Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тэкля зыркнула спадылба на Альяша, здагадалася, што ён хоча рабіць, упала на калені ды стрымала дыханне.

— Аднак, грашы-ыла з імі? — абуяны злоснай рашучасцю Альяш зняў з коліка вяровачныя лейцы.

— Было-о! — з надрывам заенчыла Тэкля і закрыла вочы рукамі.— Ну, лупі, лупі, чаго стаіш?! Толькі не шкадуй, мо-оцно, з усяе сі-ілы ўдар, каб бале-ело!

На яе мяккія плечы са свістам апусціліся лейцы. — Га-ах!..

— Не чую, мацней!.. — з нездаволенай нецярплівасцю, з прагным да шаленства жаданнем растравіць сваё гора і захліснуцца ў ім падагнала яна Альяша і ўжо нават адважна адняла ад вачэй рукі.

— Хло-опчык у мяне нарадзіўсо! — са страшным крыкам аб'явіла яна.

— Э-эк!..— крэрнуў зноў стары.

— О-ох, запякло, о-от запякло-о!..— дзіка пазлараднічала сама з сябе маладзіца.— О-ох, так табе, нягодніцы, і трэбо! Такі здаро-овенькі малы!..

— Га-ах!..

Далей Альяш з усяе сілы дзяжыў па спіне яе лейцамі, а Тэкля не то звар'яцелым, не то адчайным крыкам, поўным болю і радасці, спавядалася:

— Ён забраў малое, калі шчэ не магла хадзіць!.. О! забалело, забалело, до-обро забалело!.. Занёс яго ў Ласясянку ды ўтапіў, бы кацяня!.. О-ох, я гэтаго, дальбох, вартая!.. Занёс, а мне загадаў маўчаць!.. О! добро мне так, нягоднуй!

Прарок вяроўкі апусціў.

— Прыйшоў гарадавы, пытае — твой?.. А я не прызнала-са!.. Да роднага сына не прызналаса!.. Ну, лупі!..

Не ўпершыню было Альяшу караць так блудніц, і ён сам не разумеў, што сёння з ім адбываецца. Ці ў яго руках раптам не стала сілы, ці ў жанчыны гора было гэтак вялікае, што Тэклю не бралі і лейцы... Чамусьці лупцаваць яе больш ужо не мог.

— Ну, бі мяне, чаго перастаў?! — стукаючы то кулаком, то лбом у гліняную падлогу, енчыла, прасіла, патрабавала яна.— Больш не хочаш? — спыталася з расчараваннем.

Альяш маўчаў.

— Не хочаш і ты-ы, гы-гы-гы-гы-ы!.. I ты не хочаш пэцкаць аб мяне ру-укі!.. Тады ратуй мяне, грэшную, хоць малітвай, хай бог даруе мне ві-іны!.. Ты святы, ты можаш!.. Ты с л о в о такое ведаеш, яно табе богам данае!.. Ой-ой-ой, недарэзаная я, падпілаваная ракіта, вішня з падсечанымі карэнцамі, як мне цяпер жы-ыці, ох-ха-ха-ха-а!..— зайшлася яна плачам і расцягнулася знямоглая перад старым.

— З распутнікамі б...?! Дзіця роднае, сука, загубіла?! Не біць — закінуць табе на шыю пастронак трэбо і задушыць — і то будзе мало!

Альяш ужо выкінуць маладзіцы не мог.

Касціў ён яе толькі так, для парадку, а ў самай справе адчуваў, што гэтага скандалу ён як бы чакаў ад смерці жонкі — з прагнасцю і жаданнем.

Дзядзька нерашуча патаптаўся, адкінуў лейцы, штурхнуў маладзіцу нагой і кінуў:

— Цэлую ноч будзеш маліцца во тутака, сатана дзіявальс-кая! I каб не дакраналася ні да чаго ў маёй хаце, паскуда паршывая, бо ты е нячыстая!.. Бачыш ты яе, ложак мне паслала ўжэ, у жонкі набіваецца!..

Альяш пайшоў да іконастаса зноў.

— Нічога, вытрываю і гэто сатанінскае наваджэнне, бачыў не такіх!..

Ужо разумеючы, што атрымала перамогу, з падлогі жаласліва папрасіла Тэкля:

— Не праганяй мяне, святы чалавек, мне зусім няма куды падацца, не гані з хаты сваёй!

— На кухні ля цабэрка будзеш спаць!

— Нават у сабачай будзе жыці стану, ценню хадзіціму, калі загадаеш,— мо вымалю ў госпада ратунак!..

...Хімка з меляшкоўкай вярталіся з царквы позна. У Альяшовай халупіне стаяў крык і енк, што аж дзінькалі шыбы.

— Ох, як разышоўсо наш гаспада-ар!..— стаіўшыся, прашаптала меляшкоўка з гордасцю ад таго, што і яна належыць да кампаніі прарока. Пачуццё супольнасці было ёй вядома не з-за выгады. Так прастытуткі прывязваюцца да сваіх сутынёраў, хоць тыя з іх здзекаваюцца і не лічаць за людзей.

— Гэто добро, хай пакрычыць, пакрычыць на яе, ха-ай! — разважыла наша цётка Хімка.— Калі я расказала Альяшу пра свой грэх, ён і мяне так бэсціў. Ой жа бэ-эсціў, няхай бог крые-ратуе! Затое так, дальбо, добро было мне пасля...

— А-га-га-га-а!..— даляцела з-за акна.

Жанчыны сталі прагна лавіць енк і жальбу маладзіцы. Паспрабавалі і самі ўсплакнуць ды адпаведна сябе настроіць, каб паспытаць гаючую асалоду растрывожанага болю.

Хімка шапнула:

— О! Б'е ўжэ яе!..

— Ага, лупцуе!.. — як бы з зайздрасцю пацвердзіла маладая меляшкоўка.

Праз хвіліну Сахарышына пляменніца ўздыхнула і з гонарам пахвалілася:

— I я яго прасіла, каб пабіў, расказаўшы пра свой блуд. То як пачаў мяне свянціць той самай вяроўкай, як пачаў!.. — з вясёлым ажыўленнем і пахвальбой успомніла яна,— аж потам пераняло і слязьмі гэтаксамо зайшласа! Затое забыласа адразу пра мінулае, хоць і залечувала пісягі на целе доўга. Бы рагі, крывавыя, паплылі па мне праз усю спіну і бакі!.. О-о, сілу ён мае, паспытала яе і я, паспыта-ала!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x