Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адно не падабаецца – суровая дысцыпліна, бо ваеншчына мне і тут абрыдла.

Тэма канкурэнцыі і прадпрымальнасці ў капіталістычных краінах мяне займала яшчэ ў паходзе. Усяляк даводзіў сваім сябрам іх няправільные погляды. Вырашыў напісаць у «Красную звезду». Па-мойму, атрымалася някепска[ 10 10 Захавалася копія таго артыкула. Перачытваючы матэрыял, цяпер мне няёмка – ён такі наіўны. ]. Усё ж такі не апускаю рукі. Думаю нават пісаць маленькія апавяданні з партызанскага жыцця-быцця ды паслаць у Саюз беларускіх пісьменнікаў. Галоўнае – з кожным днём раблюся мацнейшым. Хоць і з гумовым шлангам, праведзеным у плечы, і з бутэлечкай на баку, куды цячэ з яго непрыемная вадкасць, аднак я ўжо «хадзячы» і цераз плот з сябрамі выбіраюся часамі ў Познань[ 11 11 Вайсковы шпіталь знаходзіўся ў Познані – супроць заапарка. ]. Бываю ў заапарку. Аднойчы праніклі нават у оперны театр[ 12 12 Вядома, не пусцілі б і туды, але сярод нас знайшліся байцы, якія ў лютым тэатр бралі штурмам, і гэты аргумент білецёркаў пераканаў. ]. На сабе мелі піжамы, і нас пусцілі адно на галёрку[ 13 13 Памятаю, ішла опера Манюшкі. Да таго дня я надта любіў песню – «Ой, Калі-іно, ой, еды-ыно, дзе-евчыно-о моя-а!..» Там са здзіўленнем даведаўся, што яна з оперы «Галька» і называецца не проста песня, а – арыя Янэка. ].

21.VІІ.45г. Вечарам.

Маю шмат сяброў ці – не? Здаецца – не.

Камбрыг М. Вайцяхоўскі? Недастаткова з ім знаёмы. Тых двух-трох месяцаў, якія мы бачыліся ў партызанах, зусім мала. Па-мойму, у Мікалая Калістратавіча недаверлівасць яшчэ крыху захавалася. А дакладней – няяснасць у адносінах да мяне. Валодзя Арцюх. Ці не расстралялі яго немцы ў Баранавічах? Цалкам мажліва: гадоў з дзесяць сядзеў у польскай турме за камунізм...

Валодзя Калеснік. Які ён цяпер? Чатыры гады таму быў цудоўны. Крыху недахопаў трэба аднесці на рахунак яго гадоў (яму ж было ўсяго 19!) [ 14 14 З Уладзімірам Андрэевічам Калеснікам мы пачыналі вучыцца ў Віленскай бел. Гімназіі, затым – у Навагрудскім педвучылішчы (1939-1941 гг.) ]. Шкада, не магу завязаць з ім перапіскі.

Ці сустрэнемся яшчэ калі?

Барыс Хведар – наўрад ці спаткаю калі.

Эма Навумаўна (Залкінд) [ 15 15 Выкладчыца Навагрудскага вучылішча. Восенню 1940 г. Дамаглася на педсавеце, і мяне з І перавялі на ІІ курс педвучылішча. ]. У маім жыцці адыграла ролю ледзь не маці. Дзе яна?

Марозаў Міша з батарэі – выдатны. Але яго жыццё кроіць на іншы лад. У яго няма дружбы для ідэі.

Яфім (Паас) – малайчына!

Ледзь не забыўся ўпісаць Зіну, але і яна – з маіх лепшых сяброў[ 16 16 Я тады яшчэ не ведаў, што навагрудчанку Зіну Маслоўскую немцы расстралялі. З партызан паслалі ёй пісьмо, а гітлераўцы яго перахапілі. ].

Самая галоўная покуль што ў мяне – Маруся (Ліза Чапнік) [ 17 17 Былы кіраўнік антыфашысцкага камітэта ў Беластоку. Сёння – дацэнт педінстытута ў Разані ] са сваёй групай. Праўда, усе яны крыху рамантызуюць дружбу. Часам і фантазіруюць залішне. Увогуле, яны служаць станцыяй у маім жыцці, куды заязджаю адпачыць маральна ды набрацца свежай сілы, каб рухацца далей.

Астатнія сябры – так сабе сябры, адно для забавы, правядзення часу, абмену інфармацыяй.

Толькі што атрымаў пісьмо з Дзернякова. Пытанне Любы вырашана канчаткова. Яго, як і тады – з Веркай Настусінай[ 18 18 гл. Падзеі ў дакументальнай аповесці «Пушчанская адысея» ], вырашыла мама. За тое, што з грудзей маіх зваліўся такі цяжкі камень, я маме надта ўдзячны.

10.VIII.45г.

Атрымаў лісты з часці. У адзін дзень адразу – дванаццаць штук! Колькі радасці! Пісьмо прыйшло і ад Яфіма. Фатаграфію з баёў уратаваў толькі адну – добра і гэта. Нечакана вайна з японцамі. Вельмі цікава. Па-мойму, нічога страшнага, Японія паддаецца.

Але галоўнае – атамная бомба, скінутая на Хірасіму і Нагасакі. Не магу спаць, так падзея мяне ўстрывожыла. Інфармацыя з польскіх газет, а ў нашых яшчэ няма.

17.VIІІ.45г.

Вайна з Японіяй як нечакана пачалася, так нечакана і скончылася. Фрыда – дачка начальніка нашага шпіталя – гаворыць, што я сапраўды разбіраюся ў палітыцы. З усяго шпіталя толькі адзін я прадбачыў хуткі канец. Усе панікавалі. Эх, як крыўдна! Маёр адзін гаварыў: ну, цяпер нам крышка, бо краіна абяскроўленая. Я стаў даводзіць іншае, мяне высмеялі. Маўляў, я – хітры «заходнік», так толькі прыкідваюся, а што думаю – ніхто не ведае.

Яфім піша аб узнагароджанні мяне ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Нарэшце – хоць адзін! Яшчэ апісвае, як на зборы палка нампаліт апавядаў пра маё геройскае раненне (што ў ім геройскага – не ведаю. Прыляцела міна і накрыла!..).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x