Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О-о, мае тато з мамай, памятаю, як пачнуць расказ-ваць, як файно калісь бывало, як пачну-уць, то я аж не веру! — успомніла Хімка.

— Усе мы былі крыху недавяркамі. Шкада, не вернеш ужэ таго часу!

— Жонаў-міраносіцаў склікае Альяш да сябе! — аб'явіла Сахарыха.— Мая пляменніна Ліза з Меляшкоў — тая, што мужык за блуд з хаты прагнаў, ужэ адправіласа з гайнаўскімі бабамі да яго! Учора заходзіла з клумкамі адпачыць...

— Каму можно — грэх не пайсці да такого дзела!

Хімка задумалася.

— То і мне мо падацца ў тыя міраносіцы?.. Усё роўно я тут адная, як той пень...

Бабкі падхапілі:

— Маеш рэхт, Хімачко!

— Дальбо, сам Ісус Хрыстос падае табе руку, каб з гора выбавіць!..

— Але ці спраўлюсо я, ці прыме бог маю ахвяру?!

— Правер! Не прыме — толькі бяды той! Вернешса, і годзе, нічого ж не прападзе твайго!

— Па табе тут хто плакаць, думаеш, стане або ты надто брату ці брацісе патрэбная? Адзінокая, бы тая зязюля, кукуеш з дня ў дзень!

— Ой, куку-ую, ой, мне тру-удно часам, бо-ожа ты мой!— заплакала яна.

— То і слёз дарэмно не лі!

— Ідзі, ідзі, не раздумвай, шчэ і святой станеш!

Хімка ўздыхнула ды пачала выцірацца.

2

Памалу ашаламляючая вестка пра грыбоўшчынскі цуд агарнула вёкі, як лясны пажар. I не мела значэння, што навокал знаходзіліся людзі, якія ведалі падрабязна, як узнікла царква і што ў ёй за прарок: абяздоленым хочацца ўспрымаць толькі тое, што прагнуць іхнія нешчаслівыя душы.

Наша Хімка пачала рыхтавацца ў паход пасля таго, як прысніўся ёй прарочы сон.

— Ах, сніцца мне, бабы,— апавядала яна раніцой,— бытта я сяджу за сталом у мамы і трымаю пяро, а перада мною во так — сшытак ляжыць. I хтось мне гаворыць з-за спіны:

«Пішы, пішы сабе, але глядзі, не азірайса!..»

Я памачыла пяро, толькі хацела паднесці яго да паперы, ды чарніло — кап! На чыстую старонку! Вядомо, як перастала хадзіць у школу, так трыццаць пяць гадоў не трымала ручкі!.. I я, бы маленькая, нагнуласа ды каплю — лізь! Цяпер перад сабой бачу ў люстэрку, што мой язык — чо-орны, чорны, бы тарфяніско!..

— Ох і на кепскае ж гэто, Хімачко, мусі, прысніласо табе!— паспачувала ёй Агата.

Цётка Кірыліха падхапіла:

— Што цябе чакае, бедную?!

— Але вы ўслухайцеса, услухайцеса, што шчэ будзе!.. Тады хтось той з-за спіны кажа:

«Пішы!»

А я яму адказваю:

«Дай мне новы сшытак, бо гэты мокры!»

Бачу, ён мне падае цераз плячо раскрыты сшытак другі, а мой язык ужэ пабялеў — нібы на ім чарніла і не было!.. I я во пішу сабе і не азіраюсо. Тое штось напісала на левай старонцы, а правая, а пра-авая, гляньце, у мяне белая. Кажу:

«Скончыла, але шчэ толькі месца чыстаго, што рабіць?»

А голас той:

«Ты цяпер добро сама падумай. Толькі не спяшы!»

Прачынаюсо, і, ведаеце, бабы, мяне раптам бы пчала ўджаліла, так асяніла здагадка. Узірайцеса! Запісаная папера — сорак тры гады маго жыцця, усе мае беды і мэнкі. Клякса — мой цяжкі грэх, кінутыя на чужбіне дзеці. Чыстая старонка — другая палавіна жызьні!.. Бог здымае з мяне грэх — ачысціў язык, наказвае ісці да Альяша і пачынаць там жызню наново!

Бабам адняло мову.

— I мне адразу стало так лёгко-лёгко на душы,— ужо па-маладому свецячы вачыма, апавядала ім Хімка далей,— бы пасля споведзі бывало да замужжа адно. I я раптам падумала і сабе сказала — го-оспадзі, які ясі на святым небе, раз ты гэтак адкрыў мне ва сне вочы, цяпер буду вернай вавек!.. Пайду, на каленях папаўзу, на жываце павалакусо да тае Грыбоўшчыны, стану і я таксамо жаной-міраносіцай, амант!

Пару дзён назад бабы раілі самі Хімцы ісці да Альяша, а цяпер іх агарнуў забабонны страх.

Жанчыны павохкалі над сяброўкай, бытта над страчаным чалавекам, ды разышліся па хатах, каб расказваць мужыкам пра дзіва. Але цётку гэта ўжо не надта абыходзіла — яна занялася зборамі.

Хімка з глінянай місы зачарпнула жменю солі ды пацерла свае жоўтыя, нібы выразаныя з бручкі, шырокія лапатачкі-зубы. Затым цётка памыла ў дзвюх водах галаву, не спяшаю-чыся расчасала валасы, пашмаравала іх маслам, спляла косы і старанна адпрасавала белую хусцінку з карункамі.

Тады Хімка патрымала ногі ў цёплай вадзе, пашкрэбала пяткі і доўга мылася ў балейцы.

Нацягнуўшы свой лепшы андарак, Хімка нарыхтавала торбачку з ежай, склала цёплую хустку, пералічыла свае грошы, завязала іх у вузялок ды загадала нам з Валодзькам:

— Хлопцы, бяжыце па скрыжаванне дарог пад Дубава і ўзірайцеса. Калі зноў будуць ісці ў Грыбоўшчыну чужыя людзі, тымпэндам мяне клічце!

Сама ўпала на калені перад іконай, кінула сабе тры пальцы ўрачыста на лоб, прыклала да жывата, а ўжо кулаком прыпячатала адно плячо, другое ды пачала чытаць акафіст з малітоўніка:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x