Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

21.ІV-45г.

Ідзём далей. Насустрач крочаць немцы здавацца ў палон – у касках, з ранцамі. За кюветамі ляжаць параненыя, але ніхто імі не цікавіцца. Навокал, як стол, раўніна. Зямля, відаць, ураджайная, зводдаль цагляныя домікі з дахоўкай маркоўнага колеру – як у Заходняй Польшчы. Ад Берліна, кажуць, усяго дваццаць кіламетраў. Проста не магу гэтаму паверыць. Гм, і праўда, самае цяжкае – пачатак.

Выклікае камбат. Мяне прадставілі да звання Героя Савецкага Саюза (і на яго пакінула ўражанне сцэнка, як я клаў снарады ў гушчу немцаў, калі перасякалі паляны!). А мне не верыцца, каб з прадстаўлення гэтага нешта выйшла. «Заходнік», Штутгоф. Апавядаю камбату пра выпадак з начальнікам разведкі дывізіі – капітанам Бойчанкам. Кучэрын супакойвае. У душы з ім усё не згаджаюся. Ды і мала маю яшчэ заслуг. У батарэі я, напрыклад, у параўнанні з сяржантам Марозавым – навабранец, без году тыдзень.

22.ІV.45г.

Берлін. Вось ён – нарэшце!!!

Кідаюцца ў вочы тысячы белых прасцін. Яны звісаюць з вокнаў, балконаў, дзвярэй, дахаў, слупоў, будак і, здаецца, што нават – з неба. Гэтыя прасціны трэба так разумець: немцы канчаткова здаюцца. Наперадзе грукат артылерыі, слабая перастрэлка. Уразаецца ў вочы вулічная сцэнка. Ля піўной палаткі – загарэлы, але і брудны, узлахмачаны наш салдат з бутэлькай. Закінуўшы галаву ў неба, баец, забыўшыся пра ўсё на свеце, проста з рыльца каўтае піва. Збоку пакорна стаіць палонны немец, адкаркоўвае наступную бутэльку і паслужліва салдату падае…

26.ІV.45г. Чацвёрты дзень у Берліне. Раніцой пачалі мяняць пазіцыі. Вока ў вока сутыкнуўся з камандзірам палка. На мне – ладная і цёплая куртачка, дабытая ў медсанбаце пры лячэнні. Зінчанка[ 5 5 Ф. М. Знічанка – камандзір 756-га стралковага палка. Потым стаў камендантам рэйхстага. Зараз – пенсіянер, жыве ў Чаркаску. ] на мяне накрычаў: апрануты не на форме. Шкада курткі, давядзецца каму-небудзь аддаць...

Вяртаемся ў тыл дугой. Пераязджаем назад да канала – недалёка ад таго нямецкага лазарэта і тых заводаў (што я меў на ўвазе, цяпер не памятаю!). Па дарозе на світанні спаткаў Пааса (Яфіма) з мінамётнай[ 6 6 З Яфімам Паасам у Гродне мяне разам прызывалі ў армію. Паас потым скончыў у Варшаве архітэктурны інстытут, адбудоўваў Старэ Мяста. ]. Сфатаграфаваў мяне[ 7 7 Размова пра здымак, дзе ля гарматы граю на губным гармоніку. Ён ды фота са шпіталя –толькі і засталіся ў мяне з арміі. ]. Паказвае гармонік, смехам бяру. Развітваемся.

Недалёка канал.

Нейкага доктара (немца) раскулачваем. Знайшлі ў склепе сотні бутэлек з рознымі этыкеткамі. Мне спадабалася шампанскае.

Агнявыя паміж дамоў. Месца адкрытае, а ў зямлю не надта закапаешся – акамянела.

Як звычайна, раблю ямку не па статуту – пад лафетам (каб кожны раз пад агнём не бегаць!). Каманда страляць. Выпускаю З0 фугасных і тры падкаліберныя. Падкаліберныя даюць прыгожае полымя, як ад «панцэрфауста», па сценах дамоў, куды страляю: там заселі нямецкія галаварэзы. Праціўнік агрызаецца густым навесным агнём з мінамётаў.

Спераду ад маёй гарматы праз крокаў дзесяць – глыбокі катлаван. Ён даўзёрны, агароджаны ад праціўніка цаглянай сцяной. У ім сканцэнтраваўся батальён пяхоты перад атакай – чакаюць, калі скончыцца наш артналёт. Злева і справа ад мяне, узнімаючы вялізныя хмары пылу, даюць агонь «Т-З4». Танкісты таксама на віду, але ім што – яны за бранёй...

Заданне выканаў. Снарадаў больш няма. Вырашаю: у катлаване будзе бяспечней, няма чаго тырчаць пад кулямі.

Клічу свой разлік, ды імчым да пяхоты. Сядзім разам з ёю доўга. Настаюць ракавыя 1З гадзін 11 хвілін.

Пяхота ў катлаване ўзнімаецца, каб ісці на зыходныя, у яе неўзабаве атака. Мушу ўстаць, бо растопчуць, як жабу. Тырчу фрэнтам ля цяглянай сцяны.

Тут гэта і здарылася.

Ззаду мяне, на скошанай сценцы катлавана, на ўзроўні маіх грудзей раптам выбухае пяхотная міна калібру 82 м/м. Адчуваю ў спіну страшэнны ўдар. Мяне з сілай шпурляе на камяністае дно жыватом уніз. Каска змякчыла ўдар тварам у пясок. Розум застаецца ясны, як ніколі. Ніжэй паясніцы – амярцвела цела, не адчуваю і ног. Навокал крыкі параненых пехацінцаў. Чуваць, як лямантуе наш Разбекаў:

«Перавяжы-ы! Нічога не ба-ачу!..»

«А мне, – думаю са смяротным жахам, – ужо нічога не трэба, канец!»

Украінец-наводчык з другога ўзвода рве індывідуальныя пакеты ды перавязвае камандзіра гарматы. I тут спахопліваюся: магу варушыць пальцамі ног!

«Ага, значыць, не ўсё страчана?!.»

Заматаўшы Разбекава, украінец падлятае да мяне. З маёй жа сумкі выхоплівае пакеты і спрабуе перавязаць, але робіць гэта чамусьці няўпэўнена. Пытаю, што ён там бачыць. Маўчыць. Затым пачынае супакойваць. Я да яго са злосцю: што ты зубы загаворваеш, хутчэй кажы праўду! Вінавата гаворыць, што ў паясніцы і на баку вялікія бачыць раны, пакетаў трэба штук шэсць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x