Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты не памятаеш — у католікаў ці праваслаўных перад тым, як забіць труну, накрываюць твар нябожчыку? — абыякава пыталася нейкая жанчына.

— Я адно ведаю, што ў яўрэяў пакойніка кладуць у саван. Найлепш з суровага палатна...

— Ат, яму ўсё роўна!

— А наро-оду сабралася!

— То дзіва! Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны-худачок — толькі попік і дзячок!

— Калі ж цяпер будуць плаціць удаве?

— Эт, бяда не вялікая!

— Чорт яе не возьме, не бойся, заплацяць больш, чым нам з табой...

Данусі гутарка здалася дзікай, і яна пацягнула мяне за рукаў:

— О-ей, які цынізм!

Прывалокся той самы п'яны дзядзька і пачаў дапытваць:

— Чаму граюць, га? Чаму граюць, а не танцуюць?

— Пане, цішэй, тут чалавек памёр! — узмалілася Дануся.

— Хто памёр!

— Пан палкоўнік!

— Будзе другі, падумаеш!

Людзі зарагаталі.

— Вы п'яны! — Дануся прамовіла гэта так, бытта ад яе слоў чалавек меўся зараз жа згарэць ад сораму.

— Хто п'яны? Я-а?.. Та-ак... Я, канечне, п'яны. Ну і няхай сабе!

— Пане пастарунковы, тут хуліган!— паклікаў нехта паліцыянта.

Тым часам дзядзька, дастаючы з-за пазухі бутэльку самагонкі і тыцкаючы папяровым коркам Данусі ў нос, урачыста прадэкламаваў:

Я п-п'ю не панскія ш-шанпаны —
Зямелькі роднай горкі сок,
От!

З'явіўся нарэшце паліцыянт і пад дружны рогат натоўпу дзядзьку павалок.

— Хадзем адсюль, не магу я тут больш! — расплакалася Дануся.

Я суцяшаў, а яна цвярдзіла сваё:

— Я яго ведаю. Яго ўвесь горад ведае! Пан Мечыслаў Станкевіч. Адзінокі стары. Яго дзеда Мураўёў павесіў за паўстанне. Бацька за Польшчу памёр у царскай турме. Жонка памерла ў вайну ад тыфусу. Сам ён — апошні з роду Станкевічаў, у нас бываў не раз, мне гісторыі даваенныя расказваў... Увесь яго род загінуў за Польшчу, за іх, а яны такія няўдзячныя, подлыя, чаму, чаму?.. Ён ляжыць мёртвы, а яны...

— Супакойся!..— Але я адчуваў, што яна па-свойму мае рацыю.— Перастань!.. Выходзіць, і ім трэба класціся ды паміраць?

— Не люблю цябе, і ты такі самы цынік!

— Называй мяне цынік, бляшанік — як хочаш, але ж супакойся, вазьмі сябе ў рукі!..

Нарэшце мы пайшлі.

У Вільні ўжо ювеліры паздымалі з вітрын свае бліскучкі і паха-валі іх у сейфы. Бразгалі жалюзі — крамнікі зачынялі на ноч вокны і дзверы. Служанкі выводзілі на прагулку пакаёвых сабачак. У касцё-лах званілі на вячэрню.

Праходзячы па Антаколі, насупраць касцёла Пятра і Паўла, калі прагучаў першы звон, Дануся застыла і памалілася. Убачыўшы, як яна набожна, на каталіцкі манер — цэлай далонню — хрысціцца, я вылаяўся:

— Вось табе і сагітаваў!

4

Над Вільняй у цэнтры горада стаяў вялізны палац Урублеўскіх. Некаторыя выхадцы з гэтага палаца праславіліся ў народзе.

У 1906 годзе на судовым працэсе адвакат Урублеўскі выступаў з палымянай прамовай у абарону лейтэнанта Шміта.

Іншыя Урублеўскія збіралі грошы для рэвалюцыі... Цяпер жа ў агромністых залах гэтага будынка паны наладзілі выстаўку, прысве-чаную гадавіне вайны з Савецкай Расіяй. Сярод нямногіх наведваль-нікаў выстаўкі быў і я.

У палацы на сценах віселі карты з чорнымі стрэлкамі наступ-лення легіянераў Пілсудскага. На таблічках значыліся лічбы забітых і ўзятых у палон чырвонаармейцаў. Пад шклом іржавела некалькі трафеяў: руская граната «бутэлька з кальцом», тульская вінтоўка, кулямёт «максім»... Віселі фатаграфіі.

Кідаўся ў вочы адзін здымак. Французскі карэспандэнт зняў генерала ў цынічна-фанабэрлівай позе над трупам чырвонаармейца. Генерал, падкруціўшы вусы, узяўшыся ў бокі, зухавата глядзеў у аб'ектыў, а бліскучы яго бот стаяў на грудзях маладога будзёнаўца. У хлапца са штаноў вылезла ніжняя кашуля і плавала ў лужыне.

Генерал не быў Данусін бацька, але я ў ім убачыў Янкоўскага. Ноччу мне нават прыснілася вайна. Страчылі кулямёты, салдаты Янкоўскага ў мяне стралялі, а я ўцякаў скрозь нейкія кусты. Прачнуўся ўвесь спацелы.

З таго дня перад вачыма часта паўставала карціна — фанабэр-лівы генерал з закручанымі вусамі над забітым будзёнаўцам. Мне ра-білася страшна, што я закахаўся ў такога далёкага чалавека. Што я скажу сябрам у вёсцы, як пагляджу ім у вочы?.. I мне ўжо здавалася — каханне прайшло, бо, седзячы побач з ёю, думаў адно пра генерала.

Іншы раз, калі мы бывалі разам, мяне агортвала такая лянота, што, здаецца, і пазяхнуць не хапіла б сілы. Хіба ж гэтак сябе адчуваюць у прысутнасці каханай?

«Так яно і мусіць быць, гэта ж дачка польскага генерала!» — пераконваў я сябе і ўспамінаў, як Дануся хрысцілася ля касцёла, як спачувала нябожчыку легіянеру. На душы рабілася лёгка і свабодна, і я думаў ужо пра тое, як неўзабаве пакіну гэты смярдзючы горад і паеду дадому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x