пачаў забываць пра Буднікаў зусім.

I вось толькі сёння, калі ўручылі польскія ўзнагароды ў Палацы тэкстыльшчыкаў, зноў усплыла заблытаная і незразу-мелая старая гісторыя, закранула сумленне, узяла за жывое.

Раздзел трэці

1.

Такім чынам, пачаўся банкет для ветэранаў з удзелам польскіх гасцей. Я пазнаў чалавека, што сядзеў супроць мяне, і з падлашчваннем, далікатна ў яго спытаўся:

— Ты — Косця Буднік?

З так добра мне вядомай добразычлівасцю цераз застаўлены пачастункам стол сусед павітаўся:

— Здароў, Аляксей.

— Здароў! Дзе ж ты столькі часу прападаў? Чаму цябе нідзе не было відаць? — хаваў я сваю няёмкасць за фальшывай сардэчнасцю.

Малодшы Буднік стрымана ўсміхнуўся:

— Працую старшынёй калгаса. А цябе кожны раз спатыкаю ў вашым горадзе, калі выклікаюць на нараду ў аблвыканком. Але ты стаў такі важны, што і прызнавацца не надта хочаш — куды там!

— ?!.

— Так, так! Кожны раз морду адварочваеш!

— Слова гонару, не пазнаў! Даруй, Косця!

— Я не злапамятлівы.

На перапынку, адчуваючы сябе па-ранейшаму няёмка, павёў я Косцю далей ад людзей у калідор. Пастаялі мы крыху, покуль я не сабраўся з духам.

— Калі ласка, раскажы,— што ж такі адбылося на самай справе з тваім Мікалаем?! Не муч мяне, злітуйся!..

I малодшы Буднік ахвотна растлумачыў. Мікалай, выяў-ляецца, пайшоў на службу да немцаў па заданні. Распара-джэнне ён атрымаў яшчэ ў самым пачатку вайны ад падполь-нага камітэта Брэста, якім кіраваў тады былы вязень Лукішак, відны дзеяч КПЗБ.

Спачатку Мікалай служыў паліцаем у Ізабэліне. Затым сувязь з ім наладзіла дэсантная група чэкістаў пад камандай палкоўніка Леаніда Іванавіча Ліхайвана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x