Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопцы заржалі зноў.

— Бібліі, Бібліі амаль дарам! — зводдаль лямантаваў гандляр.— Сатана дрыжыць ад страху, убачыўшы, што «святое пісанне» танна так прадаю!..

На маладых наляцеў другі гандляр. Бязногі паляк трымаў на кіёчку сандалі і, трасучы пустой калашынай з кульцёй да калена, прадэкламаваў:

— Ludzie, ludzie, nie stójcie, tylko buty kupujcie, kto jeden raz spróbował, ten od razu dwa kupował. Jak na kołku powiesicie, 10 latek przenosicie!

Аўтаіранічная рэклама інваліда прыйшлася ўсім да сэрца.

— Пан, а дарам даеш? — спыталіся хлопцы.

Już ten umarł dawno, kto dawał za darmo!

Побач гарланіў фокуснік:

— Amerykańska gra, za dolara — dwa! Ja mam ręce, imi kręcę. Ty masz gały żeby patrzały. Kto ma oczy z korka, ten dopłaca z worka. Śpiesz, bracie, bo jutro nie będzie!

А ля плота ў патайным куточку прымасцілася бабка Цярэніха — плянтаўская знахарка (калі ўсе лічылі, што нашага Валодзьку пакусаў шалёны сабака, ездзіла да яе «выпісваць хлеб» брату на лячэнне, вазіла ёй сала і мама).

Паралізаваная ніжэй пояса, абкладзеная цёплымі хусткамі, з сівымі вусікамі бабка пад плотам давала дзеўцы параду. Да знахаркі выстраілася чарга. Накрыўшы кліентку квяцістай шаляноўкай, Цярэніха пявуча свірчала па-кніжнаму маладой на вуха:

— Насі пры сабе мясо жарабяці — высушанае ў гаршку новум і ў пячы паліраванум, з якой толькі што хлеб вынялі! Да каго ні прыкладзеш — кахаць будзе! Добро мець пры сабе валасінкі з хваста воўчаго або пагрызеныя мурашкамі косці жабы. Толькі — правы бок, памятай, бо ад левага цябе любіць не будзе!.. I глядзі, дзетка, не дай засвяціць месяцу сваю кашульку!..

— Што вы, цё-отачку, хібо я дурная, сама не ведаю! — ад хвалявання дзеўка ўся аж дрыжала.— Як сонцо заходзіць, бялізну забіраем дамоў, мама мяне так і пруць за ёй!

З натоўпу, што запрудзіў шчыльна цвінтар, выскачылі дзве сястры Несцяровіч з Гаркавіч і ўпалі пад плот. Яны, знямоглыя, абнялі штыкеціны і калаціліся, нібы ад плачу.

— Будзе вам, ну! — прыбегшы за імі, пачала лупцаваць дзяўчат па плячах старэйшая сястра.— Сціхніце, Люба, Зінка, ну! Смешачкі сабе тут знайшлі!

Пару мінут таму назад гаркавічанкі ўшчаміліся ў самую гушчу багамолак. Чакалі ўсе прарока. Бывалая беластоцкая служанка, старэйшая з сясцёр — Жэнька — заўважыла сваім:

— Калісь у Ерусаліме ішоў Хрыстос да храма, убачыў гандляроў, узяў пугу і прапёр іх, а першасвяшчэннікам заявіў: «Богу патрэбны добрыя справы і помыслы, а не грошы!» А колькі тут сабраласо розных гандляроў, але іх штосьці не праганяе ніхто!

— Бо заўсёды прадаюць там, дзе фэст! — адрэзала ёй нейкая бабка.

Толькі Жэнька прыдумала, што ёй адказаць, ды натоўп закатлаваў і раздаўся ў бакі. Да царквы крочыў сам Альяш. Бліжэйшыя бабкі ўжо хапалі за полы яго шэрага зіпуна, падалі на калені ды вішчалі, як вар'яткі.

Нахмураны стары з усяе сілы адбіваўся і шпарка сунуў у бок гаркавічанак.

Калі прарок падышоў бліжэй, Люба з жахам убачыла, што ў яго расхрыстана шырынка.

— Геня, Геня, унь, глядзі! — тузанула дзяўчына сястру за рукаў.

Убачыла непарадак ужо і Зінка.

— Ой, нават зрэбныя кальсоны відаць, хі-хі-хі-хі!..— пырснула і яна.

На дзяўчат варожа глянулі бабкі. Малодшых сясцёр, як на тое, агарнуў ужо такі прыступ весялосці, што яны мусілі выбірацца з натоўпу.

— Бабы: «Спасі нас, Альяшку, блаславі, грошы прымі ў мяне ў ахвяру, Ілья!..» — ікаючы, скрозь спазму, выдаўлівала з сябе ўжо Люба, павісшы на штыкеціне.

Зіна падтаквала:

— А ён: «Богаві маліса, а не мне!.. Кухана лепш дзецям купі ў Крынках за гэтыя грошы!..» — а ў самого... як у п'янаго чысто!.. Прарок, пхі-хі-хі-хі!

Толькі Жэня супакоіла сясцёр, толькі паралізаваная Цярэніха намерылася накрыць цвяцістай хусткай наступную кліентку, як нечакана джыганула, асляпіла ўсіх белая пры дзённым святле маланка ды серабрыстай заблытанай зігзагай асвятліла набрынялы вадой фіялетавы абвал хмары і касую сцяну шкляных нітак дажджу.

— А-ей, змокнем!..

Не паспелі адзвінець яшчэ ўстрывожаныя жаночыя галасы, а на зямлю ўжо, як выбух, пругка сыпанулі буйныя ды іскрыстыя на сонцы кроплі.

Чарга да знахаркі ўмэнт разляцелася. Дзяўчаты з перабольшанай панікай кінуліся хлопцам пад пінжакі.

Не саромеючыся цяпер людзей, хлопцы ціскалі дзевак і ў абдымку з імі бытта беглі хавацца ад цёплага, як чай, і шчодрага дажджу. Дзяўчаты прыпаднімалі падолы, бліскалі мокрымі каленямі, а іхнія звонкія галасы вёску напоўнілі віскам, дзікай маладой радасцю і захапленнем. Над усім гэтым кірмашом зіхацелі на ўсё неба падвойныя дугі вясёлак.

— Мам, мам, глянь туды, залатыя стужкі выпалі з неба! — казаў пад ліпай нейкі малы, дзе прымасціліся сёстры Несцяровіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x