Гараджане ўсё ставілі свечкі ды маліліся, каб уцалець. Знахары прадавалі рыцарам паперкі з магічнымі словамі, якія мелі ўберагчы іх ад стрзл і пік. А на замак да нас даляцела чутка, што рассылаюць ужо і віці для народнага апалчэння.
Людзі збасурманелі. Адныя сяляне плялі ў запас лыкавыя лапці, каб мець іх па некалькі пар у дарозе, а хітрэйшыя нагвалт пачалі закоўваць коней, каб не забралі да войска. У нас, я ведаю, былі такія мастакі, што аніяк цівун не мог іх падлавіць на шкодніцтве. Затое закаваны мужыком скакун з месяц быў няздатны ні да чога,— якраз у момант, калі коней тых кожны рыцар з чаляднікамі павінны былі мець з тузін ды трымаць напагатове за кароткі повад, яшчэ мець і коней абозных.
Перапалоханаму кліру, які дагэтуль забаўляўся чараўні-цамі ад няма чаго рабіць, раптам стала не да нас. Бо нават і святароў, каго змаглі, паперлі збіраць карты мясцовасці, шукаць картографаў, даводзіць да ладу замкі, крэпасці,— высякаць перад імі садкі, паліць хаты ды хлявы, каб з-за абаронных муроў мець абстрэл добры з гакаўніц ці гармат.
Падзеі для мяне, сыне, павярнулі справу яшчэ і тым бокам, што, як неўзабаве выявілася, шведы і казакі высту-паюць супроць барацьбы з вядзьмаркамі, высмейваючы яе, лічачы яе хлуснёй.
Вось так і здарылася, што мае мучыцелі раптам мусілі думаць ужо аб сваёй шкуры.
Такім чынам, да другіх тартур, дзякуй Богу і Найсвяцей-шай Дзеве Марыі, нават не дайшло, мая confessata torturata і liberata на гэтым скончылася. Лаўнікі з канцылярыстамі яшчэ крыху пацягалі на допыт і хоць неахвотна, але мусілі мяне адпусціць, бо і саміх папёрлі ўмацоўваць муры Беластока.
Аднак і ў той неразбярысе езуіты свайго не ўпусцілі.
Хочаш не хочаш, Сцяпанаў надзел мусіла праз таго самага натарыуса перапісаць на будоўлю касцёла святога Роха ў Беластоку — бытта бы за патрачаныя святой інквізіцыяй кошты на маё катаванне, за ўтрыманне ў замку, неаднаразовы перавоз з месца на месца і за пасыльных, нібы я ва ўсім была вінаватая.
У выніку той пісаніны нашаму беднаму кляштару засталіся толькі Путрышкі ды іншая драбяза.
Табе, сынок, не дастанецца, як бачыш, нічога, і Ты сваёй мамушцы прабачыш. Але ведай, не толькі двары і замкі, землі і балоты, рэкі і лясы адпісала б Табе, калі б змагла,— Неба нахіліла б ды сонца наблізіла б!
А наогул, як падумаю пра ўсё, прыходжу да высновы: у апошнія гады было так, што нават багацела, але сытасці на душы ніколі не паспытала. Ані разу.
Вядома, багацце прыносіць выгоду, але ж з уласных перажыванняў ведаю, як дадае смагі мець яшчэ больш, таму, здаецца, заўсёды яго мала і мала. Толькі журбота, смутак і клопаты штодзённыя заспакойваюць нашыя сэрцы.
Гэта, сынок, наматай сабе на вус. Якая Твая мамуська — цяпер нарэнше менш-больш ведаеш. I злая вярблюджая калюч-ка, покуль акасцянее, таксама была мяккай, зялёненькай і шаў-кавістай: так і са мной. Страшна ад думкі, што вось-вось настане самы галоўны момант, пасля якога цябе больш не будзе. Бо хоць неверагодным было маё жыццё, але ж для мяне адзінае, а ўсё астатняе міраж.
Калі не будзе Небам дадзена Табе развітацца са мной за жыцця і Бог душаньку маю з целам раздзеліць раней, пашукай магілку. Лёгка знойдзеш. Дамовіліся з Яўхімам і нават запла-ціла ўжо спадару нашаму, каб на мармуровай пліце змясціў надпіс, якога не будзе ні ў кога. Прынамсі, спадзяюся, што такога не будзе. Па надпісу і знойдзеш. Вось ён:
Кім Ты естэсь, я былам.
Кім я естэм, Ты бэндзеш.
Вэстхній до Бога і помысль.
Калі зможаш, перавязі мае костачкі ў той магільны склеп, куды і сам збіраешся на вечны спачын, рана ці позна,— будзем ляжаць разам.
I не перажывай, што размінуліся на гэтым свеце — на Небе існавацімем вечна. Там нагаворымся і сабой нацешымся — ох, як ссумавала па такім мо-манце!
А покуль што блаславі Цябе, пане Божа, а Царыца Нябес-ная, Маці Яго Сына — праваслаўнага і каталіцкага, уніяцкага і лютэранскага ці іншага,— трымай над Табой апеку.
Амін».
Цяга па родным кутку
«З кляпсыдры[ 45 45 Пясочны гадзіннік (грэчас).
] маёй жоўценькі пясок выцек ужо дарэшты ў вечнасць — не засталося за шкельцам ні зярнятка. Сама дзіўлюся, як затрымалася на гэтым свеце. А сшыткі мае столькі ляжалі некранутымі, што паспелі запыліцца. Засохлыя пялёсткі наднёманскіх кветак ды лістоў, пакладзеныя мной паміж старонак, усе набралі ружовенькага колеру і ад лёгкага нават дакранання рассыпаюцца зараз на попел. Паглядзіце, людзі, а я ўсё яшчэ існую!
Читать дальше