Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пра-аўда?!

— Сама пераканаешся!

— Ой, каб толькі так было!..

Я часам цярпець не магу самастойнасці і тады надта шчаслівая, што, вярнуўшыся дамоў, нарэшце магу быць ад каго-небудзь залежнай. Для мяне нават цана мужчыны вымяраецца тым, наколькі магу быць ад яго залежнай. Косця — такі чалавек: сваю праблему ўжо бытта пераклала на яго плечы.

Які ён у мяне разумны! А добра мець такога сябра, мужа! Якое шчасце, што такі чалавек — бацька маіх дзяцей! Я яго чула, з удзячнасцю цалую:

— Косцік, скажы яшчэ што-небудзь харошае!..

— Стань дарослай, без глупства!..

Праз нейкі час я, супакоеная і задаволеная, што сумленна правяла і гэты дзень, што ў мяне ёсць верны друг, засынаю ў яго на грудзях.

10.

Назаўтра выходжу ў школу больш упэўненая і як бы крыху абноўленая. Адчуваю сябе ўжо часцінкай вялізнай сям'і гаротнікаў-педагогаў. Сама сябе падбадзёрваю, цытую словы маладой паэтэсы — Алёны Руцкай:

Ашчаперыўшы галаву,
Уздыхаючы ў задуменні,
Як гаючую тую траву,
Ен шукае сцяблінку натхнення.
То ў вокны кіне пагляд,
То ў столь пазірае натужна.
На паперы радкоў няшмат,
Хоць працуе думка напружана.
Што шукае?
У паэму радкоў?
Ці карпее над белетрыстыкай?
Не.
Настаўнік для лайдакоў
Піша зносную характарыстыку.

I тут сустракаю незнаёмага. Ён бытта пра ўсё ведае: усміхаецца мне ветліва, прыязна, і ад гэтага робіцца мне нават радасна.

Восьмы клас і сапраўды застаю бытта бы іншым - больш дарослым, вінаватым. Я не злапомная і не помслівая, стараюся нічым не напамінаць учарашняга выпадку. З уздымам расказваю пра Тараса Бульбу, праводжу паралель з героямі «Маладой гвардыі». На памяць чытаю сцэны мужнай гібелі адважнага казака. Васьмікласнікі ўсё ж такі яшчэ дзеці. Стаіўшы дыханне, слухаюць мяне, як ніколі.

Урок праходзіць непрыкметна. Званок, які звычайна ўспрымаецца з палёгкай, на гэты раз вучні сустракаюць расчарвана, хорам крычаць:

— Ужо-о?!

Лаўлю сябе на тым, што надта хачу, каб убачыў незнаёмы, якая з мяне настаўніца, як у мяне ладзіцца работа.

Шчаслівая, крочу дамоў. Успамінаю — няма з чаго заўтра варыць абед. Заходжу ў гастраном.

Дзядзька ў белым балахоне ля калодкі з сякерай чытае... Косцеву брашуру «Некаторыя псіхічныя ўласцівасці чалавека». Людзі чамусьці пачалі надта цікавіцца такімі праблемамі. Вось і гэты ўглыбіўся ў тэкст, мяне не заўважае. Нічога не скажаш, Косця ўмее складаныя праблемы падаць неяк проста, займальна. Карціць сказаць прадаўцу: «Лепш адкладвай кніжку ды выберы добры кавалак мяса аўтару!» Але я — наадварот, нават вярнулася на дыбачках, каб чалавеку не перашкодзіць.

Дома нападаю на мужа:

— Ты ўсё сваё? Здурнеў?!. Зараз жа кідай! Паглядзі, што на вуліцах робіцца: народу — не прайсці, аж у вушах гудзе! Усім — абедзенны перапынак, а табе больш за ўсіх трэба?

— Калі звычайныя людзі адпачываюць, наш брат працуе, гэткая наша доля...

— Ко-осцік, у цябе, дальбо, яшчэ рукі паадсыхаюць!—цалую яго ў лоб па-мацярынску.— Вечна робіш тое самае і тое самае, свету божага не бачыш!

— Гэ, магу прасядзець ля стала дзесяць гадзін або і цэлую ноч, і ў мяне нават не ўзнікне жадання перамяніць позу! Горай, калі перапісваю! Але і тады не рукі баляць ад машынкі, а — сківіцы.

— Сківі-іцы?!

— Запомні. Калі будзеш пісаць пра мужа-акадэміка ўспаміны — прыдасца! — смяецца задаволена ён ды пацірае падбародак.

Хоць з Косцем жывём ужо восем гадоў, але кожны дзень у ім знаходжу штосьці новае, да жудасці таямнічае. Яшчэ студэнткай звярнула ўвагу на яго шырокія сківіцы — як у герояў Джэка Лондана.

— А яшчэ дае мне трываласці ў працы лютасць! — разгаварыўся Косця.

— Лю-утасць?

— Яна — мой рухавік! Будзеш памятаць? Зрэшты, не адкрываю Амерыкі. Яшчэ ў нашых лясных продкаў абудзілася прага да працы, таму яны і сталі людзьмі. Гультай арангутанг і сёння лазіць па дрэвах ды шукае бананаў. Я ж — поўны жадання заявіць аб сваёй асобе, напомніць аб сабе свету, самарэалізавацца, і ў сувязі з гэтым ва мне палае лютая прага да штодзённай працы, бо інакш — загінеш у натоўпе!

— Кар'ерыст няшчасны!

— Усё атрымліваецца само сабой, павер! Я такі па прыродзе, я — нармалыіы чалавек, і мае паводзіны натуральныя!

— А мы, па-твойму, ненатуральныя?!

Але Косця ўжо заняты сваімі паперамі. Успамінаюцца мужчыны, што дзень і ноч заганяюць «казла», праседжваюць у рэстаранах, швэндаюць па вуліцы. Няўжо менавіта яны «нармальныя»? Не, хутчэй — Косця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x