Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нейкі чалавек хацеў памянуць дзве душы, не хапіла яму, мабыць, грошай, і ўзяў свечку адну. Толькі ўсявышні справядлівы, дзе ж ты яго ашукаеш!..

— Дыхайце!.. Квітнейце сабе!.. Радуйцеса!..— прашаптала яна набожна.

З жаласці да новых кволых агеньчыкаў, з замілаваннем да сябе, што яна гэткая чулая ды справядлівая і ўсё разумее, у цёткі выступілі слёзы.

Праз некалькі секунд Хімка слухала апостала зноў.

— Такім чынам, калі суш паказалася? — замацоўваў Давідзюк свой урок.

— Ужэ на трэці дзень! — разам з іншымі прашаптала і наша цётка.

— Правільно! — падбадзёрыў прапаведнік.— Шчэ ні ў паветры, ні ў вадзе не было жывых істот, а суш у гэты дзень пачала выдаваць з сябе цуды. З грубай, шэрай, з зярністай, як шрот, зямлі, са звычайнага пяску, са жвіру і скал стала вылазіць дзіва — расліны!.. З ілу, з гліны пачало выпіраць, праз каменні сталі прабівацца на свет божы далікатныя кветачкі! Сталі расці, буяць рознаго сорту травы і збажына...

— Ляксандар, Лякса-андар, ты ж не спяшы! — запыніў прапаведніка шчыра зацікаўлены Ломнік.— А праўду гавораць, што вады на зямлі болей?

У зале закрычалі на Ломніка з абурэннем — бытта на хулігана, які сказаў глупства. Аднак галоўны апостал ад свайго не адступіў і вінавата пацвердзіў:

— Гэта — праўда, брацця і сёстры. Вады — дзве трэці, а сушы — толькі адна.

Стары Майсак надта ўзрадаваўся, што надарыўся выпадак і яму ўставіць слова:

— О! Калісь мы з Ляксандрам егдзілі ў Канаду пілаваць лес, то цэлых два тыдні плылі караблём да той Амерыкі, памятаеш, Волесь?.. Вада аж абрыдла нам!.. I салё-оная, салё-оная, у рот не ўзяць!.. Яе нават на кухню карабельную не бяруць! Для ежы возяць з сабой у сталёвых засеках з сушы!.. Мутнаватая, жалезам смярдзіць, а — што зробіш, марская шчэ горш!

— А ў вайну з японцам нас пад Мукдэн перлі морам тыдняў з пяць! — закрычаў з цемры другі дзед.— Ужэ і верыць перасталі, што да берага калі-небудзь прыб'емса! Толькі ляжалі ў трумах ды маліліса — пра вайну нават забылі думаць!

— Во, во! — падхапіў Давідзюк.— А чаму на зямлі так много вады?.. От тут, браты мае, і праяўляецца бязмерная мудрасць тварца. Акіяны і моры служаць жыллём для вялізнай колькасці вадзяных пачвар — розных кітоў, рыбаў, ракаў і русалак. Разам з гэтым служаць і запасовым вадасховішчам для палівання і арашэння зямлі. Ведаеце, як расліны любяць ваду, як много ссуць яе сваімі карэнцамі! Бытто тую кроў па жылах гарачых, ганяюць вадкасць па ўсяму ствалу, па галінках і лісточках і набіраюццо сілы!..

— О-о, вада сілу мае! Без яе жыць нічого не можа, гэто — факт! — пацвердзіў Майсак.

— А соль? — убіўся ў размову нейкі плянтавец.— Паспрабуй паеш несалёнае — і ты не работнік! Ад яе расце ўсё як файно, калі пасыпаць па полі, і ні адзін чарвяк не завядзецца, муха не сядзе ў мясе!.. А пастаў кубак з вадой на стол, насып у яе солі жменю са снегам, памяшай — кубак да стала прымерзне!

— I соль, вядомо, сілу мае, але колькі яе? — разважыў Давідзюк.— Людзі бяруць соль як лякарство, ісцінно вам кажу! Без вады ж не могуць пітацца расліны, а нас абкружае аграмадная колькасць раслін і раслінак, кустоў ды кусцікаў, дрэў вялікіх, сярэдніх і маленькіх...

Валыняне ледзь сябе стрымлівалі ад абурэння. Ход іхніх разважанняў прыкладна быў такі: калі нейкі лысы здыхля гэтак цікава гаворыць, як жа тады гаварыў бы сам прарок, як прыемна было б слухаць яго? Чаму гэты нахабнік не дае слова Альяшу, што гэта робіцца?!

Да ўкраінцаў не было нікому справы.

— Вясной на капусту не напасешса яе! — дапамаглі Давідзюку свае багамолы.— А што ўжэ Студзянскі лес патрабуе, а палі, а выган?!.

— Хай гаворыць апостал Ляксандар, не перабіваймо, мы не на кірмашы!..

— Нічого, нічого, шчэ паспею, выскажусо і я! — памяркоўна заявіў галоўны Альяшоў прапаведнік, пазіраючы паверх акуляраў у залу.— Мне трэбо, каб вы добро зразумелі.

Бывалы дзядзька Аляксандр, які скалясіў паўсвета і так не змог вырвацца з рэлігійных догмаў і міфаў, усё больш даваў волі сваёй фантазіі.

— Уявіце сабе, брацця і сёстры, адкуль жа яе можно было бы ўзяць у такой колькасці нязмернай, калі б не было акіянаў, мораў, азёр ды рэчак?.. Дзякуючы гэтым вадасховішчам зямелька наша з багатай сваёй сямейкай раслін не ведае пяпер недахопу ў вадзіцы. З акіянаў, з мораў і з другіх умясцілішч кожны божы дзень узнімаюццо вялізныя іспарэнні і воблакамі плывуць, плывуць і плывуць над зямлёй ды дажджаць на ёй або ніспадаюць росамі ды прыносядь піццё кожнай травінцы, кветачцы, дрэву, якія самі не могуць хадзіць да калодзежа...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x