Значыць, яны для нас вельмі патрэбныя, іначай прырода не закладвала б чалавеку ў генетычны код здольнасцей для ўсіх гэтых перажыванняў!
Вось адкуль мы родам.
Адтуль ідуць і напевы нашых вершаў, паэм, сюжэты аповесцяў, п'ес і раманаў...
Як сабе вы хочаце, а я здымаю шапку перад перламі нашай народнай творчасці. Наднёманскія легенды для мяне святыя, сэрцу мілыя і жыць без іх — як без кіслароду.
Каб мог, я на ўсе гэтыя сівыя быліны пачапіў бы таксама ахоўныя дошкі, якія вісяць на помніках культуры ды на старажытных культавых будынках!
Толькі для данага выпадку знакі такія парабіў бы з чыстага золата!
Гродна
1987-1988 гг.
Нарадзіўся 14.04.1920 г. у вёсцы Страшава на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.
Скончыў два класы польскай гімназіі ў Вільні. У 1939-1941 гг. вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. У час выканання дыверсіі на чыгунцы ў канцы 1942 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Увосень 1943 г. уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 г. быў камандзірам партызанскага атрада імя К.Каліноўскага на Гарадзеншчыне. У 1944-1945 гг. служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены. Скончыў аддзяленне ангельскай мовы Гарадзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага рана (1949-1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951-1953), у Гарадзенскім педінстытуце (1953-1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955-1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 г. - загадчык агенцтва «Інтурыст» (Горадня), з 1965 г. - сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 г. - упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977-1981 гг. - дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Горадні, з 1978 г. - зноў сакратар абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1953 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам ордэна «Віртуці Мілітары» (Польшча).
Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
Памёр 14.07.1992 г.
У друку дэбютаваў у 1953 г. аповесцю «У адным інстытуце». Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах у 1980 г. і 1990-1991 гг.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».
Ш-ш, не гавары лішняга, вораг падслухоўвае! (Ням.)
Я веру ў Германію і за яе змагаюся сёння, заўтра, у будучыні – аж да перамогі! (Ням.)
Чалавек павінен смела нырнуць у вір жыцця – біцца, цярпець, каб заваяваць сабе шчасце! (Шылер.)
Перад казармай, перад варотамі... (Ням.)
Так на Гродзеншчыне называлі ўсіх, хто прыехаў з усходніх абласцей СССР.
Вытрымкі загадаў – аўтэнтычныя.
Каб на цябе ліха! (Польск.)
Цэнтральны бункер у Кеншыне (Усходняя Прусія), дзе знаходзіўся Гітлер са сваім штабам.
Міністэрства працы.
«Ляндсвер» — тылавыя часці, якія прымяняліся для аховы вайсковых аб'ектаў.
У чым справа? (Ням.)
Давай, прыконч іх, хутчэй!.. (Ням.)
I зноў кроў, і зноў кроў, бо-ожа!.. (Ням.)
Бываючы зрэдку ў сваім Страшаве, кожны раз за сабой назіраю заўсёды тое самае.
Нейкая магутная сіла мяне там піхае на край поля, за хату хроснага бацькі Аўдакіма Парэмскага. Адбіваючыся ад камароў, лезу там на Лысую гару ды адчуваю, як кожная клетачка майго цела, кожная малекула ва мне бытта пачынае гаварыць пра даўніну. Адразу зашчыміць маркотна сэрца. Раблюся ўжо сур'ёзным ды дзіўлюся, як праз такія быліцы ўсім сваім філагенезам я навечна з'яднаны з продкамі, з гэтымі камарамі, з хвойнікам, лесам ды тарфяніскам, якое ад гары распасціраецца да Гарадка, Міхалова, Меляшкоў і, напэўна, злучаецца з Палессем. А забраўшыся на гару, я там ўсё шукаю і шукаю слядоў шабашу тых вядзьмарак.
Читать дальше