А ўзяць Навасёлкі?
На палях той вёсачкі ўздоўж Нёмана горбяцца тысячы курганоў. Доўга ў іх капаліся вучоныя — з Гродна, Мінска, з Ленінграда і Мас-квы, а Лаўрзн, будучы яшчэ хлопчыкам, бегаў да іх на заробкі. Ад касцей там не знайшлі і следу — ні пад адным капцом. Бо іх там і не магло быць. У надта даўнія часы, калі людзі яшчэ не ведалі ні цэркваў, ні касцёлаў, гэтыя курганы насыпалі ў памяць тых, хто з князем адправіўся далёка на вайну і не вярнуўся жывым. I во — прайшло мо тысячу гадоў, а то і болей, а памяць, адзначаная гэтак аб іх, існуе і зараз...
«Чаму ж цяпер так адносяцца да пахавання. легкадумна? — устрывожыўся не на жарты Лаўрэк.— Маладыя ж павінны ведаць, што іх таксама не абміне гэтая цырымонія! Няўжо не хочуць пасля ся-бе пакінуць памяці? Відаць — не. Бо толькі калі падумаеш, што нічога пасля цябе не застаецца, станеш рабіць, што захочаш, і паводзіць сябе — як захочацца. Таму іншыя, мабыць, цяпер і любяць казаць — «лаві момант!».
Але куды, скажы ты, глядзіць самае галоўнае начальство? Яно ж, напэўно, разумнейшае за таго гіцляватаго дырэктара, які Рэксу руку падаваў?!.»
4
Па лаўках раптам пракацілася ажыўленне.
Во-о, нарэшце, прыйшоў і ё-он!
З'яві-іўса!
А то сумота заела!
Пра смерці ды пахаванні заладзілі!
Затое цяпер — пойдуць ціятры, адно трымайса!
Зно-оў што-небудзь скажа!..
Пад навесам з'явіўся маленькі і жылісты стары халасцяк — Аляк-сандар Верабей. Пры буржуазнай Польшчы ён за «Грамаду» сядзеў у гродзенскай турме. На вайне два разы яго паранілі; спачатку Аляк-сандар партызаніў, потым служыў у дзеючай арміі. З такім мінулым іншы ветэран, напэўна, не вылазіў бы з прэзідыумаў, а Вераб'я ведалі толькі тут, пад навесам. Але чалавеку, як ні дзіўна, было дастаткова і таго.
Волесю пераваліла за семдзесят, а яго яшчэ, мабыць, ніхто ні разу не назваў дзядзькам альбо — па імені і па бацьку. Няёмка было нават падумаць, каб так звяртацца да гэтага чалавека.
Да гэтай пары ён сабе пенсіі нават не сабраўся аформіць. На ўскраіне горада каля самай рэчкі меў уласны домік з агародам. Усе лічылі, што з гарода свайго Аляксандар і жыве, бо ніхто са старых з-пад навеса ніколі дома ў яго не бываў.
На самай справе Вераб'ёў агарод даўно зарос дзёрнам і крапівой. Хатка згніла ды перакасілася, ні адныя дзверы ў ёй шчыльна не зачыняліся. Шыбы былі складзены з кавалачкаў старога і мутнага шкла, а падлогі не відаць было ад шматгадовага бруду, бо Верабей не меў звычаю ні яе мыць, ні падмятаць.
Існаваў чалавек па прынцыпу — сёння абедаю, заўтра — не ведаю. Кармілі яго сердабольныя суседкі ды сваякі.
Затое дзівак меў душу артыста. Аніяк жыць не мог без аўдыторыі і ля мтсіўных лавак пад навесам з'яўляўся дзень у дзень.
Шалют, мальчыкі! Шалют, паненкі! Шалют, дамачкі! — паві-таўся хлапечым галаском, шэрыя вочкі яго радасна засвяціліся, а твар расплыўся ад усмешкі дабрадзея, які абсалютна ўпэўнены, што яго тут надта чакаюць ды будуць усе яму вельмі рады.
Чулі, што выдарылаша ў Палонкаўшкай багадзельні? — адразу ўзяўся выкладваць навіну. Ніжняя сківіца ў Вераб'я ад нараджэння заходзіла за верхнюю, утвараючы шчыліну, таму мова яго была шапялявай і камічнай — бытта каго дражніў.
Сваёй навіной Верабей людзей на лаўках насцярожыў і нават — Лаўрэна. У Палонцы памяшчаўся дом для састарэлых. Там вельмі проста мог апынуцца кожны з прысутных ды трапіць пад гэтае самае выдарэнне.
Няўжо нічога не чулі? — прыкідваўся Аляксандар здзіўленым, не злазячы з балючага мазаля.
Зноў яму адказала трывожнае маўчанне. Толькі з-пад ілбоў глядзелі на яго дзесяткі пар вельмі насцярожаных вачэй.
Пра жыццё ў тым доме Лаўрэн таксама больш-менш ведаў. Са сваім брыгадзірам ехаў аднойчы ён у Масты. Новы начальнік быў з тых людскіх хлопцаў, хто нядаўна скончыў інстытут ды з'явіўся зноў на сяле, каб аддаць спаўна землякам сваё ўменне. Ехалі сабе і гутарылі пра буракаводак, якія атруціліся. Брыгадзір сябе касціў — як гэта ён тады правароніў і баб не пракантраляваў, з-за чаго яны і паперліся на поле, калі і блізка да яго нельга было набліжацца. Апавядаў, як яго цягалі ў міліцыю. Як вёў допыт следчы. Як пагражаў пракурор турмой, а ён ужо да яе рыхтаваўся і меркаваў з жонкай, што будзе яна рабіць з дзецьмі...
Раптам на палявой дарожцы іхнюю машыну спыніў дзед — у самаробнай шапцы міліцыянера, з пашытай са старой халявы ды павешанай цераз плячо пузатай сумкай, набітай старымі газетамі. У руцэ дзед трымаў выструганы з ляшчынавага кіёчка і запэцканы запнай бытта бы жэзл гаішніка.
Читать дальше