Ашаламляльнае футра, а пад ім сіне-фіялетавае кімано. З залатымі бірулькамі туфлі, усыпаны перламі гальштук ды ўтыканы рубінамі шырокі пояс. Твар Герынга быў густа напамажаны, на кож-ным пальцы блішчэў пярсцёнак з вялізным брыльянтам. Галоўнака-мандуючы германскімі паветранымі сіламі пры гэтым рагатаў з усялякага глупства ды какетнічаў.
Да дзвюх гадзін ночы ішло ў іх абжорства, затым пачаліся оргіі з голымі дзеўкамі з «клуба» сеньёры Сандэлі...
Гофман расказаў новаму знаёмаму пра ўсё, што бачыў у Рыме, але разведчык усё гэта і сам ведаў.
Якраз па рэпрадуктары перадалі: над возерам Ільмень знішчаль-нік Мэльдэрс на М-109 за адзін вылет збіў 1З самалётаў. На персанальным рахунку нацыянальнага героя трэцяга рэйха цяпер ужо значылася — 216 машын. Да канца года лік перамог ён плануе давесці да З00.
Разведчык схапіўся з ложка, выключыў рэпрадуктар ды выбухнуў:
«Банда гэтага Дзітрыха[ 22 22 Дзітрых — кіраўнік друку і радыёперадач гітлераўскай арміі.
] забрахалася зусім! За дурняў нас маюць! У «мессершміта-109» малы радыус вылету, столькі Мэльдэрс не мог збіць, каб страляў нават па самалётах няўзброеных! Ты ж разу-мееш, штурман, на кожную машыну трэба зрабіць складаны манеўр: развярнуцца, прыстроіцца да яе! Ды і Іван са сваімі кулямётамі не будзе, як баран, чакаць, пачне манеўраваць ды агрызацца! Цьфу, адзін брахун далажыў, другі на ўсю Германію раструбіў перамогу, а мільёны ідыётаў у экстазе захаплення вераць!»
Гофман яму заўважыў — немцы нічога не ведаюць, бо няма дакладнай інфармацыі.
«Нявінныя авечкі! — разведчык раззлаваўся яшчэ больш.— Самім хочацца гэтай славы, крыві ды перамог! Усім гэтым бюргерам, чыноўнікам, каўбаснікам, крамнікам ды парабкам маёнткаў не церпіцца паспытаць таксама перамог любым коштам, але, жывучы ў глыбокім тыле, мроі свае ўсклалі на прыдуманых герояў! «Ах, нашыя штукасы, ах, фокевульфы, крыгс марынэ! Ах, нашыя панцэртрупэн, адчайныя кэрлэн з Га-Ка-Эль!..» Такая з'ява ў псіхолагаў называецца самарэалізацыя праз чужыя ўчынкі. Ты не быў чэмпіёнам у спорце? Куміра, напэўна, меў — баксёра, бегуна. Гэтым ты сябе супакойваў: каб не перашкодзілі, каб захацеў, дасягнуў бы такога самага поспеху і быў бы ў такой жа пашане! Кожны раз, калі ствараем ідала, як бы ўваходзім у долю з яго ўчынкамі, становімся пайшчыкамі яго славы і аўтарытэту!»
Перабіраючы сваё жыццё над Дрысай, Гофман не без сімпатыі да лётчыка нагадаў і бунтарскую яго тыраду. Яшчэ падумаў: слова «чаму» гучыць дзіўна там, дзе стагоддзямі чутны былі адно «jа» і «nein», таму немцы няздольныя зараз нават кінуць у твар свайму самаму ідыятычнаму начальніку, што ён дурань. Але вось мільёны іх атрымалі каналы, па якіх маглі выладоўваць свае страсці. З усёй энергіяй, арга-нізатарскім спрытам страсці пачалі выліваць. Рабіў гэта і Гофман.
9 лістапада 19З8 года ў «Крышталёвую ноч» разам з тысячамі сабе падобных у Гамбургу з лютасцю і маладым запалам Гофман біў вітрыны, выкідаў з абжытых кватэр дзяцей і жанчын, паліў на пляцы скірды кніжак і скандзіраваў:
«Здох-ні, яў-рэй!»
Выбух карычневага псіхозу, юнкераўская «дзікая прага знішчэння і крыві...» агарнулі мільёны суайчыннікаў, аб'ядналі ды запусцілі ў рух. I Гофмана агарнула ўжо шаленства ад нішчэння Польшчы, разгрому Бельгіі, Францыі, Югаславіі і Грэцыі. Штурман, нібы страціўшы галаву, стаў адчуваць, як кожны спалены горад, знішчаная дывізія чужых танкаў, затоплены карабель, забітая тысяча салдат, новы мільён палонных лесцяць яго самалюбству, павялічваюць ва ўласных вачах ці, як сказаў бы лётчык з «фізелершторха»,— сама-сцвярджаюць. Паступова і ў яго зарадзілася ўпэўненасць у выключ-насці немцаў, у непераможнасці вермахта, покуль ён не грымнуўся ў беларускі лес.
Да новага грамадства палонны зараз прыглядаўся са здзіўленнем.
Тутэйшыя людзі пайшлі ў лес, як ідуць на памост гімнасты ці баксёры, дзе нельга сябе схаваць за спіны сяброў. Гэтыя хлопцы былі на віду, паказвалі мужчынскія якасці там, дзе чалавеку натурай дадзена выявіць іх найбольш — у абароне свабоды і змаганні за Радзіму. Яны сабраліся не па мабілізацыйнай позве, як створана вялізная нямецкая армія, а — па загаду сэрца.
20.
Праз месяц Гофман пачаў ужо вылучаць камандзіраў у некаторых партызан.
Першым чынам запалі яму ў душу хлопцы-арыгіналы.
Вось той самы Антонаў — высокі маўчун з абыякавым, бы ў сіямскага ката, выразам твару і вачэй, аднойчы паказваў лесавікам прыёмы штыкавога бою. Рускі афіцэр апантана адбіваўся адзін ад дзесяці чалавек!
Читать дальше