Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось у гэтым «Кайзергофе» яны выношваюць зноў планы паходаў на Усход. Лонданскія журналісты яго дапытвалі, чаму палякі такія нядобразычлівыя да немцаў. Добра ім дзівіцца. За апошнюю вайну ў адным Беластоцкім «бецырку» загінула паля-каў куды больш, чым кароль Велікабрытаніі страціў сваіх пад-даных на ўсіх франтах — марскіх, сухапутных ды паветраных.

Ну і Англія!..

Олек лічыў сябе таксама чалавекам Захаду, але там, куды заехаў, было ўсё цалкам па-іншаму. Нават сабе не ўяўляў такога. Паездкай Амільяновіч быў як бы расчараваны, хоць і ўбачыў не менш, чым спадзяваўся.

Нават і не снілася яму, што людзі жывуць у такім дастатку, заняты так сваімі інтарэсамі, што тэхніка дасягнула аж гэткага ўзроўню.

I праславутага кансерватызму ў бытта бы пурытанскай Англіі Олек не заўважыў. Наадварот. Чагосьці такога ён не сустракаў нават у Польшчы. Амаль незнаёмая журналістка, якая везла яго ў Манчэстэр, на шалёнай хуткасці машыну вяла адной рукой, а свабоднай — спрабавала залезці да яго пад кашулю...

Олек і не спадзяваўся ўбачыць у гэтай краіне столькі чужога ды незвычайнага. Вельмі вобразна, адным штрыхом падкрэсліў яму Англію швагер.

Фэлек Мальвінскі, выскачыўшы пад Кёнігсбергам з арыш-танцкай машыны, у тым жа 1941-м перабраўся ў Францыю. Падпольшчыкі пераправілі яго адтуль цераз Ла-Манш у Дуўр. З такіх, як ён, у Англіі арганізавалі польскую дывізію ды пакінулі яе ў метраполіі адбівацца ад дэсантнікаў праціўніка. Для сувязі з мясцовымі ўладамі Мантгомеры прыставіў ёй афіцэра — сэра Пэтэрсана.

Ноччу палякам прыйшоў загад — тэрмінова заняць для абароны энскі ўчастак марскога берага. Дывізію паднялі па трывозе. У прадпісанні значылася ёй дарога даўжынёй 87 міль. Вось-вось меліся вылезці на бераг страшныя германцы. Польскі генерал выявіў на карце прамы шлях у пяць разоў карацейшы і, доўга не думаючы, накіраваў батальён па ім.

«Я быў у авангардзе,— апавядаў швагер.— Не паспелі мы праехаць і дзвюх міль, як шашу нам перагарадзіла шыльда з надпісам: «privat.». Доўга не думаючы, я збіў яе матацыклам ды папёр далей. З бліжэйшага хутара наперарэз калоне выбег селянін ды з дубальтоўкі па нас — бах! бах! бах!.. Адразу ўтварылася пробка. Выклікалі афіцэра сувязі. Сэр Пэтэрсан аб нечым з селянінам пагаварыў ды загадаў нам вяртацца — да-рога была прыватная, чалавек ехаць па ёй войску не дазваляў».

«Дык жа вайна ідзе, хіба можна інтарэсы дзяржавы падпарадкоўваць дробным інтарэсам гэтага грамадзяніна?» — здзівіўся польскі генерал.

«Можна! — непарушна адказаў сэр Пэтэрсан.— Англійскі кароль вядзе вайну з Германіяй якраз для таго, каб гэты селянін мог тут паставіць дошчачку з такім надпісам».

Англія для паляка — чужы свет. Нават ежа ў іх зусім іншая. Гэтыя шакаладныя соусы да зялёнага салата, мясныя стравы з салодкай падліўкай яшчэ і цяпер выклікалі ў Олека агіду. Ён ужо ўяўляў, як прыедзе ў Беласток ды наесца ўдоваль звычайнага чорнага хлеба.

Толькі б скончыць ужо з гэтым праклятым Цымерманам, холера ясна!..

9.

Вілу, вуліцу і шыльдачку з надпісам: «Адвакат, доктар Герберт Цымерман» Олек сфатаграфаваў ужо так і гэтак ды па некалькі разоў, а з будынка ніхто не выходзіў.

«Падохлі яны там усе, ці што? А я, дурань, хацеў яшчэ ў Цымермана нават інтэрв'ю браць — хоць бы мысу яго пабачыць!»

Олек зноў і зноў прахаджваўся ўздоўж плота. Спрабаваў стаяць. Схаваўшыся пад нейкі бляшаны навес, рабіў выгляд, што чытае газету. Каторы раз пералічыў пфенігі. Прыкідваўся, што вывучае рэкламны плакат фірмы «Тунгсрам»...

Мінула гадзіна, другая, трэцяя, а ў дзвярах вілы не з'яўляўся ніхто.

Каля шыльдачкі Олек угледзеў чорны гузік званка і загарэўся ідэяй. Олек паціснуў гузічак ды стаіўся ля дзвярэй.

Дзверы адчыніла фрау. Олек ужо ведаў, што ў Цымермана цяпер трэцяя ці чацвёртая жонка — «доктар» аказаўся звычай-ным бабнікам. Адразу пасля вайны першая яго падлавіла на нявернасці і ў парыве шаленства, забегшы ў камендатуру, рас-казала ўсё пра былога оберштурмбанфюрэра СС з Беластока.

Пасля Цымерман вымушаны бьгў мяняць месца жыхарства...

Маладжавая фрау здзіўлена глянула туды-сюды і хуценька знікла за дзвярыма, аднак Олек паспеў шчоўкнуць затворам «ФЭДа».

Узрадаваўшыся, што дом жылы, такі фокус Олек паўта-рыў яшчэ раз і яшчэ. Цяпер на вуліцу выглядвалі па чарзе хлапец і дзяўчына — дзеці і ўнукі Цымермана.

Але ж дзе сам гаспадар?

— Хороба, пся крэв!..

Агорнуты азартам, нібы ён у Сувалках на агародах ноччу вартаваў сувязнога з-за граніцы, Олек прыкінуўся лянівым прахожым і пратырчэў на вуліцы больш трох гадзін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x