Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Абматай хоць як!» – крычу.

Устаю сам і кірую ў перавязачны пункт. Адчуваю, як у рану засмоктвае паветра. Ага, кранула лёгкае! Дзірку на баку затыкаю кулаком.

З санроты вяртаюся зноў да гарматы, каб у санбат ісці разам з іншымі. Валакуць у павозку Разбекава, ён лямантуе, але паводзіны яго выглядаюць на сімуляцыю. На плашч-палатцы нясуць параненага Дубава. Садзяць нас трох на фурманку. Збягаюцца ўсе батарэйцы. Хлопцы, кранутыя да слёз, перажываюць за нас, што праз які дзень-два і вайне канец. А мы?.. Найбольш уражаны Задняявуліца. Прапануе гарачай стравы – пад’ехала кухня. Толькі цяпер заўважаю: а наш старшына, мабыць, мой аднагодак, і толькі бываласць робіць яго такім салідным...

Такое адчуванне, бытта развітваемся назаўсёды. Што значыць франтавая дружба.

Прыязджаем у санбат.

Аперацыя пад навакаінавай анестэзіяй. Зашываюць нейкі «пнеўматоракс» [ 8 8 Што такое гэта, потым я пазнаў на практыцы. Колькі разоў мне гэты самы «пнеўматоракс» зашывалі. І не толькі яго. Рабілі рэзекцыю рэбраў, пералівалі кроў, унутрывеннае... ]. У лёгкіх асколкі, але рэнтген толькі пакажа, колькі іх там. Чуваць, што хірург робіць у мяне на плячах, але мяне агортвае поўная абыякавасць. Санітары-гіцлі хапнулі з рукі гадзіннік – падарунак камбата Кучэрына, а мне ўсё роўна.

21.VII 15.

Доўга не пісаў – выкараскваўся з таго свету. Сёння зноў дабраўся да папер. Дзіва, ад перажытага – нават почырк змяніўся. Ого!

З чаго тут пачаць? Мабыць, з таго, на чым мінулы раз скончыў.

Падзеі, што адбыліся са мной пасля аперацыі, памятаю цьмяна — як пасля бою. Хтосьці мяне яшчэ не раз трымаў за рукі і ногі, рэзаў, бандажаваў ды зноў адзяваў. Потым некуды вязлі, каб і на новым месцы разматваць бінты і лезці ў раны. Сярод гэтага болю, невыразных і надта пераблытаных падзей менш-больш запала ў памяць адно: старшына Задняявуліца знайшоў мяне і ў шпіталі: прынёс ад бацькоў пісьмо ды падарунак ад батарэйцаў.

Вось я сяджу перад Задняйвуліцай, абкладзены падушкамі, але не магу чалавеку падзякаваць. нават усмешкай — так цяжка сцягнуць мускулы твару. Трымаючы распячатаны канверт, пазіраю то на старшыну, то на фота мамы з горда ўзнятай галавой: на грудзях у яе — новенькая партызанская медалька, пра якую піша дарагімі мне крывулькамі са старамоднымі «яцямі»...

Затым зноў правал памяці.

Прыйшоў да сябе і не магу зразумець, дзе я. За акном мільгаюць якіясьці агеньчыкі ды адбываецца штосьці незразумелае. Насцярожваюся. Квадратовы кавалачак начнога неба пранізваюць тысячы рознакаляровых зорачак, у якіх я адразу разлічыў снарады мелкакаліберных зенітак, трасіруючых куль з вінтовак і кулямётаў, На вуліцы ішла суцэльная траскатня стрэлаў... !

Толькі ў адным выпадку армія можа сабе дазволіць так бяздумна расстрэльваць боепрыпасы — калі яны больш непатрэбныя. Канец вайне! І мне раптам захацелася выскачыць з аўтаматам на вуліцу ды выпусціць сваю радасць у неба.

Сёння прыбыло ад бацькоў непасрэдна ў шпіталь першае пісьмо. Нечакана знайшоўся Валодзька (брат). Ён таксама ў войску. Цяпер тое, што называецца «сямейныя справы», у мяне ў парадку. Маці будзе спакойная: жывы яе любімы сын[ 9 9 У мяне было ўражанне, бытта мама брата любіць больш, і я надта раўнаваў. ]. Адыдзе і маё сэрца. Я ж брата мог прымусіць уцякаць са Штутгофа разам. А ў нас атрымалася па страшаўскім анекдоце. «Іван, сала хочаш?» – «А дзе яно?» – «А, не хочаш, то як сабе хочаш!» Брат уцякаць не надта адважваўся, я не настойваў, баючыся браць на сябе адказнасць у выпадку, калі б трапілі немцам у лапы...

Другое. Ліст камбата да бацькоў пра тое, што мяне прадставілі да звання Героя Савецкага Саюза за баі на Одэры. Усё ж такі камбат слова сваё стрымаў. Але мала надзеі. «Заходнік» – падобна на тое, калі яўрэй у капіталістычнай краіне народзіцца яўрэем, і б’юць яго таму, што менавіта такім нарадзіўся вельмі неразумна. Сухая фармальнасць. А горш за ўсё – балюча. У чалавека ж не толькі косці, а і душа, а яна баліць. Аднак Кучэрын – малайчына, хай хоць бацькі парадуюцца.

I ўсё ж такі думаю змагацца. Акадэмія (ці інстытут) дыпламатычных зносін у Маскве, пра якую пішуць дзяўчаты (былыя падпольшчыцы з Беластока – Ліза Чапнік і Аня Руд), надта зацікавіла. Старанна вывучаю англійскую мову. Калі не зараз, то ў наступным годзе буду туды спрабаваць паступаць. Вучыцца там – сапраўды тое, што мне трэба. Атрымаў бы добрае развіццё (нават лепш, чым добрае!) – раз. Дарога ў будучыню – два. Вучоба без клопатаў пра матэрыяльны быт – тры. Ды і шмат чаго іншага. Напрыклад, там павінна быць надта цікава!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x