— Перайшлі яны да адзінічных забойстваў, будуць справу мець з масай, папомняць нас!..— пагразіўся я.
— О-ей, як цікава!..— выслухаўшы мяне, ускрыкнула Дануся.— А можна з табой?
Выпадак ускалыхнуў усю Вільню, а яна нічога не чула?!. Для яе гэта ўсяго сенсацыя, цікавая і рамантычная экскурсія?!.
— I чаго ты зноў надзьмуўся! — прыстала яна ледзь не з плачам.
— Калі ты нейкая...
Яна закрыла мне далонню вусны:
— Янку, я хачу быць такой, якой ты мяне хочаш бачыць! Ну, як найлепшай! I буду, паглядзіш!..
Сіла пераканання ў яе голасе і позірку зноў мяне абяззброілі, і мы памірыліся.
Тады яна даверыла мне свае таямніцы.
Бацька яе — камандзір дывізіі — з зімы стаяў на нямецкай граніцы ля Пазнані.
Маці яе была чэшка і памерла, калі дачка мела ўсяго два гады. Генерал узяў за жонку старую дзеўку, пані Вацлаву. Другая жонка дала зарок не мець сваіх дзяцей, каб яны не перашкаджалі выхаванню малой падчарыцы.
Даведаўшыся пра зарок пані Вацлавы, Дануся, каб аддзячыць, дала слова выйсці замуж толькі за таго, каго выбера мачаха. I тая выбрала.
— Многа разоў яна гаварыла пра Любецкага,— расказвала Дануся,— але я ўсё прапускала міма вушэй, пакуль не паехалі ў Закапанэ на міжнароднае спаборніцтва на лыжах. Туды з'ехалася знаць з цэлага свету. Пасля спаборніцтву быў баль. Памяшканне напоўнілі славутасці. Дзеці Радзівілаў, Сапегі, Ротшыльдаў, Крупа... Мужчыны — у чорных фраках, дамы — у дэкальтэ, з брыльянтамі ў прычосках і на шыях... Любецкі стаў да мяне заляцацца, а я саромелася ісці з ім танцаваць. Князь пакрыўдзіўся і выйшаў на двор. Там стаялі фурманы з фаэтонамі. Браніслаў сунуў вазніцы жмут грошай і загадаў распрагаць каня. Тады сеў вярхом і накіраваўся ў залу. Музыка змоўкла, узняўся гвалт, пары сталі ціснуцца да сцен... Браніслаў хапіў мяне за талію, падняў на каня і паехаў па зале, дзе танцавалі... Яшчэ і там, дзе былі накрытыя сталы... Нават не выклі-калі паліцыю. Любецкі заплаціў за папсуты паркет, пабіты посуд, паламаную мэблю... Мне тады сталі ўсе зайздросціць, называць князёўнай, і гэта мне вельмі падабалася.
8
Апоўначы Дануся вышмыгнула праз акно, і мы накіраваліся ў горад.
Ля парку я пакінуў яе на тратуары, а сам пайшоў да кампаніі.
Студэнты ў прыватнай друкарні нарыхтавалі некалькі тысяч пракламацый, якія пагражалі забойцам і заклікалі жыхароў Вільні вы-ходзіць заўтра на пахаванне. Гэтыя лістоўкі трэба было параскідаць па горадзе.
У парку знаходзіўся і Суткус. Было сорамна глядзець яму ў вочы: Альбінас нічога не ведаў пра нашы адносіны з Данутай. Цяпер ён адразу здагадаецца, чаго некалі я цягнуў яго да шынка «Баторыя»...
— Рэвальвер з табой? — сустрэў мяне пытаннем Яцковіч, які і тут кіраваў усёй справай.
Я расказаў пра Данусю.
— Знайшоў час на амуры!.. А ручаешся за яе?
— Вядома...— разгубіўся я да рэшты.
I тут я ўлавіў дакорлівы позірк Вольгі. Яна стаяла збоку і прыслу-хоўвалася. Мяне разабрала злосць. А ў чым я вінаваты? Сама апавядала мне турэмную гісторыю!..
Спалоханая Дануся спаткала мяне пытаннем:
— О-ей, Янку, я за цябе так баюся! За такія штучкі не трапіш у турму?
Трывожна-насцярожаны настрой студэнтаў перадаўся ўжо і мне, пытанне паненкі раззлавала да рэшты. Я схапіў Данусю за руку, пацягнуў:
— Хадзем!
О зменлівы жыццёвы шлях чалавека! Ці мог я спадзявацца паўгода назад, што тая самая генеральская дачка, з-за якой я аблі-ваўся потам на рынгу і дзёўб каменні ў музеі, стане для мяне цяжарам?!
— Ну, баксёр, не забывай, мы — у тваіх руках! — аб'явіў Яцкевіч, калі я падышоў зноў.— На твае кулакі і на тваю гармату ўся наша надзея!
Я нічога не адказаў: мой настрой сапсаваўся. Баючыся спаткац-ца вачыма з Суткусам, я пабег наперад, подла пакінуўшы Данусю. На шчасце, яе адразу падхапіла Вольга.
9
З парку мы накіраваліся ўверх па галоўнай магістралі — вуліцы Міцкевіча. Некалькі чалавек з Суткусам на чале падаліся ў бок Віліі, дзе жылі сем'і афіцэраў. Я пасмялеў ды пачаў шукаць вачыма Данусю. Паненка з Вольгай, абняўшыся, крочылі дружна і пра нешта гутарылі. «Аб чым яны гавораць?» — зацікавіла мяне.
Памалу група меншала. Парэшце засталіся толькі паненкі, за імі я і Яцкевіч. Мы трымалі пад пахамі пакецікі. Была гадзіна ночы. На залітай яркім святлом вуліцы — ні душы.
— Тут,—шапнуў студэнт, пераводзячы дых, калі мы дайшлі да сквера, і сыкнуў на дзяўчат, каб спыніліся.— Высыпай ты свае, каб рукі былі свабодныя, а на Лукішскім пляцы я выкіну свае!
— Ты ачмурэў? — абурыўся я, адгадаўшы задуму студэнта.
Читать дальше