Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так ест, ваша экселенцыя!

— Але ж і характар!.. Самародак!.. Не перашкаджаць гэтаму дзікаму зубру, панове, дань яму развярнуцца! Калі б такога прарока на Крэсах Усходніх не было — яго варта было б выдумаць нам з вамі!.. Няхай бушуе!.. Няхай робіць што хоча!.. А цяпер — з богам!

3

Ваявода са старостам, кажуць, проста са сталіцы прыкацілі ў Саколку ды ўзяліся дзейнічадь.

Неўзабаве да трупярні заехала вайсковая машына. Захутанае ў мешкавіну цела беднага Юзіка сышчыкі з тайнай паліцыі заладавалі ў зялёны кузаў ды некуды павезлі.

Абодва следчыя, якія вялі справу, атрымалі накіраванне на работу ў іншыя паветы.

Перавялі ў Ялоўку і начальніка крынкаўскага пастарунка, тоўстага пана Клявітара.

Паліцыя атрымала загад — арыштоўваць тых, хто хоць словам абразіць Альяша, і панскія служкі прыступілі да справы.

На ўсялякі выпадак ваявода са старостам адправіліся шчэ да солтыса ў Грыбоўшчыну, каб прыгледзецца на месцы, ці не можна дапамагчы прароку ў чым-небудзь яшчэ.

У свой час царкву прарок перадаў на баланс крынкаўскаму протаіерэю, айцу Савічу. Толькі Альяш нездарма быў селянінам. З-за горкага вопыту многіх пакаленняў і ў ім сядзеў адвечны мужыцкі страх перад кожным падпісаным дакументам. А ўжо тая папера, па якой ён, перад пастрыжэннем у манахі, непрадбачліва надрапаў сваё прозвішча і ўручыў бацюшку Савічу, не давала яму спакою.

Калі ў нядзелю яго вартаўнік дакладваў, што едзе нейкі свяшчэннік служыць літургію, Клімовіч насцярожана пытаўся ў свайго Фэлюся Станкевіча:

— А з якого боку?

— З Вострава, айцец Альяш! Прарок адразу рабіўся адважным.

— О-о, Якаў падлізвацца прэцца?.. Зноў жарабца гэтаго прэ сюды?.. Пакажы яму фігу — самі службу адправім! На святыя мігды,— скажы яму,— што бываюць нігды, купіць мо мяне!

Затое калі бацюшка ехаў з Крынак, Альяш ключ пакорна з халявы вымаў.

— На, адкрывай! Савіч хай покуль што служыць. Мо дакумент выдзяру ў яго як-небудзь, не трэ клявіць гэтаго кудлатаго. Калі папера будзе ў мяне, хай пацалуе тады дзесь!..

Вярнуўшыся з Саколкі, начальнікі зараз жа выклікалі павятовага суддзю:

— Акт перадачы грыбоўшчынскай царквы ліквідаваць! Паперку Клімовічу вярнуць!

— На якой падставе маю гэта зрабіць, пане ваявода, пане староста? — узмаліўся абаронца Феміды.

— Знайсці закон! I зрабіць усё на працягу двух дзён! Справа дзяржаўнай важнасці!

— Так ест, пане ваявода, будзе выканана!..

— I перадаць пракурору — для ўспакаення грамадскасці завесці ўгалоўную справу на Чарнецкую за самагон! Яна галоўны вінавайца гэтага забойства — падбухторшчыца!..

— Так ест!..

4

Забіраць Альяша з турмы пайшоў былы легіянер Пілсудскага — сам староста Вайцяховіч.

Двухметровага росту, энергічны пан гэты ледзь з прыкрытай гідлівасцю і затоенай цікавасцю павёў старога са скудлачанай барадой абедаць. Па Саколцы нібы хто мільгануў вялізным люстэркам, і з-за алавяных хмар на секунду выглянула сонца, заблішчалі шматлікія лужыны, але стары нічога не заўважаў. Цягнучы знямоглымі нагамі пудовыя боты з камякамі мокрай гразі, дзядзька Альяш не выбіраў дарогі, пакорна плёўся побач са старостам у панскі дом.

З далікатным профілем і загадкавай усмешкай, надуша-ная і напудраная ды з прычоскай а-ля Грэта Гарбо пані старосціха чакала іх з хваляваннем. Прыслугу сваю яна ледзь не заганяла, бо славутага госця збіралася частаваць па ўсіх правілах свецкага этыкету, таму выставіла на стол усе свае тонкія сервізы, хрусталь ды расклала серабро. Яна нават новага гродзенскага архірэя так не спатыкала.

— Пані Леакадзія! — прадставіў старосціху Вайцяховіч.— Знаёмцеся!.. А ото наш герой — пачцівы пан Эльяш!

— Вельмі мне прыемна! — з мілай прыхільнасцю заявіла гаспадыня.

Вясковы дзед на свецкую львіцу нават не падняў галавы.

У прыхожай віселі галовы ласёў з разлапістымі рагамі і кабаноў з ікламі. Пад сцяной кленчылі ды з забабонным страхам білі госцю паклоны дзве беларускія дзеўкі. Маленькая балоначка з сярэбраным аброжкам какетліва цяўкнула два разы ды белым клубочкам пакацілася Альяшу пад ногі.

Дзядзька Клімовіч служанкам пакланіўся таксама, нават дазволіў ім пацалаваць руку, а любіміцу пані Леакадзіі стукнуў ботам, і белая сучка ўцякла на кухню.

Пасля кароткага замяшання староста паказаў, куды ісці.

— Прошэ, пане Клімовіч, прошэ бардзо!..

Дзед прагрукатаў у гасціную, прысеў на ўскрай абабітага квяцістым шоўкам крэсла. Апусціўся ён з такой насцярожана-сцю, нібы баяўся забрудзіцца, бытта шоўк заражаны быў каростай, і стаў азірацца, куды прымасціць шапку. Дзядзька Альяш намерыўся пакласці яе на паркет, але перадумаў і апусціў сабе на калені.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x