— Ну, вядома, хто.
— Ведаеш? Кажы!
— Хто... хто...
— Але!
— Нявольніцы-славянкі.
— Як яны там апынуцца?
— А ты сумняваешся ў магчымасці Алаха, так? Няўжо ты не верыш у яго?
— Гэтага не сказаў!
— Так выходзіць!
— Бо ты гэтак тлумачыш!
— Там бараны ў яго, думаеш, растуць гэтак, бы ў цябе? З'яўляюцца туды гатовымі для ежы і нават смажанымі ужо! Толькі зялёную прыправу кожны падбірае сабе, бо яе там, у эдэмскіх садах, поўна — нагніся ды выбірай, якую любіш!
— Няхай будзе так.
— Усё не верыш. I чарнавокія гурыі з шаўкавістымі косамі, далікатнай скурай там заўсёды гатовы даць табе ласку, спатыкаюць цябе, як належыць,— нават з цёплай вадой і ручнікамі. Прыгалубяць ды ўсё астатняе зробяць! I гэта не ўсё! Бо самае вялікае здавальненне для прававерных — духоўнае. На Небе — спатканне з Усявышнім. У параўнанні з гэтым здарэннем усе плоцкія прыемнасці падобны кроплі поту побач з акіянам!
— Другі араб спахапіўся:
— Але скажы, ці будуць там коні?
— У малітвах стаіць, што скакун звязаны з чалавекам на добрае і на кепскае да апошняй яго гадзіны.
— Э-э, пра гэта сам ведаю! Каран — кніжка высакарод-ная, пра рай і коней там нічога не гаворыцца!
— Другі араб здаўся:
— Але, няма. Толькі баюць — коні там белыя, як соль, лётаюць, як птушкі, ды гавораць чалавечымі галасамі, але ж ці так?
— Калі гавораць, то, можа, і лётаюць!
— Але, але... Старыя задумаліся.
Кацярына ўжо мела час заўважыць, што кожны араб прападаў за канём. Хлявоў і стаўняў у Аравіі не будавалі. Затое скакуноў на ноч накрывалі дарагой папонай, часамі расшытай залатымі ніткамі. А вуздэчкі ў іх упрыгожаныя дарагімі каменьчыкамі, нагруднікі ды сёдлы — адмысловыя.
— Вах, а хто дакладна пра гэта молса сказаць? — загаварыў стары араб зноў.— Пра тое, што пасля нашай смерці будзе, мы з табой, Ахмед, ведаем не больш, чым нашыя ішакі.
Напарнік уздыхнуў:
— Але, напэўна, штосьці абавязкова будзе. Літасцівы Алах стварыў чалавека, навучыў Карану, то яшчэ зробіць многа, толькі б не ўгнявіць яго.
— Машалла! [ 31 31 Не дай бог (арабск.)
]
— Машалла!
I тут з мінарэта даляцеў голас мулы, які склікаў прававерных да пасляабедзеннай малітвы:
— Алла акба-ар! [ 32 32 Алах усемагутны (арабск.)
]
Абодва старыя імгненна разаслалі дыванчыкі і скінулі акасцянелыя ад старасці апоркі. З-пад халатаў дасталі флаконы з высушаных гарбузікаў, пырснулі сабе на рукі вады і зрабілі амыванне твару, галавы, шыі і ног. Затым тыцнулі каленямі на дыванчыкі, адвесілі ў бок Мекі паклоны ды пачалі маліцца, як згаварыўшыся, аб адным і тым самым:
— Няхай вусны мае славяць найлітасціўшага бога пана, які прабачае нашыя прамашкі і грахі, пакуты нашыя прымае, скаргі і карае няверных!
— Хай праслаўляюць усе Бога адзінага і творцу ўсемагутнага, чый маестат абкружаюць анёлы, вялікасць яго хай апяваюць ды моляць для нас міласэрнасць!
— Калі я што зрабіў не так, даруй мне, няўмеламу!
— Няхай у дзень Апошняга Суда і я прачнуся ў ліку пра-веднікаў і атрымаю царства нябеснае!..
Сяброўкі такое назіралі па пяць разоў на дзень — было ўжо ім нецікава. Ганна задумалася аб нечым сваім, а Кацярыне нагадалася сцэнка з яе Путрышак.
Гэтае здарэнне яна назірала, калі жыла яшчэ ў мамы. Цяпер надта здзівілася — да чаго ж усё падобнае! Падумаць толькі, дзе Палесціна, дзе яе вёска, а людзі, іх учынкі, паводзіны амаль такія самыя.
Усе бытта згаварыліся і нават падобнымі словамі размаўлялі.
Упарты дзядзька Герасім
Яшчэ да таго, калі яе ўкраў Рудніцкі, цёплай вясной Каця-рына з аднагодкамі пайшла на вёску. Мама яе да прасталю-дзінак пускала, і ў Кацярыны сярод вясковых дзяўчатак завя-лася сяброўка — Надзея, дачка бязногага Сарокі Юрка, што для цэлай вёскі стругаў каўшы, а для касцёлаў выразаў анёлаў, святых і чорцікаў.
У той момант каля хаты соцкага сядзеў звязаны Кошка Герасім — путрышскі мужык. Дзядзька забіў бабра ў лесе пана Браніцкага і выклікаў гнеў графа. Штрафніка вартавалі з кіямі путрышскія мужыкі, а падлеткі, абляпіўшы валуны, зводдаль насцярожана цікавалі — што з усяго атрымаецца.
Дачка каўшара заадно прыладзілася карміць хлопчыка ў расхлыстанай кашульцы — латанай, пералатанай і да таго бруднай. Надзея малому талкавала:
— На параную рэпу! Паеш яе! Свежая, сёння ва-рылі! Паўрэшата табе прывалакла!
Насцярожаны малы ўпарціўся.
— О, Езу, які ты ў мяне мурзаты — бы нашу сучку ссаў! Дай спачатку вытру, і тады пад'ясі! Падстаўляй сваю мысу, падстаўляй, не хавайся — нічога з ёю не станецца, і носа не адарву!
Читать дальше