Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не могучы справіцца сама, маці ўпрасіла суседку, каб тая хоць добра гулёну вылаяла.

Сёння раніцой суседка ёй заікнулася, а Ванда:

«Заткнісь, падла, і ты, бо як садану, то рассыплешся і костак тваіх не збяруць! Хочаш ведаць праўду? То слухай! Толькі збярыся з духам, бо шчэ памрэш! Ну, гатовая слухаць?.. Але, тры дні я піла, ела, весялілася ды жыла з трыма хлопцамі! Не адразу з усімі, а кожную ноч — з іншым, уцяміла? Хоць жыццё спазнала! А ты, старая пачва-ра? Дзень і ноч з той самай порхаўкай цягнеш лямку — гнілым, бяззубым, смярдзючым скнарам і недалэнгам! Ён жа нават і не памыецца, покуль ты не папрэш у лазню! Затое жывеш з венчаным у касцёле — мужам! Законным! Ах, ах, як табе прыемна, праўда? Люкс, куды там! Ксёндз цябе пахваліць за гэта ка вячэрніх няшпорах[ 32 32 Вячэрняе маленне ў касцёле. ], шчэ і руку пацалаваць дасць! Валасатую!.. Што ж, падабаецца табе гэтак цьміць, то сабе і жыві! А да мяне не прыставай, маралістка чортава, хопіць таго, што ў школе я вас столькі цярпела і пасля год цэлы вашыя пропаведзі слухала! А цяпер сама ведаю, як сябе паводзіць, нічыёй парады не патрабую!»

Бабуля ад страху амярцвела.

Яна яшчэ і зараз сядзела каля Лаўрэна як спаралізаваная. Па выразу твару пажылой і па тым, як разгублена плямкала бяззубым ротам — акурат бы качаня, якое толькі што вылупілася з яйка,— нельга было разабраць: перажывала з-за таго, што маладзіца яе абразіла, ці разважала — а мо і праўду гулёна сказала. Чалавек яе і на самай справе такі знямоглы, недалэнгаваты — страх нават узглянуць на яго. Не надта і разумны. Не раз і не два на яе руку падымаў. А што яна магла зрабіць? Быў маладым здаровы — як бугай, што не па ім, дык і — у зубы! Яшчэ такому абармоту шлюбавала вернай быць — з-за яго, паганца, свету божага не бачыла і ні аднаго дзіцяці нармальна не магла нарадзіць! Дый «садануць» Ванда можа — гэтай верці-хвостцы нічога не каштуе. Ты скажы, як хутка перарадзілася. Калі зацяжэрыла, суседка пачала яе сарамаціць, чаму сябе дапусціла да такога стану, і Ванда з плачам апраўдвалася: «Цётачка, я не ведала, што так атрымаецца! Эдзік гаварыў, калі рабіць гэта стоячы, то нічога не будзе!» А праз паўтара года так спаганілася — прыскам да вачэй скача.

Пачакаўшы, каб пажылая кабеціна з дзіцём адышла далей, не то суцяшаючы, не то спачуваючы, не то папярэджваючы, сяброўка аб'явіла напарніцы:

У гэтай маладой заразы і брацец, школьнік, не лепшы. З такімі шмэндрыкамі, бы сам, злавіў нядаўна бобіка, звязаў яму ногі і спаліў на грудочку ля балота за жалезным вакзалам. Жыўем спаліў, ці вы можаце даць веры, ці вы ўвогуле чулі пра такое?! Цікава, бачыце, надта гіцлю было глядзець, як жывое мэнчыцца, як корчыцца ад агню і скавыча.— Яна цяжка ўздыхнула: — Ай, чаго будзем патрабаваць ад брата і сястры — бацька ў іх горкі п'яніца! Мінулай зімой жонка пакінула фуфайку на хвіліну дома. Яе Іван апрануў, каб ісці чагосьці на двор. Усадзіў руку ў кішэню, а там — пяць рублёў. Зараз жа забулдыга мэнтнуў у піўную ды прапіў. Лімця вярнулася з падворка, палезла ў фуфайку па грошы, каб сына паслаць у магазін, а там — пуста. Вачам сваім не паверыла — пагрэбала, пагрэбала ў кішэні, пад адзенне заглянула, пад крэслы, туды-сюды, а гуляка адразу: «Што ты ветру ў полі шукаеш! Сашка, відаць, бандыт, падчысціў цябе, жонка, твой Сашка! Ён на гэта здаатны!»

— На роднага сына так?! — ажывілася бяззубая.

— На ўласнае дзіця, ага! Дальбо, сваімі вушамі чула! Маці адразу за венік ды — свянціць таго Сашку! Але хлопец нават не скрывіўся. Бо прызвычаіўся да такой жызні — сам даўно стаў такім. I ўсё, мілая, было гэта на маіх вачах. Дальбух, праўда!

— А ты?

— А я як вады ў рот набрала! Каб стары п'яніца не здзяліў мяне чым: што для такога чалавек? Ён жа — звер! Ён жа — матку сваю родную прапіў бы! Потым ужо шапнула беднай Лімці, хто ў яе няшчасную пяцёрку звэндзіў!

— Бо-ожа, ці ж так мо-ожна!..

— Можна не можна, а так выходзіць! Паглядзела б ты, што ў іх дома робіцца! Голае памяшканне! Парэзаны стол, ложак з трантамі і дзве ці тры крывыя табурэткі. Адна ці дзве лыжкі на сям'ю! Нават лямпачка без абажура ўгары!

— То дзіва! П'яніцы рэшатам грошы мераюць, а праспяцца — і рэшато не маюць за што купіць!

— Та-ак яно, кане-ечне. Бедная, бедная Лімця. Бабы на хвіліну змоўклі.

Цяпер толькі ў пад'ездзе чулася ўжо размова маладзіц. Лаўрэнава суседка з-за дзвярэй зычным голасам некаму аб'яўляла:

— А на што мне гэты клопат? Хіба я дурная, каб нервы сабе псаваць? Нервовыя клеткі потым не аднаўляюцца!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x