Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

К абеду прыехалі з Саколкі следчыя, а з Крынак прымчалі на веласіпедах паліцыянты.

Чыноўнікі адразу знайшлі яловы круглячок са слядамі засохлай крыві на сучках — каровы, калі іх пастушкі выганялі на пашу, насцярожана цягнулі да яго пысы, прынюхваліся, трывожна мычалі — ледзьве хлопчыкі быдла адагналі.

Неўзабаве знайшлася і цётка, якая падсказала, у каго Юзік выпіваў і як хваліўся, што пойдзе вырываць бараду саперніку.

«Святыя дзявіцы» расказалі следчым пра сварку паміж Тэкляй ды мужам.

Праз пару гадзін следства знайшлі і сведкаў забойства — прарок доўга не мог даць рады маладому целу і прамэнчыўся з ім, покуль завалок у яму.

Адным словам, Альяша пад вечар арыштавалі і прывялі да солтыса. Тоўсты камендант крынкаўскага пастарунка, сам пан Клявітар, паднёс да рук старога панікеліраваныя кайданы. Ён з прафесіянальным шыкам шчаўкнуў аўтаматычнымі зашчаў-камі, ды з усмешкай на пуцалаватым з ружовымі шчочкамі твары, пераможна і з цынізмам у голасе прароку аб'явіў:

— Ну, стара псяюхо, бачыш? I мядзведзю кальцо ў губу ўдзяюць! Развітвайся! Кланяйся нізка ўсім апошні раз, прасі прабачэння, бо сюды ніколі табе больш не вярнуцца! Пахаваюць на казённы кошт цябе пад нумарам на турэмных могілках!

Пануры дзядзька толькі моўчкі пераступаў з нагі на нагу, а на шэрым і зморшчаным ілбе выступілі кропелькі поту.

Гэтым часам пад солтысаву хату, нібы пасля земле-трасення, усё збягаліся і збягаліся людзі. Супроць Курзавага плота стаялі дзве фурманкі. Людзі яшчэ не ўжыліся ў здарэнне, усё для іх было як сон. Не даючы веры сваім вачам, яны анямела глядзелі, як закаванага ў бліскучыя ланцужкі, з такім жа бліскучым замочкам, Клімовіча падсаджваюць два паліцыянты на пярэдні воз, а паабапал арыштанта ўладкоўваюцца цывільныя чыноўнікі з Саколкі. Усё было так нечакана, што людзі не ведалі — шкадаваць ім чалавека ці абурацца.

Здалёк ад усіх тырчала здранцвелая Тэкля.

— О! нясуць! — з жахам пракацілася праз натоўп.

Стараючыся ступаць у ногу і абмінаць лужы, чатыры грыбоўшчынскія мужыкі валаклі на конскай гуньцы цела. Цьмяныя вочы саламянага ўдаўца нерухома глядзелі ў неба. На мёртвым аскале маладых зубоў навекі застыла ўсмешка, бытта Юзік перад смерцю ўбачыў нешта вясёлае ды з тым і заснуў навекі.

Насільшчыкаў суправаджалі паліцыянты — чатыры пародзістыя палякі з Мазоўша. Маладыя інтэлігентныя мужчыны твары мелі паголеныя да сінявы, на аколышах фуражак з вялізнымі туліямі чыстым серабром бялелі нумары і бляшкі, якімі былі акантаваны казыркі, а раменныя пасачкі паліцыянты мелі апушчаныя пад бараду. Падуладных нецярпліва чакаў камендант пастарунка.

Мужыкі павалаклі ношу да фурманкі. Коні пастрыглі, пастрыглі вушамі, пахрапелі і, насцярожаныя, замерлі.

— Кідай — э-эп! — закамандаваў солтыс. Пачуўся глухі стук акасцянелага цела аб драбіну.

Толькі цяпер усхліпнулі бабы.

— Банадык, сена пад галаву пакладзі, а то звісае!— прыкрываючы цела гунькай, з цвярозай абыякавасцю да смерці кінуў суседу Аўхімюкоў Валодзька.

— Ат, цяпер яму ўсё роўна — ці паднятая, ці звісае! — буркнуў Чарнецкі, аднак прыпадняў за валасы Юзікаву галаву і жмут саломы падсунуў.

— Шлюс!.. Панове, паехалі! — загадаў Клявітар сваім паліцыянтам, закінуў карабін на плечы ды пакрочыў да веласіпеда. Гэтак жа закінулі сваю зброю яго падуладныя і паслухмяна пайшлі разбірань веласіпеды.

Апосталы і «трэція свяшчэннікі» ад разгубленасці пахаваліся. Падводы на выгане за вёскай перапынілі валыняне ды мясцовыя багамолкі. Паліцыянты падскочылі выручаць сваіх фурманаў.

— Прэч, прэ-эч! — з церпялівай ветлівасцю на тварах адціскалі яны коламі машын людзей.

— На, бяры лепш мяне, цацаліст ты! — поўзала на каленях, падстаўляла сухія грудзі ды рвала на сабе кофту цётка Піліпіха.— Руку падняў на божаго чалавека, антыхрыст!.. Высмаліць табе маланка слепакі нахабныя, чакай, бальшавік ты няверны, і ўвесь твой род здохне, калі не адступіш, калі святого чалавека не выпусціш!

— Псяюхо, будзеш блытацца тут яшчэ? — зазлаваў Клявітар.

Ён лёгка, бытта кацяня, занёс бабку за кювет, паклаў на мурог. Не паспеў камендант вярнуцца, бабка ўжо перапаўзла роў і апынулася зноў ля яго ботаў.

Апамяталася, на выгане дагнала іх і Тэкля. Маладзіца была ўжо апранутая як у дарогу, трымала клумачак. Тэкля бухнула на калені, палезла да каменданта, абхапіла яго ногі, пачала з плачом прасіць Клявітара:

— Па-ане, гэто ж я-а ва ўсім вінаватая!.. З-за мя-не-е, нягодніцы, усё гэто выйшло!.. Арыштуйце мяне-е разам!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x