Не збярэ-эш, гэто пра-аўда!— уздыхнуўшы, хтосьці падтрымаў старую ў капелюшы.
— Кінь ты малоць, бабо, быле-што!— вызверыўся на худую мужчына, што сядзеў да яе спіной на другой лаўцы і збіраўся да ўнука на вяселле ў Верцялішкі.— На вёсцы сколькі хочаш было такіх, што ўсе запаведзі твае на зубок памяталі, малітвы перад сняданнем, абедам, вячэрай, сном бумболілі, усе пасты пасцілі, да касцёла кожную нядзелю, кожнае большае і меншае свята бегалі, ксяндзу ручку цалавалі, а бацькоў сваіх дубасілі! Ы-ы-ых, як мэнчылі іх некаторыя! У каморы якой-небудзь трымалі ды шчэ голадам марылі, каб акалеў стары хутчэй!
Суседзі дружна пацвердзілі:
— О-о, колькі было выпадкаў!
Ха, у кожнай вёсцы табе пра такое паведаюць!
Усяк было, дальбо, усяляк! — падтрымала Лізіна памочніца.— Ну, ну, і пахавалі яе?
Ліза ажывілася:
Гэто шчэ не ўсё-о! Вы адно паслухайце, што выдарыласа далей! Значыць, дачок праперла. Малым зноў карціць убіцца ў хату, але маці не падпускала іх нават да дзвярэй — калдавала і калдавала над пакойніцай!
Пярсцёнак здымаючы!
Ага, мо і пярсцёнак той... Ці апранала так марудно, не ўмеючы,— ужэ і не ведаю. Праходзіць многа часу, тады ўжэ рабочыя тую труну з целам вывалаклі на вуліцу, адкрылі борт і — шух у машыну!
Суседка зноў пракаменціравала:
Хіба ж яны цяпер мёртвага ўважаць?
Як па камандзе на гэты раз падхапілі ўсе:
Ніколі на свеце!
А ні-ігдачкі!
Ого, чаго захацела!
Ша, людзі, хай адна гаворыць! Ну, і што?
А што? Збегліса з усяго падворка дзеці. Сёстры смокчуць тыя апельсіны ды кажуць: «Ага, а наша баба Люба памерла ўжэ, і нам цэлы дзень урокаў вучыць не трэ!», «Ага, сёння гуляць нам да самаго вечара можно!..»
Хваляцца так! —дапамагла Зося сяброўцы з бародаўкай.
Хваляцца!
Лаўрэн сумна паківаў галавой ды нечакана для самога сябе ўставіў таксама:
Ат, чаго ад малых хацець, іх — як настроіш, бы тую мандаліну!
Бытта ён дагэтуль не згаджаўся, з усіх бакоў на Лаўрэна абрынуліся:
Але ж — куды глядзяць бацькі-і?!
Што з такіх дачок вырасце, калі ўжэ змалку не прывіць ім пашаны да канчыны чалавека наогул, а тут — родная баба?!
I куды мы до-ойдзем так?!
Лаўрэн заставаўся пры сваёй думцы. Заахвочаны — намерыўся яшчэ штосьці дадаць, але Ліза прыязна кіўнула яму галавой і загаварыла далей сама:
Малыя хваляцца, а няўжэ! Ніякай сцежачкі з яловых лапак, вядомо, не выслалі і высцілаць не думалі, хоць дырэктару паслаць машыну ў лес па яліну — раз плюнуць! Ого, шчэ такое рабіць ён табе стане — дзе вы бачылі?!
А як было?
Просто сын з нявесткай селі ў кабіну ды павязлі тую труну на могілкі.
То добро, што павязлі самі! Маглі паслаць з рабочымі! — заўважыла Зося.
А думаеш, на могілках будуць з нябожчыцай цацкацца? — падхапіла другая.— Вывернуць яміну гэтым... сака... скала... аска... А каб на яго ліха, і язык калом стане, покуль вымавіш такую брыдоту!
Экскаватарам.
Во, скалуватарам! Тады прыгоняць бульдазёр, труну ў яме заваляць — ляжы, бабо!
Заваляць — з тымі бліскучымі вушкамі!
Друскеніцкімі!
Добро шчэ, калі потым хоць раз успомняць!
У сне, можа...
— Таму я і ўпрасіла зяця, каб хаваў мяне на вёсцы — там шчэ за старымі больш-менш глядзяць!
— I я вам скажу — палепшала жызня то палепшала, але не ва ўсім!
О-ой, пра-аўда! Пажывём ды пабачым, што шчэ з гэтаго можа атрымацца!
Кспско атрымаецца! Мабыць, канец свету ідзе!
А што думаеш? У Бібліі ж напісано чорным па белым — як настане двухтысячны рок, так усё і пачне валіцца! А сколькі тут да яго засталоса — дваццаць гадоў! Нават ужэ і меней.
— Учора ўсе мы тут на ўласныя вочы бачылі, як пад шыферам к канцу дня — лятучыя мышы снавалі!
Зімой!
Во — перад самым Новым рокам — лятучыя мышы, дзе і хто такое бачыў?!
Думаеце, дарма гэто?
Вядомо, недаома-а!..
А сны якія цяпер людзям сняцца, вы задумваліса над гэтым! Хібо такія, як калісьці? То пра дублёнкі, то пра машыны, то пра курорты!.. I перад патопам у людзей нз.ўме толькі і было — нажэрціса ды як найбольшую выгоду атрымаць!
Зусім мала засталося канца нам чакаць!
Мяне ўсю аж калоціць ад страху, о-оі-і, як цяпер жы-ыць?!.
Во, во, загаварылі ўжэ і пра канец свету, і пра лятучых мышэй успомнілі! Д'яблаў шчэ прыпляцеце сюды ды чараўніц на памяле! Што вы, дурніцы бязмозглыя, заладзілі тут? — зноў умяшаўся пенсіянер, які збіраўся на вяселле да ўнука.— Шчэ пачнеце адна адной тут на галаву пярэпалахі сеяць з сітаў!.. Ці ўсе, скажыце, хаваюць так сваіх бацькоў? Іншыя і бядуюць, і плачуць, і ўбіваюцца! Нават аркестру шчэ файную ноймуць, а потым аж цэлы рок на рукаве чорную ленту носяць і моляцца за бацькоў!
Читать дальше