Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб пакахаць чалавека, адных позіркаў мала. Трэба счапіцца ха-рактарамі, імкненнямі. Дануся мяне прывабіла не толькі абаяльнасцю і крамлівасцю цела пісанай прыгажуні полькі.

Учынкамі людзей таго свету, з якога я паходзіў, кіравалі штодзённыя клопаты пра кавалак хлеба, ім была вядома адна работа — мускульная.

У нашых сем'ях ласкі і чуласці саромеліся.

Казкі апавядалі дзецям толькі для таго, каб малыя засыпалі або не плакалі: інакш які сэнс траціць час па глупствы?

На кветкі звярталі ўвагу толькі маладыя, і то паміж работай.

Вырасце ля хаты дрэва, яго маглі ссекчы, бытта цень прыносіць у хату сырасць: яшчэ грыб паесць сцены!..

Цётка магла пражыць свой век і не пабываць у суседняй вёсцы.

Паедуць, бывала, два дзядзькі на цэлыя суткі да млына. Аднаму жонка дасць торбачку з ежай. Ён есць пры сябру, з якім праходзіла яго жыццё, і ў дзядзькі не з'явіцца нават думкі падзяліцца кавалкам хлеба, а сябар за гэта і не пакрыўдзіцца.

I жаніліся ў нас па-свойму. Хлопцу нявесту падбіралі ў залеж-насці ад колькасці кароў, якасці воза — пасагу маладой!

Канечне, было і каханне, а як жа!

Недалёка ад маёй вёскі ля дарогі ляжыць і да сённяшняга дня крушня каменняў. Яшчэ нядаўна, бывала, калі ішлі жанчыны ў лес па ягады, старыя з прыполу вымалі каменні і шпурлялі ў горбу. Некалі адна дзяўчына з нашай вёскі не вытрымала, што яе хлапца ажанілі з другой, і ўтапілася.

— Звар'яцела! — сказалі адны.

— Гэта яе д'ябал збіў з тропу! — казалі другія.

Бедную поп нават не дазволіў пахаваць на вясковых могілках. Закапалі яе ў чыстым полі ля дарогі, і аж да 19З9 года нашы жанчыны ў яе магілку з пагардай і праклёнам шпурлялі каменнямі!

Толькі ў апошыі час людзі маёй вёскі пачалі адчуваць, што недзе ёсць яшчэ іншы свет, ім невядомы. Мне здалося, што Дануся якраз з таго свету. I мяне туды пацягнула, як расліну да сонца!

Я быў тады малады і, як кожны малады, шукаў вакол сябе штосьці лепшае: людзей, сацыяльны ўклад...

Яшчэ трэба сказаць і пра іншае.

Мы спаткаліся ў такім узросце і ў такую пару, калі гатовы былі закахацца ў чалавека, які адпавядаў нашым патрабаванням: я — ёй, яна — мне. Як толькі зарадзілася глыбокае пачуццё ў аднаго, у сілу сваіх таямнічых законаў яно вызвала такое ж самае пачуццё і ў другога. Няважна, што мы паходзілі з розных асяроддзяў і гэта рабіла нашае збліжэнне нелагічным. Хіба ў каханні заўсёды пануе логіка?

Раздзед трэці

1

Пасля Данусінага прызнання я хадзіў прыбіты, сам не свой.

— Янэк! — пазвала аднойчы мяне паненка з гары, калі я браў у калодзежы ваду.— Ідзі да нас.

Я праглынуў камок крыўды.

— Хадзем, ну, не злуйся!— збегшы ўніз, пацягнула яна за рукаў...

Гордасць мая некуды знікла, і я пакорна пайшоў за ёй.

— Мая калежанка Бэта! — адрэкамендавала яна мне Залкіндаву дачку.

Ад нечаканасці я не ведаў, як сябе паводзіць. А паненка не давала апамятацца. Яна зняла з пляча лейку і загадала:

— Ану, стань побач з Бэтай, я вас здыму!

— Бэтачка, на, здымі мяне з панам Янкам! Я яго навяла, толькі націсні спуск.

Дануся стала побач са мной. Дзяўчына нас шчоўкнула і вярнула апарат. Усё адбылося на працягу лічаных секунд.

— А цяпер на, раздушы!— працягнула мне жменю валоскіх арэхаў.

Дануся хацела пахваліцца, які я дужы. Мне было няёмка, я ўпіраўся.

— Сцісні, сцісні! — дамагалася яна настойліва, паклаўшы мне на далонь арэхі і загінаючы пальцы ў кулак.

Я паслухаўся, і арэхі луснулі з сухім трэскам.

— Бачыш? — пераможна зірнула яна на Бэту. Дзяўчына працягвала вывучаць мяне разумнымі карымі вачанятамі — такімі прыгожымі і выразнымі, якія бываюць толькі ў яўрэек.

— Пане Браніславе, сюды! — закрычала Дануся. Я зірнуў уніз. Там ішоў Любецкі.

Стаяла такая цяплынь, што хацелася разуцца, скінуць з сябе кашулю, а князь быў у новым цёмным касцюме, накрухмаленай кашулі і пад гальштукам. Крочыў ён павольна, як чалавек, які ў святочны дзень выйшаў прайсціся.

— А, сэрвус! — убачыў ён нас.

Яго яшчэ не хапала.

На ўзроўні маіх ног паказаліся бліскучыя залысіны, шыя і плечы.

— Дзень добры, панно Дануто! Дзень добры, панно Бэто!— час-та дыхаючы, праказаў Любецкі.— Го, панно Данка з фотаапаратам? Выдатна!

— А ў мяне плёнка скончылася! — пераможна, нібы з радасцю паведаміла яна.

— Шкада...— апёкся Браніслаў.

Толькі цяпер ён убачыў мяне і разгубіўся.

— Пан Янэк, знаёмцеся!

— Знаёмы...— прамямліў вечны студэнт з дурнаватай усмешкай.

— Вы ўжо знаёмы? — зрабіла вялікія вочы Дануся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x