Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I наогул, хіба можна Косцю параўнаць з кім-небудзь з іх? Ён для мяне самы блізкі і паважаны, самы дарагі чалавек! Незнаёмы з вуліцы — міраж, фантазія, забава... Нездарма яго воблік ужо некуды растварыўся... Толькі за нешта няёмка перад Косцем.

— Як па-твойму, ці можа яшчэ хто цікавіцца мною як жанчынай? — адрываю яго ад рукапісаў зноў.

— Як цябе спаткаў восьмы клас?

— Ты меў рацыю: усё скончылася добра.

— А Паплаўскі?

— Вінаваты — вачэй не падымае.

— Ці я табе не казаў?

— Казаў, Косця, казаў. Памятаю і цаню... Чуеш, як, па-твойму, можа яшчэ хто цікавіцца мной як жанчынай?

— Вы-ыдумала!

— А ты адкажы!

— Каму ты патрэбная?!

— Так-такі і нікому?

— Ну... мне, дзецям сваім...

— А яшчэ?

— Вучням...

— А яшчэ?

— Галі, Веры...

— Ай! Ты ж сам казаў, што я падобна на мадонну з карціны ў Пушкінскім музеі!

— Цяпер шкадую.

— Не выкручвайся: адказвай на пытанне!

— Чорт яго ведае! — пачынае няўпэўнена і заклапочана.— Тое, падабаецца табе хто ці не,— справа не волі, не розуму, а — пачуццяў. А ім не загадаеш...

— Толькі? — вырываецца ў мяне.

Косцю мне шкада.

— Што галоўнае павінна быць у кабеты? Добразычлівасць і прывабнасць. Гэтага ў цябе — аж занадта!

— Ой, ты — сур'ёзна?

Косцю кранае мая радасць. Гаворыць ужо ўзрушана, цёпла:

— Яшчэ ў цябе абаяльнасць...

— I яшчэ?

— I такі характар, што ты заўсёды мусіш пра некага клапаціцца: пра мяне, пра дзяцей, каго іншага... Ты гэтым надта падобна на маю маму.

— А яшчэ?

Ён папраўляе мае валасы і дзівіцца:

— Не, аднак ты здорава падобна на Джаконду!

— О-го!

— Я не жартую. Такі самы авал твару, такі ж нос канфігурацыя лба, такія ж вочы... Адно — чаму твае валасы такія сёння непаслухмяныя?!. Гэ, калі ты паспела зрабіць завіўку?

— Здрасце! Толькі ўбачыў? Сем гадоў нявестка дома і не бачыла, што кошка без хваста!

— Калі?

Ужо дзён чатыры. Косця заклапочана стараецца разгладзіць маю прычоску:

— Табе яна не да твару.

— Бо я завілася толькі крыху!

— Табе яна не да твару, чуеш?

— Бо часу не было выседжваць паўдня ў цырульні!.. Ведаеш, як жанчыны там мэнчацца? З часоў святой інквізіцыі так цярпелі толькі на вогнішчы!..

— Не бараніся, а слухай!

— Слухаю, Косцік, слухаю!

— Думаеш, Леанарда да Вінчы зрабіў Моне Лізе звычайную прычоску і прамы прабор так сабе? Кудзеркі ёй былі не да твару! Вазьмі з паліцы кніжку ды прыгледзься да малюнка сама, калі мне не верыш!

— Ве-еру! I дзякуй за параду! Больш ніколі-ніколі не буду завівацца, от пабачыш!

— А голас у цябе зычны, пявучы, малады...

— Маладзенькі?

— Ён у цябе нават маладзейшы за твар! — Косця дзівіцца з уласнага адкрыцця.

— Значыць, я магу яшчэ каму-небудзь і падабацца? — крычу, шчаслівая.

— Можаш.

— Праўда?

— Праўда.

— Ой, які ты ў мяне харо-ошы! — кідаюся яго абдымаць.

— Пачакай, пачакай, а чаму гэта табе раптам прыйшло ў галаву? I менавіта сёння?

— Проста так!

— Проста так нічога не бывае. Прызнавайся!

— Не прызнаюся!

— Хочаш, каб у цябе хтосьці закахаўся?

— Хачу.

— Хто?

— Не скажу!

— Скажаш!

— Не!

— Не адстану. Кажы, хто?

— Ты!..

— А-а...

— Фу, балбочам з табой пра глупства, як малыя!

— Сама ж пачала!

— А з кім мне пагазарыць, па-твойму?

Косця вінавата задумваецца.

Шкада яго.

— Давай лепш сходзім у кіно! Жыццё ляціць міма нас, а мы нават пахадзіць разам не маем калі як людзі!

— Давай!— рашуча складвае ён паперы і спрытна ляскас замком новенькай машынкі, каб не дабраліся да клавішаў малыя.

— Толькі дзяцей накармлю!

— Кармі.

Як мала трэба чалавеку для шчасця. Крыху цёплых слоў, крыху ўвагі, спачування...

...Праз гадзіну мы ўжо на вуліцы. З Косцем я шчырая, чулая, вясёлая. Мне з ім добра, як было ў першыя дпі, калі адно пажаніліся.

Вечарам кладземся спаць.

— Ты такі сёння добры да мяне! — уздыхаю, шчаслівая.— Мне так хочацца яшчэ з табой пагаварыць, ды сон разбірае...

— То спі. Яшчэ нагаворымся — цэлае жыццё наперадзе ў нас!

— Ай! Ты лепш скажы што-небудзь разбудзіцельнае!

— Як ты сказала? — рагоча муж.

— Разбудзіцельнае!

— Ха-ха-ха-ха-ха!..— прыўзнімаецца ён.

— Толькі не ўздумай зараз даставаць блакнот, каб запісаць слова, бо заплачу! Хоць на хвіліну забудзь, хто ты! Няўжо не можаш?

— Паспрабую.

— Ну і добра.

— Значыць — разбудзіцельнае?

— Ага.

— Але — што?

— Пахвалі зноў, як учора...

— Сёння ж ты нахабнікаў не лупцавала? Не лупцавала! Завошта хваліць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x