Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паспелі яшчэ ўбачыць, як падаў ён над ямай на калені. Як выцягваў шыю, водзячы падбародкам, бытта яму муляў каў-нер. Як пытаўся ў вусача, ці зняць яму шапку. Як вусаты і страшны чалавек чамусьці ад усяго гэтага раззлаваўся яшчэ больш ды гыркнуў мацней. Як злезшы з сядла, замахнуўся з усяе сілы шабляй ды крэкнуў:

— Э-эк!!

Толькі цяпер дзяўчаткі сыпанулі з усіх ног у канец вёскі.

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

Раздзел першы

Гаспадарлівы Яўхім

«Учора я апісала Табе, сынок, як з Анютай стаяла каля лазовай сценкі ды слухала старых арабаў, а на дум прыйшоў бедны дзядзька Герасім з Путрышак, з якім нашы таты выраслі. Зараз апішу, што ў той дзень выдарылася яшчэ страшнае, зірну толькі праз акенца на Замкавую вуліцу.

На дварэ — глыбокая зіма. Рухомы мост перад замкам узняты, таму вуліца пустая, бо па горадзе прайшла ўжо варта. Пратрубіла сігнал — гасіць і святло ды зачыняць брамы і дзверы. Рэчка яшчэ не стала. Выразна чуваць злавесны сык крыгаў, якія на сваіх магутных плячах прэ Нёман.

На дрэвах — гаматная навісь снегу. Белая рыза пакрывае схілы Замкавай гары.

На выслізганай палазамі дарозе цямнеюць утаптаныя капытамі конскія яблыкі.

А пад нашай сцяной, дзе летам пунсавелі кветкі, сіратліва тырчаць сані. Накрыты гунькай, пушысты ад інею конь жуе з торбы аброк I чакае раніцы, падымаючы наперамену то адну нагу, то другую,— холадна небараку.

З саней тырчаць шкляныя бутлі ад тэрпенціну. Але вязуць іх не са смалярні.

Гэта наш Яўхім запанібрата з нячысцікам — у склепе гоніць з брагі гарэлку. Ен прадае сялянам навакольных вёсак, а то мяняе яе гандлярам на воск для свечак — нейкі дзядзька, мабыць, за таварам да яго на санях якраз і з'явіўся.

А што? Зрабіў чалавек добры інтэрас і рэжацца I зараз недзе ў карты з панамаром. Гульні ў косці, карты забараняе каралеўскі закон, але ж ён не датычыць нашага Яўхіма. I на ноч заставацца нельга мужыку ў горадзе, ды дзяцюк меў уплывовага абаронцу.

На днях — усеначная. Ісці на яе за так нікому не хочацца. Каб людзі на ёй не драмалі, ноч правялі ў малітвах, каб хоць дружна на яе з'явіліся, некаторыя гарадзенскія касцёлы ды цэрквы вымушаны абяцаць у час службы на ўсеначнай кожнаму прыхаджаніну паўкварты. Для гэтага гарэлкі яны ў Яўхіма заказваюць па пяцьдзесят і болей бутляў.

Матушка ігуменша гаспадарлівая, прыкрывае на ўсё вочы. Бо хоць у кляштары і грэх важдацца панамару з нячыстай сілай, але ад Яўхімавых гешэфтаў і нашаму кляштару перападае не мала, за што панамара цэнім мы ўсе і шануем.

Зрэшты, бог з ім, няхай сабе Яўхім камбінуе — сапраўдны мужчына не можа хадзіць па простай дарожцы ды не прырабляць набаку, а я пачну далей крэмзаць на паперу пра свае прыгоды, якіх, сыне, мабыць, хапіла б не на аднаго бывалага чалавека. Што зробіш, такая ўжо мая доля.

А во — са склепа вылез і сам панамар ды ідзе да бутляў. У руцэ нясе жалезны каганец, з яго падаюць доўгія, агністыя слёзы смалы і, напэўна, у снезе сычаць...»

З-за чаго да Ганны Рыгор прыходзіў і жабы рахаталі

Покуль Кацярына ўспамінала беднага Герасіма Кошку, сонца над кашарай перавалілася за небасхіл. У Палесціне не тое што пад Гародняй, калі раўнадушная да людскіх клопатаў цемра ды поўная цішыня сваім царствам вялікага спакою і та-ямніцы паступова агортвала Путрышкі ды навакольныя лясы.

Там цямнее адразу.

Тады яшчэ больш на адной ноце ўзнімаюць свае зыкі цыкады. I вакол Кацярыны зараз стаяў такі звон, што не стала чуваць цюрчэння арыка і аж трымцела паветра. Палавінка месяца, якая дагэтуль цьмяна тырчэла на небе сіратлівай долькай мандарынчыка, яшчэ і пакрытага плесенню, раптам заззяла, і ўсю пустыню навокал заліло святло.

Нават і ён, месяц, там вісеў зусім іначай — спінкай уніз, а святло ад яго расплывалася ярка-серабрыстае, з сінявой і здавалася жывым ды цёплым.

Пазіраючы ўдаль праз шчыліну, толькі цяпер Кацярына вымавіла ўслых пра тое, што збіралася сказаць сяброўцы даўно:

— Глядзі, Гануся, хіба ж па такім бубне, адкрытым з усіх бакоў, мог Ісус Хрыстос хадзіць?

Сяброўка не адказвала.

— Не магло тут быць такога здарэння, праўда?

Ганна і на гэты раз прамаўчала. Але Кацярына не адставала:

— Дзе ж тут, скажы, ад людзей ён мог адасобіцца, каб рабіць свае незямныя таямніцы — дзяліць рыбу і віно на пяць тысяч галодных? Кожная людзіна тут пры ззянні да рэзі ў вачаў ва ўсіх навідоку, ты тут — бы на згалу якім! Пры такім святле тольеі карэньцы любчыку з гарачай малітвай шукаць, райскім птушкам ды анёлам лётаць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x