Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я здзівіўся:

— У чым ты, Грыцук, сумняваешся?

— I цяпер матылі бываюць.

— Сярод восені?

— Ага. Сінія.

— Не мялі глупства.

— А оты е яны і цяпер!

— Ай, не выдумвай, Тася. Садзіся!

К наступнаму ўроку клас мяне чамусьці спаткаў насцярожаным маўчаннем, ды я не прыдаў гэтаму значэння. Але неўзабаве ў напружанай цішыні к сталу падышла Тася ды адкрыла скрыначку ад запалак.

— Во! — выдыхнула яна вінавата.

На класны журнал са скрыначкі вываліўся сіні матылёк.

Ён быў нейкі жорсткі, грубаваты, а тулава меў як бы ўцепленае густымі варсінкамі. Па ўсім было відаць, жывецца гэтаму стварэнню не лёгка, аднак гэта быў самы сапраўдны матылёк — нікуды ты не дзенешся.

Вось ён ужо лапкамі выпрастаў памятыя крыльцы ды збіраўся ляцець, бытта на дварэ чакалі яго пільныя справы і на календары быў не кастрычнік.

— Ты глядзі-і, а і пра-аўда! — здзівіўся я, агорнуты жалем да істоты.

Вачаняты дзяўчынкі свяціліся пераможным святлом. Глянуў я на Тасю, і мне стала няёмка.

Толькі цяпер падумаў, што гэтых матылёў я назіраў кожную восень, але яны чамусьці мне не ўрэзаліся ў памяць. Перад Тасяй, перад дзецьмі, якія застылі гэтаксама ў маўклівай перамозе, перад дасціпнымі першаклашкамі я раптам адчуў сябе вучнем, які нашкодзіў, якога выклікалі за гэта на пед-савет і ён не ведае, што гаварыць.

— Вінаваты я перад вамі, рабяты! Аднак ты, Тася, малайчына! — пахваліў я дзяўчынку, загладжваючы віну.

Пра кур'ёз давялося расказаць у настаўніцкай. Педагогі, вядома, з мяне пасмяяліся, а Марыя Аляксандраўна, яшчэ з абвязаным цёплай хусткай горлам, сваю вучаніцу пахваліла:

— Харошая яна ў мяне! I ўпартая такая!.. Аднойчы паставіла ёй па арыфметыцы тройку. На перапынку гляджу — стаіць ля падаконніка і румзае. «Ты чаго, Тасечка, плачаш?» Яна ўткнулася мне ў кофтачку і зараўла яшчэ мацней: «Не ўмею вучы-ыцца, Марыя Аляксандраўна!..»

— О-о, з характарам дзяўчынка!

— З характарам! — пацвердзіла класная.

— Бы яе бацька! — уздыхнула пажылая завуч родам з Біскупцоў.— Той з-за свайго характару і загінуў нават. Любіў ён сваіх дзяўчынак, ой, як любіў!..— задумалася яна.— Асабліва меншую. Ёй тады было ўсяго які годзік ці паўтара...

Тася і яе сястра — сур'ёзная выдатніца з сёмага класа — жылі за вёскай на хутары. Кожны дзень даводзілася мне крочыць на работу каля ладнага, дахоўкай пакрытага дома, які быў абкружаны пышнай расліннасцю, і кожны дзень я назіраў на падворку хутара лёгкі беспарадак і запусценне, што бываюць звычайна адно там, дзе гаспадарыць жанчына. Самога гаспадара забілі немцы, але падрабязнасцей я не ведаў. Нічога яшчэ і не падазраваючы, цяпер я пацікавіўся:

— А за што яго, Ніна Гаўрылаўна?

— З-за глупства. Немец за штосьці ўдарыў Грыцука па твары, а ён немцу даў здачы. Ну, тыя раз'юшыліся і ...

Эмацыянальныя і сердабольныя настаўніцы пачалі завуча дапаўняць:

— I расстрэльвалі, нягоднікі, на вачах у маці!

— Яна якраз наляцела!..

Менавіта тады Грыцучыха і з'ехала з глузду. З той пары Галя і мыкаецца адна з дочкамі ды ненармальнай свякрухай.

Гэтай вясной Галя мне паскардзілася: «Не ўслядзіла, маці выпаўзла ў агарод ды павырывала ўсю гародніну. Расаду, памідоры, бульбу-скараспелку давялося перасаджваць зноў».

— А што дзіўнага? — разважыла завуч.— Грыцучыха яшчэ не так і старая — усяго мая равесніца. Біялагічны інстынкт штурхае жанчыну да дзеяння, а галава не варыць, што да чаго. Галі, беднай, вось і даводзіцца трымаць сваю свякруху пад замком альбо пакідаць пры ёй дачок.

Сваімі назіраннямі падзялілася і Марыя Аляксандраўна:

— Нядаўна заходжу наведаць Тасю. Гляджу, старой адведзены цэлы пакой, а так чыста ў ім ды паўнютка лялек!

— Галін ратунак, што свякруха імі захапляецца.

— Ага. Галя гаворыць: «Я накупіла іх сем штук, толькі б яна нікуды не лезла». Няшчасная іх ахутвае ў пялюшкі, укладвае спаць, люляе... Нават Тася адносіцца да вазні старой сур'ёзна. Дзяўчынка якраз рыхтавала ўрокі. Падняла галаву ад сшытка і шэпча мне: «Марыя Аляксандраўна, не перашка-джайце ёй. Наша баба з-за таты звар'явала, і ёй усё здаецца, што гэта яе сыночкі».

— Звар'явала б на яе месцы кожная! — уздыхнула наша добрая Ніна Гаўрылаўна.— Такі ладны сын — павольны, масцеравы, мажны, аўтарытэтны... Ні табе вылаецца, ні нап'ецца, ні пакрыўдзіць каго...

Мажліва, уся трагічная гісторыя на тым і скончылася б для мяне, а я даведаўся б яшчэ аб адной ахвяры вайны, калі б не настаўніца рускай літаратуры Смірнова. Гэтая энергічная маладзіца не ведала кампрамісаў, загаварыла ўжо з абурэннем:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x