Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хвіліну яны змагаліся — хто каго. Нарэшце Надзя свайго дасягнула:

— Во, цяпер і ты на чалавека падобны!

Малы падкідыш каторы дзень лазіў па вёсцы, але ніхто не хацеў яго ўсынавіць — баяліся, зачараваны. У Абухаве калісьці аднаго малога гэтак пашкадавалі ды прынялі, то ён пасля ваўкалакам стаў. Пагрыз гаспадара, пакусаў яго дзяцей ды ў лес уцёк. Гаспадар адразу памёр, а дзеці спачатку сталі чамусьці баяцца вады, затым, пырскаючы пенай,— на людзей кідацца. I вёска мусіла сабрацца, пабраць калы ды іх дабіць, тады закапаць—глыбока, каб зараза не вылезла.

Пасля таго выпадку каму зараз была ахвота наражаць сябе на небяспеку?

Дзе хлопчык хаваўся на ноч, ніхто не ведаў. Зрэшты, ніхто і не цікавіўся. Мажліва, і праўда, спаў у якой-небудзь сабачай будзе, абняўшыся з бобікам, каб цяплей было.

Малы меў, напэўна, столькі годзікаў, як Кацярынін сын, калі яго маму татары вывозілі са Львова ў ясыр. Але чамусьці толькі яшчэ пачынаў гаварыць. Усе яго білі, таму, калі прыбліжаўся мужчына, сірата калаціўся ўвесь і скрозь слёзы панічна штосьці лепятаў, што прыблізна азначала:

— Больс не буду, дзядзечка, не бі-і, я больс не буду!!

Зараз Надзея яго пыталася:

— З'еў?

— Узо.

— Малайчына. А цяпер скажы — каша.

— Шака.

— Ка-аша, скажы, дурань, ка-аша! Гавары, ну?

— Цц-ц! — малы з закарэлым і струпастым тварам зацокаў язычком, паказваючы, якая каша смачная. Затым падумаў ды паказаў на хату Сарокі:

— Там!

Надзя ўзрадавалася:

— А-а, жабяня, ве-едаеш, адкуль учора прыносіла табе ў місцы панцаку, не дурань, нябось не забыўся! Зараз во прые-дуць графскія слугі і цябе, падкідыша, аддамо. Чаго тут аднаму табе мэнчыцца? Ім аддамо! Толькі ты не бойся, у графа будзеш мець файно, ох, файно — я б сама туды ахвотна пайшла! У дворніцкай даюць не толькі параную рэпу з кашай! Там нават хлеба ўдосталь кладуць на сталы, тата казалі! Адно пасып соллю ды еш, колькі сабе хочаш — і сальніцы пастаўлены! Слугам на-ват часамі мяса трапляецца! Будзеш там працаваць, дадуць табе!

Малы ўважліва слухаў, раздзіраючы на руцэ струп.

— А работу такім падбіраюць лёгкую — з другімі такімі падшыванцамі гусей пасвіць, а гэта ты ўжо зможаш! Калі ж падрасцеш, граф цябе нават да свайго войска возьме. У яго кожная рота мае іншыя мундзіры, а каб не пэцкаліся, ім нават палатняныя накідкі выдаюць — нашыя мама шылі іх, калі яшчэ дзеўкай былі!.. Зараз ад графа з'явяцца па дзядзька Герасіма, заадно і цябе возьмуць! Толькі ж давай зноў вытру!

— О! — ажывіўся хлопчык ды паказаў на дзяцей, якія са шчанюком, бы галапузыя арабчаняты перад кашарай, гуртам з'явіліся таксама пад путрышскі плот.

Але якраз загаварылі мужыкі з кіямі. Кацярына з Надзеяй адразу забыліся на малога, пераўтварыўшыся ў слых.

Сяляне сталі Герасіма пацяшаць. Дзядзька іх слухаў неахвотна. Яны не адставалі, і ён рубануў:

Ат, нашто тут мне зубы загаворваць, я ж не маленькі! Што з воза ўпала, то і прапала, фарфал! Хай адсякаюць башку — раз казе смерць!

— I адсякуць, думаеш, пашкадуюць?

— Мне яе не шкада!

— Так толькі гаворыш!

— Што табе застаецца цяпер казаць?

— Але гаварыць так мусіш!

— I нашто патрэбна была табе тая выдра?

Герасім шчыра прызнаўся:

— Чорт паблытаў.

— О-о, яны і не на такое могуць падбіць чалавека, толькі зайдзі да іх ў балота!

— Пра гэта трэ пану сказаць, мо адпусціць!

— З-за чорта? Яшчэ пасмяецца!

— Такі чалавека не пашкадуе, факт!

— Балда, нашто прызнаваўся?! — папракнуў дзядзьку Герасіма барадаты Сарока.

— Не мог змухляваць? — накрычаў іншы.

— За язык цягнулі, ці што?

— Дурань яловы!

— Як ты не прызнаешся, Юрко? — асуджана ўзняў на каўшара сумленныя і здзіўленыя вочы чалавек. У іх была такая бываласць, што, здавалася, чалавек гэты ведае пра ўсё на свеце.

— Шчэ й упарціцца, бачыш?!

— Не разумее — сам на сябе прысуд падпісаў! Герасім паўзіраўся на іх з абурэннем:

— Калі допыт рабілі, я ж не што-небудзь, а Евангелле цалаваў! Пасля цалавання Святой Кнігі маю казаць — гэта не я, гэта зайцы кабылу з'елі?

Надзінаму тату на паляванні мядзведзь адгрыз нагу, і дзядзька Юрко цяпер замест яе выстаўляў драўляную. Ад абурэння ён аж стукнуў дзеравяшкай аб валун:

— I праўду людзі кажуць — у дурняў таксама вырастаюць зубы мудрасці, а дурні ад гэтага рзумнейшымі чамусьці не становяцца. Цьфу! Ну і што, калі яе цалаваў? А хто ведаў бы? Бог не сабака, каб бегаць па ўсіх вёсках, вёсачках ды хутарах за кожным чалавекам, прыслухоўвацца і паглядваць, дзе хто што скажа і вычаўпе! У яго райскіх спраў хапае!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x