Караваны плытоў ноччу пусцілі ў адпаведнай чарговасці па ця-чэнні. Подступы да моста вартавыя асвятлялі час ад часу ракетамі. Падазроныя сілузты на Дрысе заўважылі здалёк і адкрылі па іх агонь...
За паўгадзіны, покуль караван нясло да мэты, немцы паспелі падняць на ногі ўвесь гарнізон.
Дарэмна нямецкія афіцэры і фельдфебелі надрывалі глоткі ды гналі на пазіцыі салдат.
Спачатку да агароджы даплылі малыя канструкцыі і адна за адной разнеслі драты, расчысцілі фарватэр. Затым дакладна на вызначанае месца прыбыў асноўны плыт. Баёк здэтаніраваў снарады, і на вачах наёжаных стваламі трох батальёнаў мост як пушынку падняло ў паветра і разнесла ўшчэнт!
Гофман быў упэўнены — адзін гэты выпадак падрабязна апішы ў газетах, і немцаў у Германіі, выхаваных на знявазе да ворага з Уеходу, агорне жах.
Найбольшае ўражанне на яго рабілі партызанкі.
22.
Праз пару месяцаў Гофман ведаў аж занадта: выпадак з крас-напольскай Нінай — самы звычайны. Слухаючы падобныя гісторыі, яму заўсёды рабілася няёмка, што ён немец. Яго ўражала, з якім стараннем маладзіцы і дзяўчаты хацелі ва ўсім не адстаць ад мужчын.
У разгар блакады «Нюрнберг» Гофман з разведчыкамі сядзеў ва ўкрыцці ды назіраў за работай гаўбічнай батарэі.
Перад ім — агнявая пазіцыя стодваццаціміліметровых гармат. Незразумела, як гаўбіцы пасля першага ж стрэлу не разляталіся на кавалкі. Паваротнымі механізмамі ім служылі прымітыўныя каркасы малатарань і трактараў, замест панарам — аптычныя прыцэлы снайперскіх вінтовак, а колы — самаробныя.
Гарматы не мелі нават байкоў. Кемлівыя лесуны прыладзілі ў казённікі металёвыя стрыжні.
Каля бліжэйшай гарматы несла службу стройная сінявокая славянка з драўляным малатком у руках, і немец не зводзіў з яе вачэй. У сімпатычнай «бандыткі» з гарбінкай на носе быў рызыкоўны заня-так. Калі наводчык нарыхтоўваў гаўбіцу, дзяўчына па камандзе «агонь!» ударала бярозавым малатком па стрыжні ды спрытна ўвільвала ад металёвай аграмадзіны, каб магутная сіла адкату яе не зваліла.
У наступны дзень некуды ішлі.
Ужо падмарожвала. Месцамі ляжаў распісаны зайцамі сняжок. Галодныя і адубянелыя разведчыкі прывалакліся к абеду ў апусцелае Бухава, каб чым—небудзь пажывіцца. Лазіць адразу па вёсцы не рызыкнулі, покуль што зашыліся ў крайні хлеўчык ды пачалі разглядацца.
Насільшчык-палонны валок на сабе кілаграмаў з сорак развед-чыцкага дабра, натрудзіў плечы, а салёны пот, як нашатырны спірт, грыз яму вочы. Немец з асалодай прыткнуўся да сцяны, адчуваючы, як змардаванае цела памалу прыходзіць у норму, як цяпер яму хочацца паесці. Праз адчыненыя дзверы віднеліся бліжэйшыя бу-дынкі і спакойны бераг Дрысы з голымі дубцамі лазняку. Разведчыкі прыцішана заспрачаліся, каму адпраўляцца ў апусцелыя хаты.
Раптам з—за вугла выскачыла маладзіца з дзіцем. Убачыла штосьці, акамянела.
— Таня Лысенкава! — пазнаў яе хлапец з Бухава.— Напэўна, прылятала дамоў пажывіцца таксама!
Тут хлявочак захадзіў хадуном. За сценкай загуло, нібы там уключылі малатарню.
Партызаны толькі паспелі ўскінуць аўтаматы, як з—за хлеўчыка высунуўся вялізны танк з зеніткай на прычэпе. Машына дапаўзла да маладзіцы, загамавала.
Партызаны зашапталіся:
— Дзеўбануць бы адгэтуль супроцьтанкавай — падставіў бок і аж просіцца, эх!
— Наклікаць бяду на сваю галаву?!
— Сціхніце, героі!..
Штурман паспеў разглядзець, што на танку, старанна ўхутаны плашч-палаткамі, выгодна разлёгся ўвесь гарматны разлік — восем артылерыстаў. Суайчыннікі трымаліся за спецыяльны абруч, і было такое ўражанне, бытта ўсе яны падперазаліся гэтым абручом ды, як на печцы, разлягліся адпачываць — што ж, камарады з вермахта ваяваць любілі з камфортам, пра гэта ўсім вядома. Яшчэ штурман паспеў заўважыць: ад раптоўнага гамавання дубец антэны ніяк не ўстабілізуецца, надульнік у зенітцы зачахлёны новенькім брызента-вым рукавом, адзін з артылерыстаў пад абручом трымае звязаных у вяночак жывых курэй, а фарба на гармаце — свежанькая, яе адценне да болю знаёмае па самалётах.
З верхняга люка высунуўся да палавіны малады афіцэр у шлеме, чорным мундзіры і паклікаў маладзіцу;
— Галё, паненка, брот!
Перапалоханая жанчына яшчэ больш прытуліла да сябе дзіця. Афіцэр крыкнуў уніз, каб вадзіцель выключыў матор. Спытаў ужо ў поўнай цішыні:
— Во іст брот?
Кабета здзівілася:
— Броту німа, паночку! Брот увесь з'елі! Блакада, пан!.. Грэчкі для малога на кашу ў кадушцы наскрабла, во! — паказала пузаты рукаўчык.— А брот увесь — ням-ням!
Читать дальше