Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усвядоміўшы ўсё гэта, я задумаўся. З'ездзіць у ФРГ, спаткацца з «доктарам», выведаць усё, што можна? У газетах якраз апісвалі выпадак, як былыя партызаны Югаславіі адправіліся гэтак жа ў Заходнюю Германію ды разведалі, што было трэба...

Не будучы яшчэ ўпэўненым, ці з гэтага выйдзе толк, я пачаў рабіць першыя захады. Пагаварыў у абкоме з Палешчуком, і ён паабяцаў пасадзейнічаць, каб я цераз «Інтурыст» атрымаў у ФРГ пуцёўку.

6.

Пакуль я капаўся ў архівах, хадзіў па ўстановах і дамаўляўся наконт выезду, польскі друг мяне апярэдзіў.

Аляксандр Амільяновіч па запрашэнні Пен-клуба паехаў на пару тыдняў у Англію. Вяртаўся Олек дамоў з групай польскіх журналістаў позняй восенню. У Гановеры іхні самалёт зрабіў вымушаную пасадку. Машыну неўзабаве адрамантавалі, але за гэты час алавяныя хмары з Балтыкі аблажылі ўсё неба, заладзіў асенні дождж, і пра вылет не магло быць гаворкі.

У аэрапорт прыбылі забаўляць польскіх калег мясцовыя журналісты. I тут Олек успомніў — побач Бэльфільд, там жыве беластоцкі кат. Сярод нямецкіх журналістаў былі людзі розных палітычных напрамкаў, у тым ліку і перакананыя антыфашыс-ты. Варта было з апошнімі крыху разгаварыцца, і адзін ахвотна падарыў Олеку фота адваката Цымермана, які выступае на судзе. Аб спатканні з доктарам нельга было і марыць, паводле звестак нямецкіх сяброў фашыст трымаў сябе насцярожана, ні з кім у дэбаты не ўдаваўся.

Дождж заладзіў надоўга, ліў, не пераставаў, і лётнае надвор'е сіноптыкі абяцалі не хутка. Гановерскім журналістам напрыкрыла доўга быць нянькамі, яны раз'ехаліся. Транзітні-каў змясцілі ў пакоях адпачынку. Вядома, аднаасабовых нумароў «не знайшлося», у пакоях, якія выдзелілі гасцям, ужо «жылі» па адным немцу: і дурню было зразумелым, што да кожнага «ферфлюхтэ полен» паліцыя прыставіла вартаўніка.

Олеку трапіў здаровы малады дзяцюк, які да палякаў не меў ніякай варожасці, але свой абавязак выконваў чыста па-нямецку і ад падапечнага не адыходзіў ні на крок.

Олек іграў з ім то ў падкіднога, то ў шашкі. Пробаваў завязаць дыскусію, але флегматычны немец эрудыцыю меў не-багатую, і, акрамя службы, яго амаль нічога не цікавіла. Неўза-баве Курт не хаваў, хто ён, а з падапечным перайшоў на «ты».

Адным словам, праз нейкі час у пакоі гасцініцы ўстанавілася свойская атмасфера. Заўважыўшы пад пінжаком у немца вялізную кабуру, Олек кінуў:

— Пакажы!

Хлапец разгубіўся.

— Даставай, Курт, даставай! Я ж у два разы за цябе старэйшы, і ты разумееш — страляць па табе не буду. Па-першае, мне гэта ні к чаму, па-другое — настраляўся за вайну на ўсё сваё жыццё!

Курт вывалак зброю.

Пісталет быў калібра дзевяць міліметраў, дзесяцізарадны, з выгляду бытта «вальтэр», толькі значна большы памерам і меў якуюсьці прыладзіну.

— З фотакамерай,— растлумачыў немец.— Не трапіш куляй, можаш зазняць злачынцу па плёнку. На пяцьдзесят метраў бярэ аб'ектыў.

— Ты глядзі! — не стрымаў Олек здзіўлення. «Зрэшты, твае суайчыннікі тэхнічнай кемлівасцю славіліся і раней! — зараз жа ён падумаў.— Усе гэтыя «машынгэвэры», «парабелумы», «шмайзеры», «карабіны», «максімы» былі сканструяваны талена-віта, зроблены дабротна, вывераны з максімальнай даклад-насцю. Бяда ў тым, што гэтыя дасягненні чалавечай думкі і творчай працы яны прымянялі так не па-людску. Прыдумаўшы душагубкі і газакамеры, упершыню ў гісторыі чалавецтва паставілі працэс забойства на прамысловую нагу!..»

Каб не прышылі яму «камуністычнай прапаганды» і парушэння правоў транзітніка, Олек нічога больш не сказаў, а пастараўся змяніць тэму. На жаль, зноў упёрся ў глухую інтэлектуальную сцяну маларазвітога чалавека.

Праз гадзіну-другую поўны невычэрпнай энергіі, жывы і непаседлівы Амільяновіч пачаў ужо сумаваць. Разглядзеўся. Убачыўшы на сцяне карту, прыкінуў — да Бэльфільда ўсяго 130 кіламетраў. Дарогі ў немцаў выдатныя, а машыны па іх лётаюць з хуткасцю 160 кіламетраў у гадзіну.

У майго польскага сябра былі свае парахункі з фашыстамі. Гітлераўцы знішчылі кожнага шостага паляка, расстралялі яго сяброў, бацьку і дзве сястры, а самога тры гады пратрымалі ў турмах ды канцлагерах. Увесь свой люты гнеў на іх Олек вылажыў у дакументальных кніжках, якія чытаюцца на адным дыханні. Цымерман знаходзіўся так блізка, вядомы фашыст Амільяновіча вельмі цікавіў з-за Сібірака.

У Олека імгненна зарадзіўся план, і ён узяўся яго выконваць.

Са сваім «хвастом», які не разумеў па-польску ні адзінага слова, Амільяновіч абышоў першым чынам сяброў ды сабраў у іх рэшткі валюты. А далей падзеі паляцелі бурліва — бы ў дэтэктыўным рамане.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x