Калі ж сама адпраўляешся ў госці, у цябе павінна быць адпаведная пастава. Не, сэнс зусім не ў тым, каб людзям здавалася, што ты праглынула дрыль[ 27 27 Кол (мясцовае).
], ад гэтага нават спіш стоячы,— у больш далікатным сэнсе.
Самае лепшае адзенне, найбагацейшыя сукенкі загінуць, а тваё золата на пальцах, на шыі ды ў вушах будзе выглядаць звыклымі бразготкамі, калі ў цябе не будзе гэтай самай паставы.
Не зыркай сяды-тады ў люстэрка.
Не папраўляй то фалды сукенкі, то прычоску.
Не плюй на абутак і не расцірай сваіх пантофелек паль-цамі, каб блішчэлі.
Ты, вядома, царыца балю. Яго каралева. Усе пад тваім наглядам. Аднак найлепш, калі пры гэтым зможаш паказаць сябе, як нясмелую нявіннасць.
Замры і — ані мру-мру.
Але ж стой не так, бы намаляваная святая Барбара. Калі трэба пачырванець, пачырваней — раз, другі, трэці. Шчыра збянтэжся. Будзь уважлівай да кожнага глупства, з якім звяртаецца да цябе госць — слаўны ці звычайны. Бо менавіта гэта самая моцная зброя, якой уразіш мужчын.
Такім прамудрасцям трэба навучыцца змалку, сэрцам умець карыстацца ды ведаць, дзе што ўжыць.
Кацярына пэўнай была, цяпер — у далёкай ад берагоў Нёмана Аравіі — ведае ўсё выдатна.
Два сябры
Яе разважанні Ганна абарвала зноў. — Хадзі! — шапнула.
Белабародыя і з такімі ж светлымі чалмамі старыя, што сядзелі за лазовай сценкай на абломках скал, пра нешта гута-рылі. Тутэйшыя старэйшыны апрача таго, што ўсе маламоўныя ды гордыя, бы елкі, якія раслі на бліжэйшых вяршынях, яшчэ і надта мудрыя, іх слухаць — адно здавальненне.
Прыставіла вуха да лазовай пляцёнкі і Кацярына.
Сяброўкі ўжо разабраліся — старых выклікалі на суд ды загадалі да вечара чакаць. Абодва знайшлі сабе ціхі цянёчак над арыкам, ішакам далі калючак ды бавілі час разважаннямі. Абодва не маглі не ведаць, што хтосьці ў кашары праз дубчыкі ўсё чуе. Але перад гараднічанкамі сядзелі мусульмане, якія іх і за людзй не лічылі, бо не іхняй веры.
За пару гадоў няволі Кацярына з Ганнай па-арабску больш-менш ужо разумелі, таму цяпер замя ніліся ў слых.
— Абдуле шанцуе, таму імам[ 28 28 Настаяцель манастыра.
] і тоўсты,— сказаў першы стары.— Бо найвялікшае шчасце на зямлі — добрая кабыла, каторая прыводзіць многа здаровых жарабят, ды пладавітая і разважлівая кабета. Фаціма яго — акурат такая. Паглядзі, як у яе ўсё ладзіцца, як у руках трымае маладзейшых жонак імама, а сыноў яму колькі дала!
— Сам Алах наказвае праз Каран пладзіцца ды размнажацца. А на сыноў імаму пашэнціла, гэта — так, радзіліся, бы па заказу. Пра яго Фаціму нічога не скажу. Толькі нам няма чаго Абдуле зайздросціць: тлустая качка памірае хутка, бо ў яе слабое сэрца,— не згаджаўся з сябрам араб.
— Але ў качкі яно зусім слабое.
— Усім вядома. А ты, бачу, на дэрвіша[ 29 29 Жабрак (арабск.)
] цягнеш — высах на трэску ды белы ўвесь, як чайка!
Прамы, з прасмажаным на сонцы ды высушаным, поўным маршчьш тварам стары вочы меў упалыя, але ў іх блішчэлі яшчэ ды свяціліся, як жывыя, агеньчыкі.
— Белыя мы ўжо абодва.
— Воля Алаха. У чалавека, калі народзіцца, бялеюць зубы, потым — галава, затым — косці.
— Во-во. А нечага мітусімся, чагосьці дабіваемся. Чаго мы зараз з табой прыехалі сюды? Судзіцца за вярблюда. Калі ў пясках забялеюць нашыя костачкі. а ў вачах застынуць сонечныя іскрынкі, непатрэбныя будуць не толькі гэтыя вярблюды ды ішакі. Нават жонак тут пакінем.
— Мы з табой прававерныя. Алах забярэ нас у рай, а вярблюды там лішнія, бо караваны па небе не ходзяць — пустыні ды барханы толькі на грэшнай зямлі.
— Затое і сонца там не будзе так пражыць і цені знойдзеш на кожным кроку!
— А хто яго ведае...
— Не верыш? Ценю там многа! О-о, усё там у садах — густых, пладаносных! Яшчэ там гурыі[ 30 30 Прыгажуні, якіх іслам абяцае сваім прававерным у загробным жыцці.
] будуць. Многа гурый — бяры, каторую сабе хочаш! Глядзі ды выбірай!
— Навошта табе яны спатрэбяцца там?!
— Як гэта — навошта?!
— Хіба цябе да іх яшчэ цягне?
— Ну...
— Кажы, кажы!
— Не толькі гурыі... Не адныя яны будуць, вядома, я гэта табе гавару так...
— Давай, давай, растлумач, як ты сабе тое ўяўляеш!
— Ну, мяса. Нюхальнай табакі будзе ўдосталь, а яшчэ...
— Выкладвай, усё выкладвай!
— Яшчэ фінікаў, колькі хочаш — хоць ты еш, хоць у мяшок набірай.
— А яшчэ?
— У рэках там віно — прыемнае на смак... Ачышчаны мёд яшчэ... Шашлыкоў — колькі хочаш... І кумыс, напэўна, будзе...
— Гэта — нішто, гэта я прымаю. Толькі ж мяса, шашлыкі самі сабой не прыбягуць там у твае рукі — баранчыкі гадаваць трэба. А хто табе ў садах эдэмскіх стане іх пасці, паіць, стрыгчы, свежаваць, а потым яшчэ і смажыць?
Читать дальше