17.
Не давала спакою і бабка Насця. Разоў з дзесяць на дзень кабета прыставала са сваёй дробязнай клапатлівасцю. Ён аж занадта прыглядаўся да савецкіх палонных у Германіі і наглядзеўся, як з імі абыходзіліся немкі, аднак гэта яго тады зусім не кранала.
«Чаму мы такія бессардэчныя?!»- толькі цяпер спахапіўся немец.
Гофман багатварыў кожную жанчыну і, бы старажытны рыцар, меў звычку выбіраць сабе даму сэрца ды на яе маліцца.
Зараз на памяць яму прыйшлі нявольніцы, што абслугоўвалі нямецкія сталовыя, гасцініцы, шпіталі. Успомніў іхнія твары — поўныя цярпення, суму, затоенасці. Нават у рухах тых мілавідных славянак (іх расавую прыналежнасць ён беспамылкова вызначаў па носе) прабіваўся нямы плач ды заглушаны крык ад гора, прычыне-нага чужынцамі; думкі іхнія луналі далёка, самі ж яны чагосьці чакалі, чакалі, чакалі...
Нагадаў Гофман і дзяўчат, што жылі побач з ім у лагеры. Спачатку ён шукаў у іх яўрэйскіх рысаў — так было прынята апісваць у газетах палонных — «бальшавіцкіх бандытак»,— якіх «brane Kerlen aus dem Polozoker mütige Jagbkommando»[ 18 18 Бравыя хлопцы з адважнага знішчальнага батальёна, што стаяў у Полацку (ням.)
] пасля допыту вялі на плошчу да шыбеніц. Брахня і гэта: яны таксама — мясцовыя сялянкі.
Ды і наогул, якія тут бандыты? Хіба паўстаць супроць чужынцаў — бандытызм?
Дзе сказана, што жыхары акупаванай тэрыторыі абавязаны паводзіць сябе лаяльна і любіць акупантаў?!
Над чым бы цяпер Гофман ні задумваўся, заўсёды натыкаўся на супярэчлівасць лозунгаў, якімі кіраваліся немцы, бачыў неадпавед-насць афіцыйнай лініі з элементарным пачуццём меры ды разумнага сэнсу.
Мелі рацыю партызаны,— бачыў ён.
Немцы прынеслі народам адно бяду, гора і жахлівы лексікон: «расстраляць, павесіць, дай масла, шнапс!..» Гофман сам з сябе пачаў дзівіцца — чаму, пакуль трапіць у глухі лес беларускі, не нараджаліся ў яго такія думкі?!
Паступова Гофман пачаў разумець: ён — вартая жалю ахвяра адпаведнага выхавання і спрытнай маніпуляцыі прапаганды, якая даводзіла немцаў часамі да таго, што чалавек пачынаў ужо захапляц-ца нават сваім захапленнем, а згодна з яе тлумачэннем тое, што думалі тубыльцы, немцаў не павінна цікавіць. Для зводак у газетах і радыё слова «партызан» стала забароненым — выкрэслена зусім з ужывання, а яму ўбілі ў галаву: «насельніцтва вызваленых ад «крывавых бальшавікоў» вёсак і гарадоў вітае немцаў з энтузіязмам і толькі ў глухіх кутках, гушчарах сям-там валэндаюцца групкі бруд-ных, няголеных і тупых камісараў-абармотаў яўрэйскай нацыяналь-насці». Ужо і паводле Гофмана выходзіла,— тубыльцы не мелі права на звычайную абарону, павінны былі радавацца: атрымалі «новы парадак».
Адным словам, як гаворыць старажытыая мудрасць,— каб спазнаць ісціну, чалавеку трэба хоць раз у жыцці вызваліцца ад засвоеных уяўленняў ды пабудаваць нанова сістэму сваіх поглядаў. Так атрымалася і з палонным.
18.
З кожным днём у Гофмана расла цікаўнаець да незвычайных лесавікоў, павага.
Перад ім пульсавала і шырылася вольніца, аб якой ён чытаў толькі ў кніжках пра казакоў, мушкецёраў ды вольных стралкоў. Тут і намёку не было на тое, каб хто каго—небудзь прыціскаў, не адчувалася абрыдлага яму за вайсковую службу рабалепства ды нізкапаклонства перад начальствам і чынамі, не заўважалася педантызму, фельдфе-бельшчыны, што раз'ядала нямецкую армію. Тут усе паважалі сваіх камандзіраў, елі з аднаго катла, разам спалі ды называлі адзін аднаго па імені, старэйшых — яшчэ і па бацьку, затое ў дзеянні...
О, Гофман наглядзеўся на вольналюбівых хлопцаў і ў баі, калі на лагер наляталі самалёты, а партызаны рассыпаліся хто куды! Бачыў ён, як зашываліся ў балоты пад час блакады. Назіраў, калі разведчыкі ішлі на заданне, аб чым яшчэ будзе гаворка.
Не сто, не трыста чалавек,— цэлая Савецкая армія за дзве сотні кіламетраў ад «Га-Ка-Эль»[ 19 19 Так немцы называюць перадавую (Die Hauptkampflinie)
] - у глыбокім нямецкім тыле, бяспечна жыла, дзейнічала і кпіла сабе з цэлага вермахта, войск СС, люфтвафэ, амтс-камісараў, паліцыі ды жандармерыі з іх «гундбатальёнамі».
Столькі ён лётаў над імі, нічога не заўважаючы. Успомніліся размовы пра партызан Югаславіі, Грэцыі. I там такое? Стала Гофману страшна за Германію.
Практычны немец адразу ацаніў і выпадак з чыгункай Полацк — Ідрыца — Дно. Гэта ж трэба — пад бокам у нямецкай арміі разбурыць сотні мастоў і мосцікаў, развалачы і схаваць тысячы рэек ды шпал, раскапаць палатно на магістралі даўжынёй сто кіламетраў пуці, якая так патрэбна тылавікам вермахта!
Читать дальше