Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ы-ых, знайшла кім палохаць!

Рэгіс пачуў, як Тэкля бразнула дззярыма і грымнула дручком, падпіраючы іх.

6

Пакінуўшы гасцініцу, Юзік у Банадыка Чарнецкага выпіў і павыхваляўся:

— Пачуеце, цётко Банадычыха, як ваш Альяш пішчаць будзе ў маіх руках!.. Чырвоная смала з носа ў яго пацячэ-э!.. Сам у турму сяду, але ён — папомніць мяне!

Старога Чарнецкага якраз не было. Жанчына перапалоха-лася, што замнога прадала госцю гарэлкі.

— Ой, Ёзічак, золатцо, мо не варто збыткаваць так са старого чалавека! Лепш па-харошаму ты мо яго папрасі! Дабром усё на свеце можно зрабіць!

— Што там на дварэ? — Юзік выглянуў у акно.— Халера, цёмно як — дасць хто ў морду, і не будзеш ведаць, з кім сварыцца нават!.. Гэто добро!.. Не-е, цётка Банадычыха, Тэклі мне ён так не аддасць! Ого, дурань такую аддаваць!.. Яна — гаспадарлівая ў мяне, скупая на грошы, і работа ў яе руках аж гарыць!.. Але я яму па адной валасінцы бараду выскубаю, тады і глянуць на маю бабу не пасыкнецца!.. Пачакайце адно, я ж яму, старому лычу!..

Раз'юшыўшы сябе гэтак, саламяны ўдавец выйшаў на дождж ды стаіўся ў цемры каля дрэва.

Прарок меў звычку хадзіць адзін.

Юзік дачакаўся, калі Альяш вяртаўся з царквы, і пазнаў яго па белай барадзе. Спачатку і праўда ён загаварыў да дзядзькі па-харошаму, папрасіў адпусціць Тэклю. Для старога спатканне было такім нечаканым, што ён не выдаў з сябе ні гуку.

— Адпусці яе, кажу!.. Забярусо ў Супрасльскі манастыр і любую, якую хочаш, ікону табе за Тэклю прывалаку, чуеш?

Стары хацеў яго абмінуць, Юзік грудзьмі загарадзіў дарогу.

— Або грошай збяру, колькі скажаш! — балбатаў спраўны на язык саламяны ўдавец.— Слухай, дзед, ты ж — любіш іх!.. Кажуць, і па гумнах трымаеш, і ў сасонніку, і ля царквы закапваеш! Сколькі табе — збанок, каструлю?.. Дальбо, збяру, адно адпусці яе!..

Ці з-за таго, што маладзіца была яму дарагой, ці з-за звычайнай упартасці, Альяш усё маўчаў.

— Нашто табе, старому чалавеку, маладая? — ціснуў яго да плота Юзік.— I слухай: калі ты верыш сапраўды ў бога, то ён цябе на тым свеце па галоўцы не пагладзіць, будзь пэўны, гэто вядомо кожнаму!.. На самае дно ў кацёл са смалой чэрці цябе запіхнуць!..

Ад таго, што Альяш быў такі стары,— ніякі не сапернік, што ўсё маўчаў, ад бадзёрасці, якую яму дала Банадычысіна самагонка, Юзік стаў бяспечны ды яшчэ больш гаваркі.

— Але ж і ты сам ні ў чорта, ні ў госпада бога не верыш, толькі дурных баб ашукваеш!.. Хітры святоша!.. Не верыш, прызнавайса!

Ён хапіў старога за бараду ды пачаў валтузіць то ўлева, то ўправа.

— Прызнавайса, нас тут ніхто не чуе!

— Пусці, гіцлю! — нарэшце азваўся прарок.

Альяш упёрся плячыма ў штыкеціны, адарваў Юзікаву руку, адпіхнуў яго каленам і віскнуў:

— Ідзі адгэтуль, цацаліст ты!

— А-а, то па-харошаму не здаешса?!

Юзік палез біцца.

Маладзейшаму на паўтара пакалення мужчыне не цяжка было падмяць пад сябе друзлага Клімовіча, пакласці ў лужу ды сесці на яго вярхом. Але далей хлопцу не пашанцавала.

Распластаны ўжо на спіне Альяш распачліва вывалак з-за халявы кілаграмовы ключыска і так стукнуў Юзіка ў скронь, што аглушыў.

Узняўшыся на ногі, прыткі Альяш прыйшоў у лютасць.

Нобач ляжалі нечыя дровы. Прарок хапіў ёмкі яловы круглячок і доўга хвастаў Юзіка па галаве.

Адкінуўшы кругляк, задыханы Альяш павалокся быў ужо дамоў, але адумаўся і з паўдарогі вярнуўся.

З вялікай цяжкасцю абвялае цела, якое яшчэ хрыпела, нібы качаў хто дзіравы кавальскі мех, Клімовіч завалок пад цэркаўку, сунуў у яму, адкуль бралі святы пясочак, і старанна ношу закапаў рукамі.

Аддыхнуўшы крыху, Альяш прыслухаўся. У яме панавала мёртвая цішыня. На вёсцы перабрэхваліся сабакі...

Альяш спаласнуў у лужыне рукі, на ўсялякі выпадак памыў царкоўны ключ, сунуў яго зноў за халяву і патэпаў дахаты, дзе яго чакала вельмі ўстрывожаная Тэкля.

— А чаго гэты гіцаль лез?! — плаксіва, бытта апраўдваючыся, бытта просячы ў Тэклі прабачэння, надломленым і глухім голасам азваўся стары першым.

Тэклю кранула дрэннае прадчуванне.

— Не, не гэто!.. Не можа бы-ыць, Ілья Лаўрэнцьевіч?! — прашаптала жанчына з жахам.

— Праз цябе, суку, такі грэх прымаю на душу!..— пачуўшы яе ўніжаны голас, выбухнуў ён і замітусіўся па хаце.— Заб'ю, паскуда!.. На калені!.. Д'ябал паслаў цябе на маю галаву, паблытаў!..

Раптам стары абяссілена ўпаў на лаву і заплакаў.

7

Альяш хоць і выбіраў мясціну, але не прадбачыў, што святога месца не прызнавалі сабакі.

Грыбоўшчынскія Бобікі і Рэксы за доўгую ноч Юзікава цела адкапалі. Людзі раніцой убачылі нежывога і ў паніцы пабеглі заяўляць солтысу. Курза Сцяпан упаў вярхом на каня ды памчаў у гміну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x