Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну і далі-і!

— О-о — на ўсю катушку!.. Божа!

Яны — з пароды людзей, якія на рабоце толькі і лічаць свой стаж працоўны, каб хутчэй пайсці на так званы адпачынак. I вось адпачываюць!.. Які далёкі ад гэтага Косця!

Няўжо і мой незнаёмец па натуры такі? Я ж яго зусім-зусім пе ведаю!

Бр-р-р! — калоціць мяне ўсю.

Чагосьці трывожуся.

З дома вылятае Віця. Я забылася сказаць, ён толькі гэтымі днямі навучыўся вымаўляць «р» і з радасным смакаваннем паўтарае яго дзе трэба і не трэба. Сын мяне не бачыць і зацягвае па ўвесь падворак:

— Вррррагу не сдается наш горррдый «Варряг», прррощай, Антони-ина Петрррровна!.. Толік, даць табе жалезнага шоўку?

— Нясі!

— Не, хадзі ты сюды! Ён у мяне пад ганкам ляжыць, я туды не падлезу адзін!

Хочацца зноў абняць сына. А ўрокі? Не, не падрыхтавацца мне тут. Дома — адна Марынка з Косцем, вяртаюся да іх.

4.

Косця, вядома, нават не заўважае, што я вярнулася са двара. От заядлы да работы! Саджуся ля дачкі, мужа, каб набрацца ў іх рабочага настрою і ўраз канчаю паўрочныя планы. Абедаць яшчэ рана. Што рабіць?

— Пабачыў бы, што на двары робіцца,— асцярожна кажу да мужа.— Ты адзін толькі не любіш кампаніі, сяброў...

— Я ў такім узросце, калі патрэбны толькі аднадумцы! — буркае ён са злосцю, не перапыпяючы работы.

— Пра адпачынак падумаў бы!

— Во-во! Як іншыя? У санаторый едзь! На рыбалку! Гарэлку пі! У кіно ідзі, у цырк!.. Усё гэта для мяне замяняе праца! На ёй я бытта цікавую чытаю кніжку — адпачываю, весялюся і рагачу! Мне добра! Пакіньце мяне ў спакоі!..

Яго нічым не возьмеш. Хоць трэсні!

Успамінаю пахвальбу суседкі. Я ж не горшая! Іду да шафы, перабіраю сваю вопратку. Спыняюся на ваўнянай сукенцы. Дарагі матэрыял купіў з першай кандыдацкай зарплаты Косця, а я шыла не ў майстэрні, а — у прыватнай швачкі.

Дастаю сукенку, нацягваю яе. Падыходжу да люстэрка. Цудоўна! Сама сабе ў ім падабаюся.

— Косця, можна так ісці ў школу да вучняў?

— А чаму не? — дзівіцца.— Якая розніца?! Да яго нічога не дайшло, людзі!

Успамінаю, як калісьці чакала прымерак, з якім заміраннем сэрца выглядала яго з работы, каб мяне ўбачыў у новым уборы. Зноў робіцца прыкра.

— А я некалі з-за цябе стала нават модніцай — пачала модамі цікавіцца! — кажу з крыўдай.

— Не выдумляй!

— Праўд... — давіць мяне нейкі камяк.

— Чаго ты прыбядняешся, чаму так — з-за мяне? — злуе.— Хіба ты не жанчына?

Збіраюцца слёзы — вось-вось заплачу.

— Ну-у, пачала ўжо! — Косця незадаволена ўстае, пачынае суцяшаць.— Ты для мяне ва ўсіх уборах прыгожая!..

Тут адчыняюцца дзверы і ўваходзіць Галя, з якой мы, дзецьмі, былі ў эвакуацыі.

— Добры дзень, Станкевічы! — кажа збянтэжаная. Яна заўсёды тушуецца перад Косцем.— Ты куды так выфранцілася ў будні дзень?

— У нас сёння мерапрыемства ў школе...— хлушу.— Пойдзем адгэтуль, пагаворым сабе...

Вяду яе ў спальню, зачыняемся, і сяброўка расказвае пра сваё жыццё. Потым бярэ кніжкі, выходзіць.

Тося нясе на стол талеркі, хлеб. Клічу дзяцей. Косця шчоўкае замком машынкі, заўважае:

— Твая Галя нейкая бясколерная...

У вайну яна засталася калекай. Але не хочацца расказваць сапраўдную прычыну, як і наогул не хочацца з ім гаварыць. Толькі кажу:

— Ціхая, сціплая настаўніца.

— Во, во!

— А чаму табе гэта не падабаецца?

— Калі мне гавораць пра каго, што ён ціхі і сціплы, то надта ж хочацца дабавіць — і бяздарны! Сціпласць найчасцей — прытворства! У здаровых і нармальных людзей сціпласць — напэўна, прытворства!

— Тады мы нездаровыя і ненармальныя.

— Іра, навошта прыбядняцца! I ты ж любіш Чапаевых, Гагарыных. А хіба пра іх можна сказаць сціплы, ціхі? Падумай! Хіба ты закахалася б у ціхага, сціплага? Прызнавайся пачэснаму! Мы ж разам з табой вучыліся. Штосьці не памятаю, каб у інстытуце табе падабаліся ціхоні ды сціплыя...

Бачыш, як закруціў! I што яму такое сказаць?

— ...Мы па прыродзе сваёй рэвалюцыянеры і любім людзей дзёрзкіх, смелых, што ўмеюць пастаяць за сябе і за іншых... Нездарма тваю Галю і замуж ніхто не бярэ! Пажыві з такой пару месяцаў — павесішся ад нудоты!

Мяне тут узрывае:

— А ці ты ведаеш, што ў яе ледзь не па калена няма правай нагі?

— Што ты гаворыш?

— Што чуеш!

— Ну-у?!

— Вось табе і «ну-у»!

— Не, праўду кажаш, Іра?— паціху ўжо з жалем пытаецца ён.

— Гэтак не жартуюць.

— А-яй-яй! Ніколі не падумаў бы!

— Шчэ хвалішся, што назіральны...

— Дак па ёй гэтага не відаць!..

— Але што гэта ёй каштуе?! Ці не геройства дзесяць гадоў працаваць у школе і хаваць пратэз ад настаўнікаў ды вучняў? Не яе віна, што ніхто не бярэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x