• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1985, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
  • Название:
    Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1985
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ой, ледзь не забылася табе падказаць! Сусед працуе рэферэнтам у таварыстве «Веды». Толькі што прыехаў з аэрадрома, прывёз нейкага прафесара. Прафесар будзе выступаць у горадзе, ты ведаеш? — сказала яна ўжо шэптам, з шырока адкрытымі вачыма ад важнасці весткі.— Скажы свайму Косцю!

У разуменні Веры мой муж — чалавек навукі, і калі ў Доме народнай творчасці ідзе лекцыя на якую-небудзь навуковую тэму, то ён павінен стрымгалоў ляцець туды ды садзіцца ў першы рад...

— Не мае часу ён хадзіць усюды...

Але Вера ўжо лічыць, што абавязак сяброўкі выканала і да гэтай тэмы больш вяртацца не трэба.

— Ты мяне любіш? — пытаецца без уступаў.

Аб сваіх пачуццях не ўмею гаварыць услых, маўчу.

— Дзе-е там,— крыўдзіцца.— Ты — жонка вучонага, хіба нам з Ігарам да вас дацягнуцца?!

— Не балбачы што не трэба, а то зараз ад мяне атрымаеш!

Успамінаю Косцевы словы пра сціпласць. Відаць, ён мае рацыю. Веру сціплай і ціхай не назавеш аніяк. Наадварот, Вера — з буйных. А хіба яна — дрэнная? Я вельмі прывязаная да гэтай казачкі. I хоць ёй нізавошта не сказала б пра свайго незнаёмага, але ўсе мае сямейныя беды і радасці яна ведае дасканала. Прыйду пазычаць часам грошы, а ў Веры маёй толькі два рублі. Мы раздзелім іх, і абедзве задаволены. Гэтак-сама апошнім дзялюся з ёю і я.

Аднойчы праходзім каля рынку. Хутка ўжо вечар. Але хіба можам туды не заглянуць? Мо яшчэ там хто застаўся — мы ж гаспадыні!..

Пад акапам сапраўды — пару цётак. Зморшчаная і счарнелая бабулька трымае ў кошыку яйкі.

— Пачым яны ў вас, бабка? — пытаюся.

Жанчына называе цану. Такіх цэн не было даўно. I ў магазіне танней. Але робіцца надта шкада старой. Хутка ўжо цямнець пачне, кабеціне трэба яшчэ дабірацца бог ведае куды...

— Вера, давай зробім добрую справу і — купім! — прапаную.

— Давай! — ахвотна падхоплівае сяброўка.

Даём грошы. Бяром з кошыка яйкі. Гандляркі ад мяшкоў з семкамі глядзяць на нас хто з зайздрасцю, хто са здзекам: ну і купчыхі!

Апаражнілі мы кошык, далі грошы, а бабка чагосьці глядзіць на нас падазрона.

— Усё! Мы вам заплацілі! Дзякуем, бабуся! Адпраўляйцеся сабе дамоў!

— Дак вы ж лішніх яек сабе паклалі!

— Што вы, бабка?! — чырванею.

Чырванее і мая Вера, а бабка ўжо лямантуе на ўвесь рынак:

— А-а, гарадскія нахабніцы!.. Думаеце, калі я з вёскі, так мяне можна і абдурыць?!. А я сабе мяркую: штосьці надта хутка купіць згадзіліся!.. Стой, ты, спраўная!..

I старая запускае жылістыя ды халодныя кіпцюры ў маю кішэню, робіць рэвізію.

Моўчкі выходзім на вуліцу. Аддаляемся ад высокага плота, за якім рынак, глядзім адна на адну ды рагочам.

— Філантропкі!

— Бедная цётка!

...У Веры на кватэры кажу аб просьбе Макаравіча.

— Ці наскрабу столькі? — заклапочана моршчыць лоб сяброўка і шукае грошай па кішэнях, між старонак падручнікаў, у партфелі, заглядвае ў кубачак, які стаіць на буфеце: яна ніколі не ведае, дзе ў яе што ляжыць.

— Няма такога дня, каб хто-небудзь не папрасіў у мяне ці ў Косці пазычыць грошай,— апраўдваюся вінавата.— Усім здаецца, я — мільянерка...

Вера і сама гэтае ведае.

— Вось пабачыш, аб'яўлю ў настаўніцкай усім пра твае фінансавыя справы, каб не мучылі болей цябе...

Яна толькі так гаворыць, а сама задаволеная. Чалавеку памагчы заўсёды прыемна, а выручыць сяброўку — тым больш.

— На, трымай!..

— Дзякуй, Верачка. Толькі дробныя надта, яшчэ Міхась Макаравіч здагадаецца пра ўсё. Давядзецца, мабыць, зайсці ў магазін, памяняць.

— Ладна, па дарозе памяняеш... Ты чула, наша дырэктрыса злавіла мужанька з пісьмом ад любоўніцы!.. Заўважала даўно — штосьці ён хавае, і раптам...

— Ён жа — стары пень?!— дзіўлюся і прадбачу цікавую размову.

Вера пачынае маляваць займальную гісторыю.

Ой, гэтыя плёткі! Як вы сабе хочаце, але я ў іх знаходжу і нешта карыснае! Слухаючы плёткі, мы перажываем сітуацыю, ад якой нас шчасліва ўсцярог лёс. На хвіліну і мы адчуваем сябе героямі незвычайнага здарэння ці скандалу, пра які толькі што даведаліся. Адразу ў нас паляпшаецца і настрой, бо можам самі сабе зрабіць камплімент: «Не-е, каб са мной так здарылася, я не гэтак зрабіла б, няма дурных, ого!»

Позна ўжо. Збіраюся дамоў.

— Ірка, начакай! — просіць, спахапіўшыся. — Я ж зусім забылася!.. Сёння атрымала пасылку з Кубані ад мамы! Занясеш дзецям гасцінец!..

Пакуль Вера робіць з газеты кулёчкі і, не шкадуючы, шчодра насыпае мне сушаных абрыкосаў і семак, уяўляю сабе, як мае малыя стануць вішчаць ад радасці. Расчулена кажу:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Аляксей Карпюк: Белая Дама: Аповесці
Белая Дама: Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Партрэт
Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Свежая рыба
Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.