• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1985, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
  • Название:
    Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1985
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Косця ўсё лыпае ад здзіўлення вачыма.

— Упартасці і геройства ў адной гэтай жанчыны больш, чым ва ўсіх тваіх кандыдатах і кандыдатках, калі нават скласці іх разам,— крычу з перакананнем.

— Мабыць, і праўда... Здаюся... Прабач...

Недзе я вычытала трапную думку, што поспех сумеснага існавання пары залежыць ад таго, наколькі складваюцца дзве палавінкі — «твайго» і «майго»: «твае» і «мае» звычкі, густы, сваякі, таварышы, грошы. Вось, здаецца, настаў адпаведны момант, калі яму выкажу ўсё, што накіпела, і тады наступіць у маёй сям'і поўны парадак.

— Прабачыць то магу, але ж — не ў гэтым справа! Мяне заўсёды паражае, як ты звысоку і паблажліва адносішся да ўсяго майго!..

— Ну, гэта ты...

— Маўчы! А — таму, бо мяне не кахаеш! Калі палюбіш чалавека, становяцца мілымі і яго сябры, і ўся драбяза!.. А яшчэ мяне дзівіць, што чамусьці ў цябе няма «слыху» на людзей, на іх пачуцці!.. Як цябе такога ў інстытуце церпяць, які з цябе псіхолаг? Ты ж жыццё і людзей ведаеш толькі праз мяне!..

Адчуваю вялікую палёгку, што мужу дапякла і вывела на чыстую ваду. Аж шкада яго робіцца.

5.

Пасля абеду выпраўляю Марынку ў школу і выходжу сама. Памалу супакойваюся. Штосьці мела ўспомніць цікавае і прыемнае. Вось-вось улоўліваю нітку запаветнай таямніцы, але не паспяваю ўлавіць — мая школа.

На парозе будынка спатыкае мяне змрочны дырэктар:

— Вашы выхаванцы зноў сёння натварылі: уключылі джаз на ўсю катушку, што сцены задрыжалі! Настаўніца малявання вымушана была пакінуць клас!

Я маўчу.

— Разбярыцеся — што там?! — загадвае начальства.— Учора з піянерважатай быў скандал, сёння вось з ёю... Вечна з вашым класам клопат!

Устрывожана імчуся па калідоры. Адчуваю, вучні нешта ведаюць, таму па-змоўніцку на мяне глядзяць. Допыт рабіць? Не, трэба вытрываць. Пачну ўрок, раскажуць самі.

— Ірына Іванаўна, а ў Янусіка глядзіце што...— асцярожна кажа стараста.

На парце малюсенькі, з папяросны карабок, радыёпрыёмнік на транзістарах. «Ах, дык ву-унь з-за чаго ўцякла ты з класа, вунь чаго збаялася?!»

Вучням надта хочацца пахваліцца дзіўнай навінкай, яны хочуць, каб нехта раздзяліў іхняе захапленне і радасць. А хіба мне, даросламу, часамі гэтага не хочацца? Трэба быць драўляным, каб спакойна да гэтага адносіцца.

Падыходжу да Янусіка, вучні насцярожваюцца.

— Пакажы, пакажы, Коля!

Трыццаць грудзей уздыхаюць з палёгкай, столькі ж пар вачэй глядзяць на мяне з удзячнасцю.

— Во-о, Ірына Іванаўна, тут уключацель, гэты гузічак... А тут — хвалі!..

Дзве мінуты захапляемся цудам тэхнікі, тады пачынаю ўрок. Дзяцей бытта хто падмяніў. Уважліва слухаюць і аддана глядзяць у вочы. Адчуваю іхні ўздым і паслушэнства, радуюся за іх і за сябе...

Выклікаю аднаго да дошкі, і ён бойка адказвае, як пішуцца складаныя словы. Прашу прыдумаць свой прыклад. Хлопчык напружана моршчыць лоб, маўчыць. Маўчу і я, толькі думаю: Валодзя, паў-яблыка, паў-яблыка, паў-яблыка... Ну, кажы ж ты, паў-яблыка...

— Паўяблыка!

— Яшчэ адзін! — і зноў сама сабе: вадамер, вадамер, вадамер...

— Вадамер!

Такія гісторыі ў мяне на ўроках бываюць не рэдка, я ўжо нават прызвычаілася да дзіўнай з'явы. Скажы каму, не паверыць, што свае думкі магу навязаць іншым. Але гэта праўда. Таямніца ўзнімае мяне ва ўласных вачах. Вось і зараз урок пралятае імгненна. Чуваць званок.

У канцылярыі мяне падзывае настаўнік фізкультуры.

— Ноччу, Ірына Іванаўна, мая жонка нарадзіла сына...

— О-о, дык чаму ж вы маўчалі цэлы дзень?! — шчыра радуюся.— Віншую!

— Ш-ш-ш-ш... Нікому не трэба гаварыць...— стогне ён і чырванее.— Думалі — праз месяц, нічога не падрыхтавалі, а трэ купіць і таго, і сяго... Вырашылі пазычыць у вас... Пазычце, не адмоўце...

Я халадзею, але праўды сказаць не хапае адвагі.

— Колькі? — пытаюся.

— Пяцьдзесят...

У галаве нараджаецца выйсце.

— Заўтра раніцой прынясу, Міхась Макаравіч. Добра?

— До-обра...— выдыхае малады бацька з палёгкай, дастае нясвежую хустачку, выцірае лоб.— Прабачце, Ірына Іванаўна, неяк здарылася ўсё нечакана... Думалі, праз які месяц, яшчэ шмат маем часу, а тут — вось..

— Ну-у, што-о вы, ахвотна дапамагу!

Іду! зноў дадому. Перад вачыма — заклапочаны малады бацька. Няёмка ад яго прыніжэння, і ў той жа час вельмі добра яго разумею ды спачуваю — і мы з Косцем былі ў такім становішчы, і нас людзі гэтак жа ратавалі!

У нашым гарадку — усяго адзін інстытут, у ім толькі тры кандыдаты навук. Яны ўсе на віду. Людзі лічаць, што ў нас шмат грошай. Косця ўзяў творчы водпуск, каб папрацаваць. Я хацела здаць сына ў дзіцячы сад. Пайшла запісвацца на чаргу, а там мне сказалі: «Вы добра забяспечаны і можаце сабе ўзяць няньку. Вашае месца ў дзіцячым садзе няхай лепш застанецца сыну якой-небудзь тэхнічкі!» I мы ўзялі хатнюю работніцу. А што выйшла з гэтага? У Косці яшчэ нічога не гатова, грошы некуды разышліся...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Аляксей Карпюк: Белая Дама: Аповесці
Белая Дама: Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Партрэт
Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Свежая рыба
Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.