Чорт яго не браў, ведае сваю справу!
Ве-едае! — згадзіліся іншыя.
Сашка, а ты паэму пра гэто трахні!
Маленькі чалавечак раптам уставіўся ў перакладзіну пад шыфер-ныя навесы, дзе ў млявай закаханасці буркаталі шчаслівыя ад цеплы-ні і сытасці галубы, рытмічна паперабіраў вуснамі, паківаў у такт галавой, аб'явіў:
Атрафіруечча і яна! Трэ толькі, Ляшчук, пачакаць, каб ва мне ішкра божая добра ражгарэлаша.
Во, во, пачакай, а іскра разгарыцца і — зрабі гэта!
Жраблю...
Як кожны мужчьша, і Верабей мог бы даўно завесці сям'ю, мець дзяцей і нават унукаў, калі б не яго хвароба — пісанне гэтых самых «паэм». Выдумляў іх чалавек усё жыццё. Спачатку бэсціў у іх паноў, памешчыкаў і фабрыкантаў.
Напрыклад:
У Друскенікі паны
Ехалі лячыцца,
Бо багатымі былі,
Маглі расплаціцца.
Заадно рыфмаваў і быт:
Сонца ўсходзіць і заходзіць,
Ноч бярэ сваё,
Ты ж мне свеціш дні і ночы,
Сонейка маё!
На палітычным гарызонце ў трыццатыя гады з'явіліся чорныя сілы, і ён адразу абрынуўся на іх:
Параход наш ідзе
Міма прыстані,
Будзем рыбу карміць
Мы фашыстамі!..
Варта было занемагчы Пілсудскаму, адгукнуўся паэт і на гэтую падзею:
Пан Пілсудскі светам чмуціў,
Свае доўгі вусы круціў!
Круціў, круціў, перастаў,
Бо хваробу ў бок дастаў!
А настала вайна — бэсціў гітлераўцаў, бобікаў, перабежчыкаў і прадажнікаў.
Пасля вайны вершы Аляксандар пачаў выдумляць кожнаму, хто яго толькі прасіў.
Напрыклад, у прыгараднай вёсачцы ўпарціўся дзядзька і не ўступаў у калгас, учэпіста трымаючыся свайго надзелу. Калгаснікам гэты аднаасобнік быў надта невыгодным, яго надзел трэба было ўсім аб'язджаць, а куры пляжылі калгасныя пасевы, таму старшыня звярнуўся да паэта за падмогай. Адразу атрымаў твор:
Іван Кот, Іван Кот,
Гаспадар я добры!
Мам два коты да работы
I дзве мышы дойных!
Верабей выдумваў такія творы для насценных газет, вяселляў, хрэсьбін, дзён нараджэння, юбілеяў. З вялікай ахвотай ды з радасным уздымам браў заказ і ў чалавека, калі таму спатрэбілася хлёсткая байка пра суседа.
Вераб'ёвы вершы рэдка даходзілі да раённай газеты нават, бо ўсе гэтаксама былі няўклюдныя, шурпатыя ды просталінейныя, але ж некаторым людзям падабаліся, іх нават хвалілі, чаго аўтару было дастаткова.
Намаганні на тое, чаго нельга з'есці, апрануць на сябе ці перавесці на грошы, Лаўрэн даўно прызвычаіўся лічыць нягоднай для мужчыны тратай часу, хоць у маладосці быў зусім не такім. Але цяпер, не ведаючы, куды сябе дзяваць, ужо і ён з нецярпеннем і нават з якімсьці хваляваннем чакаў кожны раз гэтую балаболку. Седзячы зараз з Лешчуком на адной лаўцы, шчыра ўжо радаваўся, як Верабей іх тут забаўляе.
2
Да Лешчука чаплялася суседка па кватэры. Кабета цяпер зусім злягла. Злапомны пенсіянер яшчэ мінулы раз упрасіў паэта скласці на сваю мучыцельку вершык.
Паверым, будзе паэма і пра Палонку,— пахваліў ён зараз Вераб'я авансам ды напомніў: — А ты ж ка маю цытру сачыніў нарэшце што-небудзь?
Сябар, мабыць, пытання чакаў, бо адразу вывалак з-за пазухі пакамечаны вучнёўскі сшытак.
Гатова! Шлухай:
Баба кінула штарога,
Паляцела прошта ў рай.
Ляшчук даведаўша ды богу
Як не крыкне — Уцяка-ай!
На лаўках адны пасмяяліся, а іншыя, бытта смакуючы эпіграму, задумаліся. Толькі сам аўтар творам яшчэ заставаўся незадаволены. Памеркаваўшы, нешта прабумболіў сабе пад нос ды пакруціў так і гэтак галавой:
Не, Ляшчук. Гэты варыянт мне не падабаечча. Не гучыць на шлых. Калі дома атрафіраваў, то ждаваўша — нішто, а цяпер бачу — не, не тое. Штошці ў ім трэба... Яго крыху, ты ведаеш, трэ... Пачакай, мажліва, падыдзе другі варыянт. О, гэты! Пашлухай.
Баба кінула штарога,
Паляцела прошта ў рай.
Ляшчук знайшоў на небе бога
Ды як крыкне: «Го-ошпадзі, уцяка-ай!»
Цяпер адусюль пачулася адабрэнне:
О, ужэ лепш!
Ну-у, зараз складней, адразу відаць!
Кропнуў па бабе, так кро-опнуў!
Верабей выдраў са сшытка лісток, падаў Ляшчуку:
То — трымай і ведай нашых!
Велькае табе, Санька, дзякуй за гэто! Шчэ дзісь ёй прачытаю, заразе,— хай цешыцца!
Ты прасіў, і я атрафіраваў!
Малайчына за гэта, я ж і кажу! Але паслухай, Аляксандар! У суботу мой унук жэніцца! Файны такі хлапец і разумны надто — у аркестры рэстараннай калгаса «Прагрэс» робіць — у саміх Верцяліш-ках! Туды — сам ведаеш, быле каго не возьмуць, на гэта там — ого як строга! А ён во — трапіў! Бо галавасты, скажу табе, о-ох, башкавіты! Нават у барабан і тыя свае талеркі б'е і то ў ноты глядзіць, ці дасі ты такому цуду веры? Яй-богу! На такое, напэўна, і Вішпінгаў сын быў няздольны! Э, не-е, куды таму лодыру — толькі на матацыклетцы сваёй ганяў! Дак трэ, Санька, каб і ўнуку штосьці файнае змарозіў, а?
Читать дальше